2010 19/08
ААN

ААN

Пасьля дапрарцоўкі й перакладу на ангельскую мову тэксту Праекту індывідуальнае скаргі (г.Салігорск) разам з далучаемымі да яе матэрыяламі – аўтары паведамленьня просяць удзельнікаў праваабарончай супольнасьці і экспэртаў дадаткова праглядзець матэрыялы й выказаць уласныя меркаваньні, даць парады.

Просім дапамагчы з выпраўленьнем адруковак, памылак ці неадпаведнасьцяў, верагодных пры перакладзе Праекта Скаргі.

Гэта неабходна для канчатковай дапрацоўкі ІНДЫВІДУАЛЬНАГА ПАВЕДАМЛЕНЬНЯ з наступнай (пасьля міжароднай эскпэртызы) адпраўкай яго ў КПЧ ААН.

Прапануем для абмеркаваньня актуальны Варыянт №2 ПРАЕКТУ СКАРГІ (г.Салігорск) (навучальна-практычная вэрсыя) – на рас. і ангельскай мовах.

ДАДЗЕНАЕ абмеркаваньне з канкрэтнымі прапановамі й заўвагамі можна працягваць на Прадметна-спэцыялізаваным ФОРУМЕ (для гэтага неабходна ўваходзіць на форум пад сваімі лагінамі).

Таксама зрэгістраваным удзельнікам прапануем асваіваць НОВЫ СПЭЦЫЯЛІЗАВАНЫ ФОРУМ, дзе дадзеная тэма таксама адкрыта й разглядаецца разам з ДАДАТКАМІ і іхнымі перакладамі.

Па ўсіх тэхнічных пытаньнях карыстаньня сыстэмай форумаў, а таксама для ПРАЦЫ Ў НОВЫМ ФОРУМЕ і доступу да ўсіх дакумэнтаў, перакладаў … – прапануем камунікаваць з рэдакцыяй.

Папярэднія матэрыялы й абмеркаваньне ў камэнтах гл. тут: ПРАЕКТ індывідуальнай Скаргі ў КПЧ ААН па артыкулах 19; 21 і 2 МПГіПП (г.Салігорск)

Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны ПАРТАЛ,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*