2010 30/08
Salidarnasc

Salidarnasc

Сёньня адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў. Міжнародная канвэнцыя аб абароне ўсіх асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў была прынятая 20 сьнежня 2006 года Генэральнай асамблеяй ААН. Дакумэнт падпісалі 57 дзяржаў. 19 краінаў ужо ратыфікавалі Канвэнцыю. Беларусь яе дагэтуль не ратыфікавала. (далей – правапіс першакрыніцы)

Тым часам праблема гвалтоўных знікненняў для Беларусі актуальная. Восенню 1999 года ў краіне бясследна зніклі адразу два вядомыя апазіцыянеры — былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка і віцэ-спікер Вярхоўнага Савета XIII склікання Віктар Ганчар, а таксама буйны прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. Летам 2000 года бясследна знік аператар расійскага тэлеканала ОРТ, былы асабісты аператар прэзідэнта Лукашэнкі Дзмітрый Завадскі.
Родным і блізкім дагэтуль нічога невядома пра іх лёс.

Паводле меркавання праваабаронцы Гары Паганяйла, які ўжо доўгі час займаецца справамі гучных знікненняў, «на аператыўным узроўні справы па зніклых даўно раскрытыя». «Аднак следства блакуецца вышэйшым кіраўніцтвам краіны, якое не дае давесці расследаванні да канца», — заявіў ён у інтэрв’ю БелаПАН.
Як лічыць праваабаронца, усе гэтыя справы могуць быць перададзеныя ў суд «толькі тады, калі зменіцца ўлада».

«Я размаўляў са следчымі, якія заяўлялі: у выпадку змены ўлады дастаткова будзе двух тыдняў, каб завяршыць следства і перадаць справу ў суд. Трэба толькі адхіліць замешаных у знікненнях ад улады, скончыць следства і перадаць справу ў суд», — гаворыць Гары Паганяйла.

«Мы разглядаем гэтыя справы не так, як тлумачыць іх следства — па артыкуле „выкраданне чалавека“, тэрмін даўнасці па якім складае 15 гадоў, — дадаў юрыст.
— Мы лічым, што знікненні ў Беларусі падпадаюць пад артыкул 128 Крымінальнага кодэкса — злачынствы супраць бяспекі чалавецтва, па якой тэрмін даўнасці адсутнічае.
І я веру ў тое, што найбліжэйшым часам гэтыя знікненні будуць раскрытыя і суды над абвінавачанымі адбудуцца».

Як паведамлялася раней, 4 жніўня 2010 года лідэры апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, праваабаронцы і іншыя вядомыя беларусы звярнуліся ў Савет бяспекі ААН з просьбай правесці міжнароднае расследаванне выкраданняў людзей у Беларусі. Зварот быў накіраваны міністрам замежных спраў пастаянных членаў Саўбеса ААН — Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША.

Акцыя памяці Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадскага пройдзе сёння вечарам на цэнтральнай плошчы Амстэрдама (Нідэрланды). Яе правядуць актывісты беларускай грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем» з дазволу муніцыпальных улад.
Тым часам улады Брэста забаранілі актывістам дэмсіл правесці мітынгі за ратыфікацыю Беларуссю Міжнароднай канвенцыі па абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

30 августа — Международный день жертв насильственных исчезновений

Международная конвенция о защите всех лиц от насильственных исчезновений была принята 20 декабря 2006 года Генеральной ассамблеей ООН. Документ подписали 57 государств. 19 стран уже ратифицировали Конвенцию. Беларусь ее подписала, но не ратифицировала, сообщает БелаПАН.

Между тем проблема насильственных исчезновений для Беларуси актуальна. В 1999 году в стране бесследно пропали сразу два известных оппозиционера — бывший министр внутренних дел Юрий Захаренко и вице-спикер Верховного Совета XIII созыва Виктор Гончар, а также крупный предприниматель Анатолий Красовский.

Летом 2000 года бесследно исчез оператор российского телеканала ОРТ, бывший личный оператор президента Лукашенко Дмитрий Завадский. Родным и близким до сих пор ничего неизвестно об их судьбе.

По мнению правозащитника Гарри Погоняйло, который уже долгое время занимается делами громких исчезновений, «на оперативном уровне дела по исчезнувшим давно раскрыты». «Однако следствие блокируется высшим руководством страны, которое не дает довести расследования до конца», — заявил он в интервью БелаПАН.

По мнению правозащитника, все эти дела могут быть переданы в суд «только тогда, когда сменится власть».
«Я разговаривал со следователями, которые заявляли: в случае смены власти достаточно будет двух недель, чтобы закончить следствие и передать дело в суд. Нужно только отстранить причастных к исчезновениям от власти, закончить следствие и передать дело в суд», — говорит Гарри Погоняйло.

«Мы рассматриваем эти дела не так, как трактует их следствие — по статье «похищение человека», срок давности по которой составляет 15 лет, — добавил юрист. — Мы считаем, что исчезновения в Беларуси подпадают под статью 128 Уголовного кодекса — преступления против безопасности человечества, по которой срок давности отсутствует. И я верю в то, что в скором времени эти исчезновения будут раскрыты и суды над обвиняемыми состоятся».

Акция памяти Захаренко, Гончара, Красовского и Завадского пройдет сегодня вечером на центральной площади Амстердама (Нидерланды). Ее проведут активисты белорусской гражданской инициативы «Мы помним» с разрешения муниципальных властей.

Крыніца: БелаПАН.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*