2010 11/10
Раман Кісьляк

Раман Кісьляк

Брэсцкі юрыст-праваабаронца Раман Кісьляк атрымаў адказ з Міністэрства замежных справаў Беларусі на сваю заяву, у якой ён намагаўся адмяніць закон аб патаемнасьці часу расстрэлу й месца пахаваньня прысуджанага да сьмяротнага пакараньня. (далей – правапіс першакрыніцы)

Па меркаванні Рамана Кісляка, трэба змяніць артыкул Крымінальна-выканаўчага кодэксу, які забараняе выдаваць целы расстраляных і інфармаваць родных пра месца пахавання, што супярэчыць сёмаму артыкулу Міжнароднага пакта, дзе сказана, што таямніца наконт часу расстрэлу, невыдача цела й таямніца пра месца пахавання – гэта негуманнае абыходжаньне з роднымі.

Намеснік міністра Сяргей Алейнік, які падпісаў адказ юрысту, такой праблемы не бачыць.

І тым не менш, – сказаў Раман Кісляк, – намеснік міністра замежных спраў палічыў, што няма ніякіх парушэнняў. Пра гэта быў праінфармаваны камітэт па правах чалавека. Пра гэта ён мне паведаміў. Я расцэньваю гэтую пазіцыю намесніка міністра як страўса, які хавае галаву ў пясок. Дзяржаўны орган адмаўляецца ад вырашэння праблемы, адмаўляе існаванне самой праблемы.

Раман Кісляк лічыць, што дадзеная праблема існуе і праваабаронцы будуць дабівацца яе вырашэння.

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Роман Кисляк против Министерства иностранных дел

Брестский юрист-правозащитник Роман Кисляк получил ответ из Министерства иностранных дел Беларуси на своё заявление, в котором он добивался отменить закон о тайне времени расстрела и места похорон присужденного к смертной казни.

По мнению Романа Кисляка, надо изменить статью Криминально-исполнительного кодекса, который запрещает выдавать тела расстрелянных и информировать родных про место похорон, что противоречит седьмой статье Международного пакта, где сказанно, что тайна относительно времени расстрела, невыдача тела и тайна про место похорон – это негуманное обращение с родными.

Заместитель министра Сергей Алейник, который подписал ответ юристу, такой проблемы не видит.

– И тем не менее, – сказал Роман Кисляк, – заместитель министра иностранных дел посчитал, что нет никаких нарушений. Про это был проинформирован комитет по правам человека. Про это он мне сообщил. Я расцениваю эту позицию заместителя министра как страуса, который прячет голову в песок. Государственный орган отказывается от решения проблемы, отказывает в существовании самой проблемы.

Роман Кисляк считает, что данная проблема существует и правозащитники будут добиваться её решения.

Паводле Радыё “Рацыя”,

Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info.

One thought on “Раман Кісьляк супраць Міністэрства замежных справаў”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>