Не забірай жыцьцё!
2010 19/08
Milicyja ...?!

Milicyja ...?!

18 жніўня старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў быў выкліканы ў Цэнтральны райадзьдзел міліцыі, дзе ў дачыненьні да яго старшы інспэктар адзьдзелу прафіляктыкі правапарушэньняў Уладзіслаў Шукель склаў адміністрацыйны пратакол за самаўпраўнасьць. (далей – правапіс першакрыніцы)

Маёр міліцыі заявіў, што да адказнасці будуць прыцягнутыя і іншыя ўдзельнікі акцыі, затрыманыя ў абласным цэнтры падчас распаўсюду віншавальных улётак ад АДС 26 ліпеня ў дзень 20-годдзя абвяшчэння беларускай незалежнасці. Супрацоўнікі міліцыі ўгледзелі ў тэксце інфармацыю “антыпалітычнай накіраванасці”.

Васіль Палякоў: Я напісаў скаргу на наша незаконнае затрыманне. Мяне выклікалі ў міліцыю. Я думаў для таго, каб разабрацца з маёй скаргай, але аказалася, што пакараць вырашылі не міліцыянтаў, а мяне. Абвінавачанне “высасана” з пальца, мне прад’яўляюць прэтэнзіі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, паколькі мы распаўсюджвалі ўлёткі ад імя каардынацыйнага Савета Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Прычым тут свавольства мне не зразумела? ”

Запрашэнне па тэлефоне на размову да маёру В. Шукелю ўжо атрымаў і праваабаронца Анатоль Паплаўны, які заявіў, што без позвы ён ездзіць толькі да цешчы. Праз гадзіну пасля званка маёр асабіста прывёз дадому позву праваабаронцу.

Анатоль Паплаўны: я запатрабаваў позву, бо не ўпэўнены ў правамернасці дзеянняў міліцыі. Канфіскацыя віншавальных улётак прайшла з шматлікімі парушэннямі адміністрацыйнага кодэкса. Не запрасілі панятых, у пратаколе не выклалі тэксту сканфіскаваны улётак. Як вядома, за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ў нашай краіне ўстаноўлена нават крымінальная адказнасьць.

Сёння супраць мяне таксама складзены адміністрацыйны пратакол за самаўпраўства. Маёр Ю. Шукель перад складаннем пратакола не растлумачыў мне правы і абавязкі, таксама адмовіўся весці адміністрацыйны працэс на беларускай мове, заявіўшы, што я павінен разумець рускую мову, – падкрэсліў праваабаронца.

Варта адзначыць, што раней міліцыя па дадзеным артыкуле апанентаў улады не пераследвала. Відавочна, напярэдадні надыходзячай прэзідэнцкай кампаніі ўлада вынаходзіць супраць сваіх апанентаў новыя метады адміністрацыйнай практыкі.

Санкцыя прэд’яўленнага актывістам у віну артыкула 23.39 КаАП прадугледжвае штраф ад двух да дзесяці базавых велічынь.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

18 августа председатель Гомельской областной организации ОГП Василий Поляков был вызван в Центральный райотдел милиции, где в отношении его старший инспектор отдела профилактики правонарушений Владислав Шукель составил административный протокол за самоуправство.

Майор милиции заявил, что к ответственности будут привлечены и другие участники акции, задержанные в областном центре во время распространения поздравительных листовок от Объединенных демократических сил 26 июля в день 20-летия провозглашения независимости Республики Беларусь. Это правозащитник Анатолий Поплавный, член Партии БНФ Валерий Репнин, а также демократические активисты Юрий Глушаков и Лариса Щирякова. В тот день сотрудники милиции в тексте поздравительных листовок усмотрели информацию «антиполитической направленности».

Василий Поляков: Я написал жалобу на наше незаконное задержание. Сегодня меня вызвали в милицию. Я думал для того, чтобы разобраться с моей жалобой, но оказалось, что наказать решили не милиционеров, а меня. Обвинение «высасоно» из пальца, мне предъявляют претензии в деятельности от имени незарегистрированной организации, поскольку мы распространяли листовки от имени регионального Совета демократических сил. Причем здесь самоуправство мне не понятно?

Приглашение по телефону на беседу к майору В.Шукелю уже получил и правозащитник Анатолий Поплавный, который заявил, что без повестки он ездит только к теще. Спустя час после звонка майор лично привез домой повестку правозащитнику.

Анатолий Поплавный: Я потребовал повестку, поскольку уверен, что и в отношении нас будут составлены протоколы. Конфискация поздравительных листовок прошла с многочисленными нарушениями административного кодекса. Не пригласили понятых, в протоколе не изложили текста конфискуемых листовок. Как известно, за деятельность от имени незарегистрированной организации в нашей стране установлена даже уголовная ответственность.

Сегодня против меня также составлен административный протокол за самоуправство. Майор Ю. Шукель перед составлением протокола не разъяснил мне права и обязанности, также отказался вести административный процесс на белорусском языке, заявив, что я должен понимать русский язык, – подчеркнул правозащитник.
Следует отметить, что ранее милиция по данной статье оппонентов власти не преследовала. Очевидно, накануне приближающейся президентской кампании власть изобретает против своих оппонентов новые методы административной практики. Санкция вменяемой активистам в вину статьи 23.39 административного кодекса предусматривает штраф от двух до десяти базовых величин.

Крыніца: spring96.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*