2010 18/08
repartery_bez_mezhau

Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” асудзіла ўзмацненьне ўціску на прэсу ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

У сваёй заяве ад 17 жніўня абаронцы правоў журналістаў паказваюць, што дзьве буйныя апазыцыйныя газэты – “Народная воля” і “Наша нiва” – атрымалі два папярэджаньня Мінадукацыі й апынуліся пад пагрозаю зачыненьня.

“Рэпарцёры бязь межаў” адзначаюць, што абодва выданьня на працягу трох гадоў не мелі магчымасьці патрапіць у дзяржаўны каталёг падпіскі. У 2008 годзе Эўразьвяз і беларускія ўлады дамовіліся вярнуць іх у дзяржаўныя манапалістычныя структуры распаўсюджваньня й падпіскі.

Праваабаронцы асцерагаюцца, што “атрыманыя папярэджаньні пракладаюць дарогу новай дзяржаўнай забароне перад стартам выбарчай кампаніі”.

“Рэпарцёры бязь межаў” таксама лічаць, што новы беларускі закон аб СМІ, які ўступіў у сілу 2 лютага 2009 года, “даў уладам магчымасьці ўзмацніць кантроль над прэсай, ня гледзячы на ратыфікаваны Беларусьсю Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, які абавязвае гарантаваць свабоду зьбіраць, атрымліваць і дзяліцца інфармацыяй і меркаваньнямі”.

*
*
(Паведамленьне, бел.)

«Репортеры без границ» вступились за белорусские оппозиционные газеты

Международная правозащитная организация “Репортеры без границ” осудила усиление давления на прессу в Беларуси накануне президентских выборов.
В своем заявлении от 17 августа защитники прав журналистов указывают, что две крупные оппозиционные газеты — “Народная воля” и “Наша нiва” — получили два предупреждения Минобразования и оказались под угрозой закрытия.

“Репортеры без границ” отмечают, что оба издания в течение трех лет не имели возможности попасть в государственный каталог подписки. В 2008 году Евросоюз и белорусские власти договорились вернуть их в государственные монополистические структуры распространения и подписки.

Правозащитники опасаются, что “полученные предупреждения прокладывают дорогу новому государственному запрету перед стартом избирательной кампании”.

“Репортеры без границ” также считают, что новый белорусский закон о СМИ, вступивший в силу 2 февраля 2009 года, “дал властям возможности усилить контроль над прессой, не смотря на ратифицированный Беларусью Международный пакт о гражданских и политических правах, который обязывает гарантировать свободу собирать, получать и делиться информацией и мнением”.

Паводле Прэс-службы БАЖ,
падрыхтаваў Алесь Лета,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*