2010 31/08
AAH

AAH

18 сьнежня 1992 года Генэральная Асамблея ААН прыняла Дэклярацыю аб абароне ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненьняў (Рэзалюцыя 47/133). І толькі ў сьнежні 2006 году Генэральная Асамблея прыняла Міжнародную канвэнцыю аб абароне асобаў ад гвалтоўных знікненьняў, якую напачатку падпісалі 57 краінаў сьвету. У наступныя гады да яе далучыліся новыя краіны й зараз пад дакумэнтам стаяць подпісы паўнамоцных прадстаўнікоў 83 краінаў.

Аднак Кавэнцыя набудзе юрыдычную моц і ўступіць у дзеяньне толькі тады, калі яе ратыфікуюць урады 20 краінаў удзельніцаў гэтай дамовы. Зараз гэты дакумэнт ратыфікаваны толькі 19 дзяржавамі. Сярод тых, хто не паставіў подпісы пад гэтым міжнародным дакумэнтам – Рэспубліка Беларусь. Не падпісалі дакумэнт і Злучаныя штаты Амэрыкі.

Тэкст Канвэнцыі цалкам – тут

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*