2010 27/08
Ю.Варонежцаў, Гомель

Ю.Варонежцаў, Гомель

25 жніўня Цэнтральны суд Гомеля распачаў разгляд пазову Ларысы Варонежцавай да ўправы дазнаньня ЎЎС Гомельскага аблвыканкаму. Жонка грамадзкага актывісту Юрыя Варонежцава патрабуе, каб міліцыянты вярнулі ёй і дзецям асабістыя рэчы й грошы – 4700 даляраў.

Нагадаем, ператрус у ягонай кватэры, што адбыўся 18 траўня, быў учынены з прычыны супрацоўніцтва спадара Варонежцава з грамадзянскай кампаніяй “Гавары праўду”.

Пастанову вынесла сьледчая Ленінскага РУЎС Менску Вікторыя Юхневіч паводле артыкулу 250 Крымінальнага кодэксу-распаўсюд ілжывае інфармацыі пра тавары ды паслугі, а выканаўцамі былі гомельскія міліцыянты.

За працэсам назіраюць мясцовыя праваабаронцы Анатоль Паплаўны ды Леанід Судаленка.

А.Паплаўны

Анатоль Паплаўны: на сёньняшняе судовае паседжаньне ніхто з прадстаўнікоў Управы дазнаньня не прыйшоў, відаць ім проста няма чаго сказаць суду. Супрацоўнікі міліцыі пры ператрусе й канфіскацыі ня ведалі й не змаглі растлумачыць, у рамках якога артыкулу крымінальнага кодэксу зьдзяйсьняюць сьледчыя дзеяньні, адпаведна канфіскоўвалі ўсё па сваім меркаваньні. Як, напрыклад, у межах закону можна абгрунтаваць якое дачыненьне да крымінальнае справы маюць забраныя грошы, ноўтбук непаўнагадовай дачкі, на якім яна выконвае школьныя заданьні? Альбо мабільны тэлефон сына-інваліда?

Л.Судаленка

Л.Судаленка

Леанід Судаленка: Як вядома, згодна артыкулу 210 КПК Рэспублікі Беларусь пры правядзеньні ператрусу й выемкі сьледчы, дазнаўца абавязаныя абмяжоўвацца адабраньнем прадметаў і дакумэнтаў, якія могуць мець дачыненьне да справы. У дадзенай справе мы бачым, што асобы, якія зьдзяйсьнялі ператрус канфіскавалі асабістаую маёмасьць і грашовыя сродкі ўсіх сябраў сямьі, якія ня маюць аніякага дачыненьня да разглядаемай крымінальнай справы.

Наступнае паседжаньне па справе прызначанае на 27 верасьня бягучага году.

*
*
(Паведамленьне, рас.)


Семья Юрия Воронежцева через суд требует возврата имущества и денег

25 августа Центральный суд Гомеля начал рассмотрение иска Ларисы Воронежцевой к управлению дознания УВД Гомельского облисполкома. Жена общественного активиста Юрия Варонежцева требует, чтобы милиционеры вернули ей и детям личные вещи и деньги – 4700 долларов.

Напомним, обыск в его квартире, произошедший 18 мая, был совершен из-за сотрудничества господина Варонежцева с гражданской кампанией “Говори правду”. Постановление вынесла следователь Ленинского РУВД Минска Виктория Юхневич по статье 250 Уголовного кодекса-распространение ложной информации о товарах и услуги, а исполнителями были гомельские милиционеры.

За процессом наблюдают местные правозащитники Анатолий Поплавный и Леонид Судаленко.

Анатолий Поплавный: на сегодняшнее судебное заседание никто из представителей Управления дознания не пришёл, видимо им просто нечего сказать суду. Сотрудники милиции при обыске и конфискации не знали и не смогли объяснить, в рамках какой статьи уголовного кодекса производят следственные действия, соответственно изымали всё по своему усмотрению. Как, например, в рамках закона можно обосновать какое отношение к уголовному делу имеют изъятые деньги, ноутбук несовершеннолетней дочери, на котором она выполняет школьные задания? Или мобильный телефон сына-инвалида?

Леонид Судаленко: Как известно, согласно статьи 210 УПК Республики Беларусь при проведении обыска и выемки следователь, дознаватель обязаны ограничиваться изъятием предметов и документов, которые могут иметь отношение к делу. В данном деле мы видим, что лица, производившие обыск конфисковали личное имущество и денежные средства всех членов семьи, не имеющие никакого отношения к расследуемому уголовному делу.

Следующее заседание по делу назначено на 27 сентября текущего года.

Паводле спраўнай разсылкі,
падрыхтаваў Алесь Лета,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*