2010 30/08
Jaraslau Bernikovich

Jaraslau Bernikovich

Сёньня сябра руху “За Свабоду” і старшыня Глыбоцкае раённай суполкі Партыі БНФ Яраслаў Бэрніковіч быў выкліканы ў раённую пракуратуру, дзе даваў тлумачэньне адносна правядзеньня бардаўскага фэсту.

Сёлета фест быў прысьвечаны Ларысе Геніюш. Першапачаткова плянавалася, што ён пройдзе на тэрыторыі касьцёлу ў Мосары, але ксёндз-пробашч Уладзімер Шымуковіч  напярэдадні мэрапрыемства адмовіў у правядзеньні канцэрту.

– Сёньня выклікалі ў пракуратуру, даваў тлумачэньне па правядзеньні бардаўскага фэсту. Увечары далі папярэджаньне. Гэта ўжо другі бардаўскі фэст, які праходзіў на Глыбоччыне. У нас была дамоўленасьць з ксяндзом, мы хацелі правесьці яго на тэрыторыі касьцёлу ў Мосары. І ў апошні момант нам адмовілі, – паведаміў Яраслаў Бэрніковіч.

Канцэрт адбыўся ў іншым фармаце на беразе возера. Паводле меркаваньня загадчыка ідэалягічнага адзьдзелу райвыканкаму Міхаіла Чарапкоўскага, Яраслаў Бэрніковіч тым самым парушыў заканадаўства — нягледзячы на забарону, арганізаваў выступы бардаў.


Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*