2010 18/09
Ales Bialacki

Ales Bialacki

У Беларусі для працы незалежных сродкаў масавай інфармацыі, асабліва напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, створаны ненармальныя ўмовы. Пра гэта 16 верасня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», казаў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (МФПЧ), старшыня незарэгістраванага Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

«Цяжка назваць яшчэ якія-небудзь краіны, дзе адбываецца тое, што адбываецца са СМІ ў Беларусі. Адсутнасць незалежных тэлеканалаў і радыё, бесперапынны пераслед існуючых газет і нерэгістрацыя новых друкаваных выданняў, адмовы ў акрэдытацыі журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі, што актыўна працуюць па беларускай тэматыцы, — гэта тое, што мы бачым і што стабільна застаецца цягам апошніх гадоў», — падкрэсліў праваабаронца.

Па словах Алеся Бяляцкага, беларускія праваабаронцы спадзяюцца на далейшую шчыльную супрацу з незалежнымі СМІ ў Беларусі, асабліва пад час кампаніі па выбарах кіраўніка дзяржавы. У сваю чаргу, падкрэсліў Алесь Бяляцкі, беларускія праваабарончыя арганізацыі гатовы аказаць любую падтрымку і дапамогу незалежным журналістам у іх дзейнасці.

Крыніца: Прэс-служба БАЖ

2 thoughts on “Алесь Бяляцкі: Для СМІ ў Беларусі створаны ненармальныя ўмовы працы”

  1. Андрэй says:

    На які е-мэйл можна прапанаваць публікацыю для разьмяшчэньня на партале? Няма ніякай формы для зваротнай сувязі і кантактаў!

  2. Alaksiej says:

    Арптыкулы можна дасылаць на e-mail: wwwBPP@gmail.com

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>