Не забірай жыцьцё!
2010 30/08
Раман Кісьляк, Бярэсьце

Раман Кісьляк, Бярэсьце

Міліцыянты затрымалі актывіста Руху «За Свабоду» за распаўсюд ў цэнтры горада улёткі «Гэта не павінна паўтарыцца!».

Берасьцейскі актывіст Руху «За Свабоду» Раман Кісьляк на вуліцы Савецкая раздаваў мінакам улётку, якая зьмяшчае інфармацыю пра выпадкі зьнікненьняў у навейшай палітычнай гісторыі Беларусі, а таксама зьвесткі пра сытуацыю з ратыфікацыяй Беларусьсю Канвэнцыі ААН для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў. Гэты дакумэнт, пры папярэдняй згодзе, наша краіна не падпісала дагэтуль.

Актывіст распаўсюдзіў такім чынам 50 улётак. Калі акцыя скончылася, да актывіста падыйшлі двое ў цывільным. Яны прадставіліся супрацоўнікамі АМАП Берасьцейскага УНС. Зараз Раман Кісьляк знаходзіцца ў РАЎС Ленінскага раёну.

Нагадаем, заяўлены на 30 жніўня мітынг быў забаронены гарадзкімі ўладамі. Тым ня менш, актывіст Руху «За Свабоду» Раман Кісьляк у Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў прыняў рашэньне правесьці інфармаваньне насельніцтва па згаданай праблеме.

Паводле Прэс-службы А.Мілінкевіча



падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*