Не забірай жыцьцё!
2010 03/09
Пікет супраць дыскрымінацыі, Гародня

Супраць моўнай дыскрымінацыі, Гародня

Прафэсар Алесь Астроўскі, ягоная жонка Аксана ды іхныя дзеці 2 верасьня ў 16:20 выйшлі на плошчу Леніна, разгарнуўшы плякаты тэкстам да вокнаў гарвыканкаму.

Дзеці, Янка і Сьвета, трымалі плякат «Хочам вучыцца па-беларуску», а сам спадар Астроўскі — «Этнацыд — ціхае забойства народу». Да іх таксама далучыўся журналіст Уладзімер Хільмановіч, які паведамляў: «У Горадні ў школах няма ніводнай беларускай клясы! У якой краіне мы жывем?»

Алесь Астроўскі патлумачыў, што яны напісалі заяву ў 32-ю школу, каб дачка Сьвета навучалася ў першай клясе на беларускай мове. Аднак заява была праігнараваная, таму сям’я Астроўскіх выйшла пратэставаць.

Сама Сьвета сказала: «Я люблю беларускую мову й хачу на ёй вучыцца».

Крыніца: “Радыё Свабода”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>