2008 06/12

Пракуратура, закон і … КацілаРаней мы распавядалі пра тое, як актывісты Гомеля й каардынатар руху «За Свабоду» па Гомельскай вобласьці Уладзімер Кацора дабіваюцца адказу ад мясцовых уладаў з прадстаўленьнем грамадзкасьці канкрэтных тлумчэньняў-інструкцыяў, паволе якіх можна было б “правільна” й вынікова падаваць заяўкі на мірныя сходы, мітынгі й шэсьці … (каб іх можна было замаўляць у поўнай адпаведнасьці з патрабаваньнямі мясцовых чыноўнікаў – напрыклад). Адказу ад галоўнага ідэоляга А.Кацілы на гэты конт – так і не паступіла. Аднак …

Аднак, гэтым было парушана дзейснае заканадаўства. Акрамя таго, узьнікалі дадатковыя пытаньні – чаму ўлада выстаўляе, такім чынам, незаконныя (невядомыя й не патлумачаныя па сутнасьці) патрабаваньні да асобных заяўнікоў!? Чаму яна не адказвае на канкрэтныя пытаньні нават коштам чарговага парушэньня Закону РБ “Аб Зваротах грамадзянаў”!? …

Бо У.Кацора на свой апошні запыт у раённую пракуратуру з патрабаваньнем прыцягнуць да адміністратыўнае адказнасьці галоўнага ідэлояга вобласьці Анатоля Кацілу, атрымаў чарговы віток перапіскі … з кіраўніцтвам выканаўчае ўлады. Ня так усё проста! Ідэоляг – аказаўся крепкім арэшкам. Спадзяваньні на праўную прынцыповасьць пракуратуры – аказаліся марнымі.

Так, пракурор Цэнтральнага раёну Гомелю, старэйшы дарадца юстыцыі І. Купчын, па ўсёй бачнасьці, вырашыў перастрахавацца й падобна ад граху падалей накіраваў заяву ад дэмакрата да пракурору Гомельскай вобласьці Алега Палавінкі.

Урэшце, Ўладзімер Кацора атрымаў адказ з абласной пракуратуры, падпісаны нам.пракурора вобласьці Г. Романюком.
– «Да старшыні Гомельскага аблвыканкаму Якобсона А.З. Накіроўваю на разгляд зварот Кацоры Ў.А. Аб выніках прашу паведаміць заяўніку».

Уладзімер Кацора падобныя дзеяньні пракуратуры лічыць неправамернымі.
– У выпадку пакіданьня без разгляду любога звароту грамадзяніна ў нашай краіне ўстаноўлена адказнасьць. У прыватнасьці, артыкулам 9.13 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях за парушэньне заканадаўства аб зваротах грамадзянаў прадугледжваецца штраф памерам ад чатырох да дваццаці базавых велічыняў.

– Гэтыя справы маюць падведамственнасьць (падустаноўнасьць) пракуратуры, вось я і прасіў іх проста выканаць закон. Але мабыць дзяржаўная ідэалёгія важней закону, вось пракуроры й падалі гэтае пытаньне на водкуп самога галоўнага службоўцы вобласьці.

Аб тым, як павядзе сябе ў гэтай сытуацыі кіраўнік вобласьці Аляксандар Якабсон з часам стане стане вядомым …
Будзем сачыць за падзеямі!

Паводле матэрыялаў odsgomel.org

Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>