2010 10/09
zabaronapikietav1

Намесьнік старшыні гарвыканкаму сп. Ціцянкоў лічыць, што падобныя мэрапрыемствы будуць ствараць перашкоды для пешаходнага руху. (далей – правапіс першакрыніцы)

У сваім адказе на зварот грамадзяніна чыноўнік заяўляе, што пікетаванне на пляцоўцы каля гіпермаркета “Гіппа”, які месціцца ў Серабранцы, будзе перашкаджаць руху пакупнікоў і замінаць бесперабойнай працы гандлёвага аб’екта. У сувязі з гэтым Мінгарвыканкам правядзенне пікета не дазваляе.

Адмова ў правядзенні акцыі неабгрунтавана заканадаўча. Чыноўнікі нават не прапанавалі альтэрнатыўнага месца правядзення пікета. Тлумачэнні адмовы таксама выглядаюць досыць дзіўна. Жыхары Серабранкі добра ведаюць, што менавіта пляцоўка каля гіпермаркета “Гіппа” падчас выбарчых кампаніяў рэгулярна вызначаецца ўладамі як афіцыйнае месца для правядзення агітацыйных пікетаў. Менавіта там увесну, падчас мясцовых выбараў, усталёўваліся вялізныя стэнды з агітацыйнай прадукцыяй, раздаваліся агітацыйныя ўлёткі, і гэта нікога не бянтэжыла. Што ж змянілася зараз?

Нагадаем, актывісты Руху “За Свабоду” ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” ад 30 снежня 1997 г. падалі заяўкі на правядзенне ў шэрагу раёнаў гораду пікетаў па распаўсюду інфармацыі аб прапановах Аляксандра Мілінкевіча па вырашэнню сацыяльна-эканамічных праблем грамадства.

Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>