Не забірай жыцьцё!
2008 09/12

А.Баразенка8 сьнежня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся суд над Аляксандрам Баразенкам, апошнім фігурантам так званае “справы чатырнаццаці”. Яго вінавачваюць у “арганізацыі групавых дзеяньняў, пацягнуўшых за сабою масавыя беспарадкі” падчас студзеньскіх акцыяў прадпрымальнікаў.

Суд над Аляксандрам Баразенкам працягнецца 9 сьнежня ў 9-30.

Падчас першага дня працэсу абвінавачаны не прызнаў сваёй віны і адмовіўся даваць паказаньні. Яго хадайніцтва аб зьмене меры спыненьня на падпіску аб нявыезьдзе судзьдзя адхіліла.

Былі дапытаныя 9 сьведак. Ніхто зь іх не апазнаў Баразенку як актыўнага ўдзельніка акцыі пратэсту 10 студзеня. Па паказаньнях дырэктара крамы “Ласуха”, выручка ў той дзень была менш звычайнага. Некалькі дапытаных супрацоўнікаў ДАІ пэўных паказаньняў у судзе ня далі, паколькі, зь іхных словаў, яны падзеяў таго дня ня памятаюць. Апошняй паказаньні давала дырэктарка ўнівэрсаму “Цэнтральны”. Прагучала, што 10 студзеня наведвальнікаў у краме было менш чым звычайна, але дзьверы заблякаваныя не былі й мінакі маглі вольна патрапіць у памяшканьне.

Падтрымаць Аляксандра ў суд прыйшлі маладыя людзі – разам 40 чалавек, а таксама грамадзкія й палітычныя дзеячы, сярод якіх – Вінцук Вячорка, Аляксандар Мілінкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Аляксандар Макаеў, Віктар Івашкевіч.

Раней па гэтай справе суд пакараў 13 абвінавачваемых штрафамі й абмежаваньнем волі да двух гадоў.

Аднак, гэтая палітычная справа знаходзіцца пад пастаянным наглядам праваабронцаў і грамадзкасьці. Акрамя таго, на асаблівым кантролі яе тымаюць у Брусэлі. Праз шэсьць месяцаў выпрабавальнага тэрміну, у сакавіку, павінна вырашыцца пытаньне аб адмене санкцыяў для Беларускі. Для белорусіх уладаў псаваць уражаньне было б вельмі недарэчным. Абвінавачваемы па палітычнае справе й без таго ўжо знаходзіцца фактычна ва ўмовах турэмнага зьняволеньня …

Улічваючы гэта, аптымісты лічуць, што прысуд можа быць мяккім альбо дастаткова сымбалічным. Улада заўсёды імкнецца прадэманстраваць уласную бязспрэчную сілу. Але пабачым на гэты раз – ці здольная яна пасьпяваць за часам, праяўляць ляяльнасьць і гнуткасьць …

Разглядаць справу прызначана судзьдзя Натальля Вайцэховіч.

Акцыі ў падтрымку Баразенкі прайшлі па ўсёй Беларусі, а таксама ў іншых краінах сьвету. Некалькі пікетаў, што праходзілі насупраць сьледчага ізалятара па вуліцы Валадарскага, былі разагнаныя. Больш за тое, акцыя падтрымкі 6 сьнежня можа абернуцца для моладзевай актывісткі Касі Салаўёвай крымінальнай справаю. Яе могуць абвінаваціць у супраціве ці нават нападзе на супрацоўніка міліцыі. Падчас затрыманьня дзяўчына кранула твар спэцназаўца. З-за драпіны Салаўёву пратрымалі ў міліцыі Цэнтральнага раёну ўсю ноч. Праверка, якую правядуць супрацоўнікі праваахоўных ворганаў, пакажа ці пагражае дзяўчыне крымінальная справа.

Па паведамленьні “Радыё Свабода”, 24 лістапада камісар Эўразьвязу па пытаньнях зьнешніх дачыненьняў і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Беніта Фэрэра-Вальднэр заклікала беларускія ўлады вызваліць палітвязьняў. Пры гэтым яна адзначыла: важна, каб Беларусь “заставалася краінаю без палітвязьняў і паважала свабоду выказваньняў, аб’яднаньняў і сходаў”.

Паводле odsgomel.org і “Радыё Свабода”

Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>