Не забірай жыцьцё!
2010 14/10
Вясна, Бярэсьце

Вясна, Бярэсьце

12 кастрычніку Берасьцейскі абласны суд вынес вэрдыкт у справе аб нерэгістрацыі Галоўным упраўленьнем юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму праваабарончай арганізацыі “Берасьцейская вясна”: пакінуць рашэньне суду першай інстанцыі бязь зьменаў. (далей – правапіс першакрыніцы)

Адзін с сузаснавальнікаў “Брэсцкай вясны”, Уладзімір Вялічкін, патлумачыў Еўрарадыё:

— Першае: мы бачым, што дзяржава не хоча рэгістраваць праваабарончыя арганізацыі. Другое: мы не ўпершыню сустракаемся са спецыялістам Галоўнага Ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Скрыпкіным, які па ўсялякіх надуманых падставах адмаўляе нам у рэгістрацыі, чым парушае правы 18 заснавальнікаў. Беспакаранасць разбэшчвае.

Суд пагадзіўся з довадамі спадара Скрыпкіна на падставе дакументаў аб рэгістрацыі грамадзянаў, у якія супрацоўніцай службы рэгістрацыі Ганнай Шымко была ўнесеная тэхнічная памылка, што яна сама прызнала на судзе. Сутнасць яе памылкі была ў тым, што яна зарэгістравала аднаго з заснавальнікаў “Брэсцкай вясны”, Віталя Каратыша ў доме №13 па вуліцы Сялянскай, хоць насамрэч ён жыў у доме №12.

Тым не менш, гэта палічылі скажэннем інфармацыі наконт рэальнага адраса пражывання заснавальніка. Менавіта на гэтай падставе арганізацыю не сталі рэгістраваць.

Крыніца: «Еўрапейскае радыё»

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>