2010 10/10
Акцыі 10.10.2010, Жодзіна

Акцыі 10.10.2010, Жодзіна

10 кастрычніку ў Жодзіне мясовыя праваабаронцы правялі шэраг розных па форме інфармацыйных акцыяў, прымеркаваных да Міжнароднага дня супраць сьмяротнага пакараньня, што адзначаецца 10 кастрычніку (гл. фота).

Ад самага пачатку, а 12-00, апранутыя ў футболкі з надпісам «Скажы НЕ сьмяротнаму пакараньню» жодзінскія актывісты наведалі будынак Моладзевага цэнтру й прэзентавілі інфармацыйныя матэрыялы ягонаму кіраўніцтву, пабывалі ў моладзевай кавярні, дзе таксама пакінулі буклеты, нелепкі й плякаты (гл. фота: №№1-7).

Далей, яны праводзілі інфармаваньне жодзінцаў шляхам раздачы адмысловых друкаваных інфармацыйных матэрыялаў, каляровых буклетаў, каляндарыкаў, з распаўсюдам налепак па вуліцах і ў дварах, на людных пляцоўках гораду. Праваабаронцы размаўлялі з зацікаўленымі грамадзянамі, некаторым распавядалі пра сутнасьць існуючай у Беларусі праблемы, некаторым – больш падрабязна тлумачылі ўласную пазыцыю па ёй.

Да 18-00 вечара, удзельнікі праваабарончых інфармацыйных акцыяў у Жодзіне здолелі абыйсьці альбо аб’ехаць на роварах шмат людных і знакавых месцаў, правесьці перасоўныя мабільныя пікеты ля Царквы й Касьцёлу, сустракаліся й размаўлялі з людзьмі ля рынкаў, крамаў, у дварах, на тэрыторыі прылеглай да леса-паркавай зоны адпачынку гараджанаў.

За ўвесь час правядзеньня акцыяў у Жодзіне не было аніводнай адмоўнай рэакцыі на яе з боку простых грамадзянаў. Жодзінцы вельмі станоўча рэагавалі на інфармацыю й раздаваемыя матырыялы. А ля Касьцёлу й Царквы сустракаліся й такія, што самі дзяліліся ўласнымі аргумэнтамі на карысьць неабходнасьці адмены сьмяротнага пакараньня. Пры гэтым, ля ўнівэрсаму «Цэнтральны» да акцыі жодзінскіх праваабаронцаў нават пажадалі далучыцца новыя неабыякавыя людзі. Апошнія здолелі атрымаць ў якасьці падарункаў такія ж самыя футболкі, якія былі на актывістах. Некаторыя зь іх адразу апрануліся ў іх і актыўна далучыліся да інфармаваньня гараджанаў. (гл. фота: №№ 8-12)

Акцыі, прымеркаваныя да Міжнароднага дня супраць сьмяротнага пакараньня 10 кастрычніку 2010 году прайшлі фактычна па ўсёй краіне, а таксама ў замежжы. У іх прымалі ўдзел праваабаронцы й грамадзкія актывісты, якія хацелі б бачыць Беларусь у цывілізаванай сям’і Эўрапейскіх краінаў. Апошнія прынялі неабходныя зьмены ў нацыянальныя заканадаўствы й будуюць прастору Аб’яднанае Эўропы (неад’емнай часткай якой, у любым выпадку, зьяўляецца Беларусь), у якой няма месца сьмяротнаму пакараньню.

P/S

Зенька Іна Эромаўна, адказная супрацоўніца Моладзевага цэнтру ў Жодзіне, які мае статус дзяржаўнае ўстановы, хоць і прыняла інфармацыйныя матэрыялы, але не выказала зацікаўленасьці праблемаю. Хоць яна і пагадзілася ўзяць прапануемыя інфармацыйныя матэрыялы, скіраваныя супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, яна ня здолела паведаміць, як яны будуць скарыстаныя на тэрыторыі цэнтра.

Алесь Вольны,

Жодзіна

Фота: Licviny-INFO

ФОТАРЭПАРТАЖ

Ля цэнтру

У кавярні

У кавярні

Ля ўнівэрсаму "Цэнтральны"

Ля ўнівэрсаму "Цэнтральны"

Далучэньне валянтэраў

Далучэньне валянтэраў

Праца валянтэраў

Праца валянтэраў у пікетах

На рынку

Ля царквы

Ля царквы

На роварах

Праца з колаў ...

Праца на роварах

Праца на роварах

Ля касьцёлу

Ля касьцёлу

крамы

"Не ..." і крамы

"Не..." - на дваравой пляцоўцы

"Не..." - на дваравой пляцоўцы

Не ...

Не ...

НЕ...

Скажы НЕ сьмяротнаму пакараньню ...

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>