2010 14/09
nhk_s3

Праваабаронцы патрабуюць, каб беларускія ўлады гарантавалі бясьпеку апазыцыйных журналістаў Натальлі Радзінай, Сьвятланы Калінкінай і Мікалая Халезіна.

Як гаворыцца ў заяве Нарвэскага Гэльсынскага камітэту, пасьля трагічнай сьмерці Алега Бябеніна 3-га верасьня ўзрос ціск на журналістаў і сяброў Бябеніна, якія маюць сумненьні ў пасьпешных высновах уладаў, што ён скончыў жыцьцё самагубствам.

“Мы глыбока заклапочаныя фактам рэзкіх пагрозаў у адрас Натальлі Радзінай, Сьвятланы Калінкінай і Мікалая Халезіна. Урад павінен прыняць усе неабходныя меры й гарантаваць, што аўтары пагрозаў паўстануць перад законным судом за свае дзеяньні.

Пагрозы паступаюць у лістах, адрасаваных журналістам, так, як у выпадку з шэф-рэдактарам “Народнай волi” Сьвятланай Калінкінай, а таксама ў форме камэнтароў да публікацыяў, разьмешчаных у Інтэрнэце, як у выпадку з журналісткай сайту charter97.org Натальляй Радзінай ды драматургам і журналістам Мікалаем Халезіным. У пагрозах журналістаў папярэджваюць аб тым, што яны могуць быць забітыя наступнымі.

Сёньня “палата прадстаўнікоў” назвала дату прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі – 19 сьнежня 2010 года. У Беларусі пачалася выбарчая кампанія, пэрыяд, калі свабодныя сродкі інфармацыі й незалежныя журналісты асабліва важныя.

Мы асьцерагаемся, што сьмерць Алега Бябеніна й наступныя пагрозы ў адрас ягоных сяброў і калегаў, нацэленыя на запалохваньне сродкаў масавай інфармацыі, асабліва ў пэрыяд выбараў.

Калінкіна, Радзіна і Халезін – журналісты, якія змагаюцца за дэмакратыю й свабоду слова ў Беларусі, як змагаўся і Алег Бябенін.

Мы ня ведаем, хто стаіць за пагрозамі, адрасаванымі гэтым журналістам, але беларускія ўлады нясуць адказнасьць за бясьпеку сваіх грамадзянаў, за разсьледаваньне крымінальных абразлівых пагрозаў і абарону сваіх журналістаў”, – гаворыцца ў заяве Нарвэскага Гэльсынскага Камітэту.

Праваабаронцы настойваюць, каб беларускія ўлады:

1. правялі неадкладнае, дбайнае, безстароньняе й празрыстае разсьледваньне пагрозаў, адрасаваных Натальлі Радзінай, Сьвятлане Калінкінай і Мікалаю Халезіну, і прыцягнулі да судовай адказнасьці людзей, адказных за пагрозы, у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі;

2. прынялі неабходныя меры для гарантаваньня бясьпекі й фізычнай ды псыхалягічнай цэласнасьці журналістаў;

3. гарантавалі свабоду выказваньняў і асацыяцыяў усім абаронцам правоў чалавеку і журналістам у Беларусі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Норвежский Хельсинкский комитет: «Белорусские власти несут ответственность за безопасность журналистов»

Правозащитники требуют, чтобы белорусские власти гарантировали безопасность оппозиционных журналистов Натальи Радиной, Светланы Калинкиной и Николая Халезина.

Как говорится в заявлении Норвежского Хельсинкского комитета, после трагической смерти Олега Бебенина 3 сентября возросло давление на журналистов и друзей Бебенина, которые сомневаются в поспешных выводах властей, что он покончил жизнь самоубийством.

«Мы глубоко озабочены фактом резких угроз в адрес Натальи Радиной, Светланы Калинкиной и Николая Халезина. Правительство должно принять все необходимые меры и гарантировать, что авторы угроз предстанут перед законным судом за свои действия.

Угрозы поступают в письмах, адресованных журналистам, так, как в случае с шеф-редактором «Народнай волi» Светланой Калинкиной, а также в форме комментариев к публикациям, размещенным в Интернете, как в случае с журналисткой сайта charter97.org Натальей Радиной и драматургом и журналистом Николаем Халезиным. В угрозах журналистов предупреждают о том, что они могут быть убиты следующими.

Сегодня «палата представителей» назвала дату президентских выборов в Беларуси – 19 декабря 2010 года. В Беларуси началась избирательная кампания, период, когда свободные средства информации и независимые журналисты особенно важны. Мы опасаемся, что смерть Олега Бебенина и последующие угрозы в адрес его друзей и коллег, нацелены на запугивание средств массовой информации, особенно в период выборов.

Калинкина, Радина, и Халезин – журналисты, которые борются за демократию и свободу слова в Беларуси, как боролся и Олег Бебенин.

Мы не знаем, кто стоит за угрозами, адресованными этим журналистам, но белорусские власти несут ответственность за безопасность своих граждан, за расследование криминальных оскорбительных угроз и защиту своих журналистов», – говорится в заявлении Норвежского Хельсинкского комитета.

Правозащитники настаивают, чтобы белорусские власти:

1. провели незамедлительное, тщательное, беспристрастное и прозрачное расследование угроз, адресованных Наталье Радиной, Светлане Калинкиной и Николаю Халезину, и привлекли к судебной ответственности людей, ответственных за угрозы, в соответствии с международными стандартами;

2. приняли необходимые меры для гарантирования безопасности и физической и психологической целостности журналистов;

3. гарантировали свободу выражения и ассоциаций всем защитникам прав человека и журналистам в Беларуси.

Паводле Сharter97.org,
падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>