Праваабарончаму аб’яднаньню “Берасьцейская вясна” 13.08.2010 у чарговы раз было адмоўлена ў рэгістрацыі. Падставай для адмовы абласное ўпраўленmне юстыцыі назвала нібыта недакладную адрэсу жыхарства аднаго з заснавальнікаў, а менавіта нумар дому. (далей – правапіс першакрыніцы)
Каментар старшыні аб’яднання, берасцейскага праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна:
У сувязі а з адмовай у рэгістрацыі я магу сказаць наступнае.
Па-першае, тыя дадзеныя, якія прадставіла Упраўленне унутраных справаў Брэсцкага аблвыканкама Галоўнаму упраўленню юстыцыі не адпавядаюць рэчаіснасці, то бок заснавальнік, супраць якога ўзнікла прэтэнзія, усё-ткі жыве ў доме № 12, а дома за нумарам 13 увогуле няма. Мы лічым, што гэта адна з ноў-хаў, выкарыстаных уладамі.
Па-другое, гэтыя прадстаўленыя звесткі – не выпадковая памылка, а сведчанне таго, што ўлады вычарпалі ўсе законныя падставы, каб адмовіць нам у рэгістрацыі, і гэтым разам пайшлі на фальсіфікацыю дакумента, бо іншых магчымасцяў абгрунтаваць сваю адмову проста няма. За шмат гадоў спробаў зарэгістраваць аб’яднанне, мы выправілі ўсе магчымыя і немагчымыя недакладнасці і апошні раз нават не сталі сшываць статут, як таго патрабуе упраўленне юстыцыі.
Увесь свет бачыць, што нашыя ўлады зусім не жадаюць бачыць у краіне праваабарончых арганізацыяў, асабліва напярэдадні чарговых прэзідэнцкіх выбараў.
Аднак мы з аптымізмам глядзім у будучае і паспрабуем вырашыць пытанне палюбоўна: мы працягнем руку прыязні кіраўніцтву нашай вобласці і пакажам, што звесткі, прадстаўленыя УУС, не адпавядаюць тым звесткам, якія знаходзяцца ў пашпарце грамадзяніна. У выпадку, калі ўлады не пойдуць насустрач, мы звернемся ў суд, але пры гэтым мы згубім час, пакуль пройдзем усе інстанцыі. Таму спачатку паспрабуем усё ж такі дамовіцца.
*
І ўжо 25 жніўня 2010 сузаснавальнікі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Берасцейская вясна” Уладзімір Вялічкін і Уладзімір Малей перадалі ў галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама адмысловую заяву.
Заснавальнікі “Берасцейскай Вясны” просяць упраўленьне юстыцыі адмяніць рашэньне аб адмове ў рэгістрацыі аб’яднаньня, вынесенае ім у дзесяты раз, зарэгістраваць “Берасцейскую вясну” і абавязаць УУС аблвыканкама выправіць памылку ў прадстаўленых звестках аб месцы жыхарстве аднаго з заснавальнікаў. Да заявы прыкладзены копіі даведкі аб месцы рэгістрацыі заяўніка і пашпарта з прапіскай.
Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, “гэтай заяваю мы даем магчымасць упраўленьню юстыцыі самім выправіць недарэчныя хібы і тым самым захаваць твар у падобнай сітуацыі”.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Правозащитному объединению “Брестская весна” 13.08.2010 в очередной раз было отказано в регистрации. Основанием для отказа областное управление юстиции назвало якобы неточный адрес жительства одного из основателей, а именно номер дома.
Комментарий председателя объединения, брестского правозащитника Владимира Величкина:
В связи с отказом в регистрации я могу сказать следующее.
Во-первых, те данные, которые представило Управление внутренних дел Брестского облисполкома Главному управлению юстиции не соответствуют действительности, то есть основатель, против которого возникла претензия, все-таки живет в доме № 12, а дома с номером 13 вобще нет. Мы считаем, что это одно из ноу-хаў, использованных властями.
Во-вторых, эти предоставленные сведения – не случайная ошибка, а свидетельство того, что власти исчерпали все законные основания, чтобы отказать нам в регистрации, и на этот раз пошли на фальсификацию документа, ведь других возможностей обосновать свой отказ просто нет. За много лет попыток зарегистрировать объединение, мы исправили все возможные и невозможные неточности и последний раз даже не стали сшивать устав, как того требует управление юстиции.
Весь мир видит, что наши власти совсем не желают видеть в стране правозащитных организаций, в особенности накануне очередных президентских выборов.
Однако мы с оптимизмом смотрим в будущей и попробуем решить вопрос полюбовно: мы протянем руку учатия руководству нашей области и покажем, что сведения, предоставленные УВД, не соответствуют тем сведениям, которые находятся в паспорте гражданина. В случае, когда власти не пойдут навстречу, мы обратимся в суд, но при этом мы упстим время, пока пройдём все инстанции. Поэтому сначала попробуем всё же договориться.
*
И уже 25 августа 2010 соучредители общественного правозащитного объединения “Брестская весна” Владимир Величкин и Владимир Малей подали в главное управление юстиции Брестского облисполкома специальное заявление.
Основатели “Брестской Весны” просят управление юстиции отменить решение об отказе в регистрации абъединения, вынесенное им в десятый раз, зарегистрировать “Брестскую весну” и обязать УВД облисполкома исправить ошибку в предоставленных сведениях о месте жительства одного из основателей. К заявлению приложены копии справки о месте регистрации заявителя и паспорта с пропиской.
Как сообщил правозащитник Владимир Величкин, “этим заявлением мы даём возможность управлению юстиции самим исправить несуразные оплошности и тем самым сохранить лицо в подобной ситуации”.
Паводле spring96.org,
падрыхтаваў Алесь Лета,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Бедный Вовик, бедный Йорик. Ерничаешь мастерски, профессионально!