Не забірай жыцьцё!
2008 04/12

Сяргей ГоўшаСяргей Гоўша, праваабаронца з Баранавічаў, паведаміў, што сёньня, 4 сьнежня, да яго на кватэру зьявіўся міліцыянт з намерам зрабіць вобшук. Шукаць ён зьбіраўся забароненую літаратуру, якую праваабаронца нібыта захоўвае ў сябе дома.

– Я сёньня быў у горадзе. Мне патэлефанавала жонка й сказала, што хтосьці звоніць ў дамафон і кажа, што зь міліцыі. Жонка адказала, што міліцыю мы не выклікалі, таму адчыняць не будзе, – паведаміў Сяргей Гоўша.

Далей жонка паведаміла праваабаронцу, што чалавек, які прадставіўся міліцыянтам, празь нейкі час усё ж зайшоў у пад’езд і размаўляў з суседкаю па лесьвічнай пляцоўцы. Пасьля ён пазваніў у кватэру Гоўшаў. Жанчына адчыніла дзьверы й сказала, што без мужа ў кватэру не пусьціць. Па запатрабаваньні міліцыянта яна прынесла свой пашпарт. Ён праверыў пашпарт і пайшоў.

– Я сустрэўся з супрацоўнікам міліцыі ля пад’езду й сказаў, што, мабыць, ён да мяне наведваўся. Гэта быў капітан Бахарэвіч Яўген Іванавіч, які паведаміў, што ў адсутнасьць нашага ўчастковага намесьнік начальніка міліцыі паслаў да мяне яго. Маўляў, зьявілася інфармацыя, што ў мяне на кватэры ёсьць забароненая літаратура. Тады я запытаў, ці ёсць у яго дакумэнт на вобшук. Ніякай паперы ў яго не было, – распавёў праваабаронца.

Па словах спадара Гоўшы, візіт супрацоўніка міліцыі ён зьвязвае з намерам праваабаронцаў адзначаць 10 сьнежня 60-ыя ўгодкі прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Паводле spring96.org

Ales` Leta,
Licviny-INFa

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>