Не забірай жыцьцё!
2010 10/09
pres-kanf-100910

10 верасьня ў Менску прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасьці прадставілі маніторынг па разьвіцьці сытуацыі ў Беларусі з лістапада 2008г. па верасень 2010г. (далей – правапіс першакрыніцаў)

Над дакументамі працавалі эксперты такіх грамадскіх арганізацый, як  Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларуская Асацыяцыя Журналістаў, Асамблея няўрадавых арганізацый, Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” ды іншыя.

Напярэдадні, 8 верасня, прэзентацыя маніторынга адбылася ў Бруселі для чыноўнікаў Еўрапейскага Саюза.

“13 кастрычніка 2008 г. Савет Еўрапейскага Саюза вырашыў прыпыніць дзейнасць візавых санкцый супраць некалькіх высокіх беларускіх чыноўнікаў. У кастрычніку 2010 г. ЕС зноў будзе пераглядаць сваё рашэнне і свае далейшыя стасункі з беларускім урадам. З пачатку перыяду дыялогу больш за пяцьдзесят беларускіх і міжнарожных арганізацый супольна рыхтавалі справаздачы пра асноўныя падзеі ў Беларусі дзеля таго, каб палітыкі ЕС мелі самую актуальную інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў краіне. Гэта сёмая справаздача, яна прадстаўляе рэкамендацыі па палітыцы ЕС у дачыненні да Беларусі і крытэры, па якіх можна ацэньваць прагрэс у краіне, падсумоўвае галоўныя падзеі перыяду дыялогу і, у прыватнасці, нядаўнія падзеі”, – акрэсліваюцца ў дакуменце мэты працы беларускіх экспертаў.

Унікальнасць дакумента ў тым, што яго аўтары сфармулявалі крытэрыі вымярэння прагрэсу – адносна незалежных СМІ, свабоды сходаў, свабоды аб’яднанняў і становішча грамадзянскай супольнасці – па якіх прадстаўнікі Еўрапескага Саюза могуць ацэньваць развіццё сітуацыі ў Беларусі.

Як адзначыў адзін з аўтараў дакумента, прадстаўнік ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, асноўным крытэрам ацэнкі сітуацыі з’яўляўся крытэр сістэмнасці зменаў, замацаваных на ўзроўні заканадаўства.

- Большасць сфармуляваных намі крытэраў вымярэння прагрэсу скіравана на заканадаўства – гэта прыняцце зменаў у Выбарчы кодэкс у адпаведнасці з стандартамі АБСЕ, прывядзенне Закону “Аб массавых мерапрыемствах”, Закону “Аб рэлігіі” ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, адмена артыкулу 193-1 і дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэксу, якія не адпавядаюць ні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ні міжнародным стандартам. Менавіта па такіх крытэрах мы адсочвалі і будзем надалей адсочваць сітуацыю, – распавёў В.Стэфановіч.

Праваабаронца акрэсліў некаторыя высновы па выніку маніторынга:

- Сістэмных крокаў, скіраваных на дэмакратызацыю сітуацыі ў краіне, мы, нажаль, не назіралі. Можна адзначаць некаторыя аспекты, якія сталі ў нейкім сэнсе лепшымі. Колькасць адміністратыўна арыштаваных за ўдзел у дэманстрацыях знізілася, але пры гэтым мы не можам казаць, што права на свабоду мірных сходаў і выказванне свайго меркавання стала лепшым. Усе акцыі як спыняліся, так і спыняюцца. Проста ўдзельнікаў пасля затрымання вызваляюць без пратакола і без прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці. Што мы адзначаем пазітыўнага, гэта тое, што распачалася распрацоўка законапраекта аб альтэрнатыўнай службе, але, нажаль, такіх крокаў зусім няшмат.

В.Стэфановіч таксама засяродзіў увагу на апошніх падзеях, якія непакояць праваабаронцаў:

- Гэта выпадак смерці журналіста Алега Бябеніна. Мы выступаем за максімальную празрыстасць і адкрытасць правядзення праверкі па гэтаму факту і за тое, каб следствам разглядалася не толькі версія пра самагубства, але і іншыя версіі. Мы можам толькі вітаць тое, што да расследавання гэтай справы запрашаюцца міжнародныя эксперты АБСЕ, але хацелі б таксама, каб прадстаўнікоў беларускіх праваабарончых арганізацыяў азнаёмілі з вынікамі ўсёй гэтай праверкі.

Выклікаюць вялікую занепакоенасць і апошнія затрыманні па падазрэнні ў падпалах амбасады. Па нашай інфармацыі на сёння 11 чалавек затрыманыя, прычым не толькі прадстаўнікі анархісцкіх груповак, але і сябры “Правага альянса”, Беларускай партыі свабоды. У гэтай сітуацыі нас турбуе тое, што ўлады, як яны вельмі часта любяць гэта рабіць пры пастаўленай задачы знайсці вінаватых, не кіруюцца нормамі і працэдурамі, устаноўленымі Крымінальна-працэсуальным кодэксам. Мы за тое, каб праводзілася расследванне, каб знайшлі вінаватых, але ўсё гэта павінна адбывацца ў межах тых працэдураў, якія ўстаноўлены законам, без грубых парушэнняў правоў чалавека. У дадзеных абставінах мы расцэньваем гэтыя затрыманні як адвольныя і лічым, што ўсе гэтыя людзі мусяць быць вызваленыя.

Старшыня Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Жанна Літвіна акрэсліла сітуацыю ў медыясферы:

- Я глыбока ўпэўненая, што ў любым грамадстве, тым больш у беларускім, шлях да любых дэмакратычных пераўтварэнняў, палягае, у першую чаргу, праз змены ў інфармацыйнай прасторы, праз рэфармаванне медыясферы. Я б нават сказала, што пашырэнне сферы публічнасці і забеспячэнне свабоднага абарачэння інфармацыі ў грамадстве – гэта асноўная перадумова. Нажаль, тыя праблемы, з якімі сутыкаецца журналісцкая супольнасць, яны хранічныя – колькі ў нас у краіне існуе інстытут прэзідэнцтва, столькі ў нас існуюць праблемы, звязаныя з свабодай слова і дзейнасцю журналістаў.

Сярод “хранічных” праблемаў старшыня БАЖ на першае месца паставіла праблему, звязаную з увядзеннем роўных эканамічных умоваў для дзейнасці масмедыя з рознай формай уласнасці:

- Праблема, што мы набылі ў канцы 2005 года, напярэдадні мінулых прэзідэнцкіх выбараў, на працягу пяці гадоў не вырашаецца, бо няма палітычнага рашэння, жадання ўладаў вырашыць яе. І да чарговай прэзідэнцкай кампаніі мы ізноў падыходзім з забаронай на распаўсюд недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў.

Ж.Літвіна адзначыла абвастрэнне апошнім часам праблемы доступу да інфармацыі: “улада закрываецца, з дапамогай ідэалагічнай вертыкалі стварае бар’еры на шляху журналіста да інфармацыі, у першую чаргу, пра дзейнасць органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржустановаў”. Яшчэ адной штучна створанай уладамі яна назвала праблему акрэдытацыі журналістаў, якія працуюць на замежныя сродкі масавай інфармацыі: “Як і ва ўсіх цывілізаваных краінах, нам патрэбны заяўляльны прынцып акрэдытацыі. З аднаго боку, у таго ж тэлеканала БелСАТ, Радыё Рацыя ёсць жаданне быць законапаслухмянымі, яны рыхтуюць і падаюць дакументы, а ў адказ атрымліваюць адмовы без усялякіх тлумачэнняў”.

Асобна кіраўнік БАЖу спынілася на пытанні пра рэгулявання беларускага сегменту  інтэрнет-прасторы:

- Мы столькі гадоў радаваліся, што ёсць зона, дзе свабодная, нецэнзураваная інфармацыя мае перавагу над голай прапагандай. І, нажаль, з уступленнем у сілу указа № 60 гэта зона стала абмежаваная. Асабліва нас у гэтай сувязі непакоіць абмежаванне прыватнай свабоды інтэрнет-карыстальнікаў і механізмы, якія выпрацоўваюцца па магчымым блакаванні тых сайтаў, якія не задавальняюць сённяшнюю ўладу. Я думаю, што з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў мы сутыкнемся з кропкавым блакаваннем менавіта найбольш прафесійных інфармацыйных рэсурсаў.

Ж.Літвіна адзначыла актывізацыю КДБ і пракуратуры ў апошні час. І асобна яна ўзгадала беспрэцыдэнтны выпадак – узбуджэнне ў снежні мінулага года па ініцыятыве генерала КДБ крымінальнай справы, у якой фігуруюць, пакуль у якасці сведкаў, чатыры вядомыя журналісткі.

“Каб гаварыць пра сур’ёзную дэмакратызацыю, сур’ёзныя змены сітуацыі ў краіне, улады  перш за ўсё павінны адмовіцца ад манаполіі на інфармацыйную прастору і распачаць рэфармаванне медыясферы”, – падвяла выснову спадарыня Літвіна.

Прадстаўнікі грамадзкай супольнасці Беларусі заклікаюць ЕС не адмяняць візавых санкцыяў у адносінах беларускіх службоўцаў, а выніковае рашэнне прыняць пасля сканчэння прэзідэнцкай кампаніі. На думку аўтараў маніторынгу,  адмена санкцыяў пазбавіць Европу магчымасці ўплываць на сітуацыю ў Беларусі.

Кажа старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэту Алега Гулака:

– Прагрэсу ў сітуацыі з правамі чалавека відавочна недастаткова, каб гаварыць аб нейкіх сур’ёзных зменах і адмене візавых санкцый. Але мы зыходзілі з таго, што вяртанне санкцый – гэта неэфектыўна, было б няправільна. І такім чынам, у нашых рэкамендацыях гэта падкрэсліваецца.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці з свайго боку таксама заклікаюць Еўрапейскі Саюз да больш эфектыўнага прымянення сістэмы санкцый у дачыненні да Беларусі, а таксама рэкамендуюць не падтрымліваць тэхнічныя праекты такіх беларускіх рэпрэсіўных інстытутаў, як КДБ і Міністэрства ўнутраных спраў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Источник: Белорусский партизан.

Гражданское сообщество призывает не отменять санкций

Представители белорусского гражданского сообщества представили ряд документов по развитию ситуации в Беларуси. В мониторинге приняли участие многие независимые организации.

Мониторинг проводили члены “Белорусского Хельсинкского комитета”, правозащитного центра “Весна”, Белорусской Ассоциации Журналистов, Ассамблеи неправительственных организаций, комитета защиты репрессированных “Солидарность” в сотрудничестве с Белорусским Шумановским обществом и Belarusian International Implementers Meeting.

Мониторинг охватывает ситуацию со свободой слова, свободой собраний и ассоциаций и другими правами человека, сообщает “Радыё Рацыя”.

Как указывает один из авторов документа, правозащитник Валентин Стефанович, ситуация в чем-то улучшилась, но о существенных изменениях говорить не приходится:

– Системных шагов, направленных на демократизацию ситуации в стране, мы, к сожалению, не наблюдали. Можно отмечать некоторые аспекты, где в определенном смысле есть улучшение. Количество административно арестованных за участие в демонстрациях снизилась, но при этом мы не можем говорить, что право на свободу мирных собраний и свободное выражение мнений полностью реализуется. Все акции как прерывались, так и прерываются. Просто участников после задержания освобождают без протоколов и без привлечения к административной ответственности. Что мы отмечаем позитивного, так это то, что началась разработка законопроекта об альтернативной службе, но, к сожалению, таких шагов совсем-совсем немного.

Представители гражданского сообщества Беларуси призывают Евросоюз не отменять визовые санкции в отношении белорусских чиновников, но предлагают временно приостановить их действие до окончания президентской компании. По мнению авторов мониторинга, отмена санкций лишит Европу возможности влиять на ситуацию в Беларуси.

Говорит один из авторов документа, руководитель Белорусского Хельсинского комитета Олег Гулак:

– Прогресса в ситуации с правами человека очевидно недостаточно, чтобы говорить о каких-то серьезных изменениях и отмене визовых санкций. Но мы исходили из того, что возвращение санкций – это не эффективно, было бы не правильно, не полезно. И таким образом, в наших рекомендациях это подчеркивается.

Кроме того, представители гражданского сообщества призывают Евросоюз к более эффективному применению системы санкций относительно Беларуси, а также призывают не поддерживать технические проекты таких белорусских репрессивных институтов, как КГБ и Министерство внутренних дел.

Мониторинг по ситуации в Беларуси, подготовленный представителями белорусского гражданского сообщества, седьмой по счету. 8-го сентября он уже был предоставленный в Брюсселе на рассмотрение представителей Еврокомиссии, Европарламента и НАТО.

Паводле spring96.org,

падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>