10 сьнежня ўсё чалавецтва адзначае знамянальную дату – 60-ыя ўгодкі прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, якую ратыфікавала й Рэспубліка Беларусь. У гэты дзень беларускія праваабаронцы, дэмакратычнае грамадзтва й проста людзі добрай волі нагадаюць грамадзянам Беларусі ды ўраду пра тыя агульначалавечыя каштоўнасьці, правы й свабоды, якія знайшлі сваё ўвасабленьне ў гэтым знакавым дакумэнце.
У гэты дзень у многіх гарадах і мястэчках Беларусі пройдуць самыя разнастайныя мерапрыемствы: паказы кінафільмаў, канфэрэнцыі, мітынгі, пікеты, прысьвечаныя юбілею Усеагульнай дэклярацыі. У Менску інфармацыйная акцыя праваабаронцаў пачнецца а 15 гадзіне.
Запрашаем усіх грамадзянаў у гэты дзень далучыцца да агульнабеларускай акцыі, прысьвечанай юбілею Дэклярацыі!
Паводле spring96.org
Алесь Лета,
Licviny-INFA
Господа, мне кажется, что Вы немного отвлеклись от темы.