2010 03/10
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Беларусь праігнаравала вялікую частку рэкамэндацыяў, адрасаваных краіне пры разглядзе ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду (УПА), Рады па правах чалавеку ААН.

Гэта сталася вядомым з Меркаваньняў і адказаў Рэспублікі Беларусь аб высновах, прынятых для наступнага разгляду кампэтэнтнымі ворганамі падчас УПА 15 траўня 2010 года.

Аб сутнасьці й прынцыповым значэньні для грамадзянскай супольнасьці краіны гэтых рэкамэндацыяў пойдзе прамова ў інтэрвію з старшынём праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім, апублікаваным на сайце кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

– Наколькі адказы беларускіх уладаў на рэкамэндацыі, якія зьмяшчаюцца ва ўнівэрсальным пэрыядычным аглядзе, паказваюць на імкненьне ўладаў пачаць дыялёг з эўрапейскай супольнасьцю па паляпшэньні сытуацыі з правамі чалавеку?

– Уважліва азнаёміўшысь з адказамі, нажаль, прыходзіш да высновы, што гэта сапраўды ўсяго толькі меркаваньне беларускага боку, бо рэальных адказаў, рэальнага жаданьня штосьці зьмяніць, зыходзячы з тых, вельмі сур’ёзных, рэкамэндацыяў, якія былі зробленыя нацыянальнымі дэлегацыямі розных краінаў, няма. Адказы ня маюць пэўных фармулёвак і нагадваюць фармальную адпіску, нягледзячы на сур’ёзнасьць пытаньняў.

Відавочна, што беларускія ўлады не зрабілі ніякіх высноў з жорсткай крытыкі міжнароднай супольнасьці па татальных парушэньнях у вобласьці грамадзянскіх і палітычных свабодаў у Беларусі, не змаглі сапраўды, сур’ёзна паставіцца да гэтых прапаноў і фактычна ўсё спусьцілі на тармазах.

Больш таго, мне здаецца, што сам дакумент са боку беларускага ўрада, нягледзячы на тое, што ён напісаны стрыманай дыпламатычнай мовай, выяўляе цынічны характар гэтых адказаў, паколькі амаль ні на адно пытанне, пастаўлены нацыянальнымі дэлегацыямі шматлікіх краін перад беларускім урадам, прымалых удзел у абмеркаванні рэкамендацый, адказу па істоце не было.

Вось, напрыклад, рэкамэндацыя 98.4, у дачыненьні да катаваньняў і гвалту. Улады ў адказе сьцвярджаюць, што на заканадаўчым узроўні ўсё добра, што дзейнічае шмат інструмэнтаў абароны асобаў ад катаваньняў, гвалту ды іншага, зьневажальнага чалавечаю вартасьць пакараньня. Таму гэтае пытаньне прызнана непрыймальным. Нібы на самай справе ў Беларусі не існуе катаваньняў і гвалту і ніякіх дадатковых мераў па іхым спыненьні ў месцах утрыманьня зьняволеных і падчас адбываньня пакараньня не патрабуецца. Але факты сьведчаць зусім аб іншым. І гэта зафіксавана ў Альтэрнатыўным дакладзе, прадстаўленым у Раду па правах чалавеку ААН праваабаронцамі. Нават само азначэньне катаваньняў у беларускім заканадаўстве дагэтуль не вызначанае.

Наступная рэкамэндацыя датычыцца сродкаў масавай інфармацыі. Абвінавачваньні беларускага ўраду закраналі тэму абмежаваньня распаўсюджваньня й атрыманьні інфармацыі, цяжкасьцяў пры рэгістрацыі новых пэрыядычных выданьняў, перасьледы журналістаў.

Аднак у абсалютна бюракратычным адказе пералічваецца колькасьць дзяржаўных і прыватных зарэгістраваных СМІ і паведамляецца, што ніякіх абмежаваньняў у распаўсюджваньні інфармацыі не існуе. Гэта, маўляў, сьведчыць аб спрыяльных умовах для дзейнасьці сродкаў масавай інфармацыі й свабодзе слова ў Беларусі.

Тыя, хто рэальна ведае, што робіцца ў нас з свабодаю слова, ведае аб шматлікіх фактах нерэгістрацыі новых выданьняў, няроўных умовах існаваньня для дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, бязконцых фінансавых праверках і папярэджаньнях незалежным выданьням з боку міністэрства юстыцыі, ведае аб перасьледзе й пагрозах у бок незалежных журналістаў. Такі адказ уладаў трэба лічыць непрыкрытай хлусьнёю й зьдзекам над рэчаіснасьцю.

Тое ж тычыцца й правы на свабоду асацыяцыяў. Беларускія ўлады цалкам адкідаюць рэкамэндацыі УПА. Паміж тым, права на стварэньне новых грамадзкіх арганізацыяў паўсюдна абмяжоўваецца, як і дзейнасьць тых, што былі зарэгістраваныя раней. Ізноў жа называецца колькасьць зарэгістраваных грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў і сьцьвярджаецца, што абмежаваньні існуюць толькі для грамадскіх арганізацыяў, якія займаюцца прапагандай вайны, экстрэмісцкай дзейнасьцю альбо распальваньнем сацыяльнай, рэлігійнай альбо расавай варожасьці. Але гэта й так прама прапісана ў Канстытуцыі.

А што казаць тады аб сотнях і сотнях незарэгістраваных грамадзянскіх ініцыятываў, у тым ліку і праваабарончых? Напрыклад, Праваабарончы цэнтар “Вясна” тройчы грукаўся ў дзьверы Міністэрствы юстыцыі, атрымліваючы адмову за адмоваю. А колькі спробаў за сьпіной у “Берасьцейскай Вясны”, у “Маладога Фронту” і іншых арганізацый ды партыяў? Варта адзначыць залішнюю складанасьць Законаў аб дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў, якія патрабуюць адмысловых юрыдычных ведаў як пры рэгістрацыі, гэтак і ўчасе дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў. Заканадаўства шматлікіх іншых краінаў па гэтым пытаньні значна спрошчанае, не настолькі зафармалізаванае як у нас, што дазваляе НДА эфэктыўна дзейнічаць на карысьць грамадзянскай супольнасьці.

Тое ж самае й з пытаньнем аб сьмяротным пакараньні, якое Беларусь палічыла непрыймальным. Улады спасылаюцца на вынікі рэфэрэндуму, які быў праведзены ў падтрымку сьмяротнага пакараньня. Але, тым не менш, ніякіх мер да змены сытуацыі, якая істотна абмяжоўвае Беларусь у пляне далучэньня да міжнароднай супольнасьці, у прыватнасьці далучэньня да Рады Эўропы, дзяржава не робіць.

Непрыймальным названы й пытаньне гвалтоўнага зьнікненьня грамадзянаў, хоць гаворка йшла аб пэўных зьніклых палітыках і журналісьце ў 1999 -2200 гадах. У адказе гаворыцца аб тым, што ў Беларусі адсутнічаюць сьведчаньні аб тым, што дзяржворганы й службоўцы мелі стаўленьне да падобнай злачыннай дзейнасьці. Аднак і даклад вядомага палітыка Хрыстоса Пургурыдэса, і шматлікія выступы беларускіх праваабаронцаў утрымлівалі пералік прозьвішчаў і асобаў, якія рэальна маглі мець да гэтага стаўленьне, сур’ёзна пракуратурай успрынятыя не былі. Лепш зрабіць выгляд, што такой праблемы ў Беларусі не йснуе.

Сярод непрымальных і рэкамэндацыя аб тым, што ў Беларусі да суду прыцягваюць грамадзянаў па палітычных матывах. Улады безапэляцыйна адказваюць, што падобныя факты не пацьвярджаюцца. Але практыка апошніх шаснаццаці гадоў сьведчыць зусім аб зваротным. Гэта чарговая хлусьня! Тысячы грамадзянскіх актывістаў, сярод якіх такія вядомыя палітыкі, як Аляксандар Казулін, Павал Севярынец, Мікалай Статкевіч, Андрэй Клімаў, Міхась Чыгір, Уладзімер Кудзінаў былі прыцягнутыя да крымінальнай і адміністратыўнай адказнасьці за сваю палітычную дзейнасьць, шматлікія зь іх былі прызнаныя вязнямі сумленьня міжнароднай праваабарончай арганізацыяй “Amnesty International”. Такая практыка перасьледу палітычных апанэнтаў з боку беларускіх уладаў, нажаль, працягваецца.

- Але ж нешта з гэтых рэкамэндацыяў Беларусь усёткі прыняла, альбо выконвае?

– Неабходна адзначыць, што ўсе адказы на 38 рэкамэндацыяў можна падзяліць на некалькі катэгорыяў: прыймальныя, непрыймальныя, якія рэалізаваныя, і якія знаходзяцца на стадыі рэалізацыі. Дык вось нават тут узнікае шмат пытаньняў. Напрыклад, беларускія ўлады сьцвярджаюць, што рэалізаваныя рэкамэндацыі па нацыянальных меншасьцях, ніякай дыскрымінацыі ні грамадзянаў, ні іхных арганізацыяў не йснуе, і дзяржава фінансава садзейнічае ў іхым разьвіцьці. Ізноў хлусяць.

Куды тады падзеўся грандыёзны скандал з прадстаўнікамі польскай нацыянальнай меншасьці, які адбыўся ў пачатку гэтага года?

Неаднаразова адбіраліся польскоязычные бюлетэні, часопісы, шматлікіх актывістаў перасьледвалі ў адміністрацыйным парадку, праводзіліся фінансавыя праверкі, дзейнічаў КДБ.

Таксама ўлады сьцьвярджаюць, што ў грамадзтве рэалізаваны прынцып роўнасьці паміж мужчынамі й жанчынамі. Але мы бачым, і гэта пацьвярджае нават афіцыйная статыстыка, што жанчыны ня маюць роўнасьці ў аплаце працы, у прафэсыйнай дзейнасьці, у грамадзка-палітычным жыцьці. Гэта праблемы ўтоенай дыскрымінацыі, схаванай гендэрнай няроўнасьці, якія існуюць у шматлікіх краінах, існуюць таксама і ў нас. І тут трэба не трубіць пераможна ў пустыя трубы, а займацца выпраўленьнем сытуацыі стала, з года ў год. А вось Беларусь уміг рэалізавала гэтую праблему “на паперы” у адказе на рэкамэндацыі УПА.

І яшчэ. Даволі актуальная цяпер сытуацыя з прэзыдэнцкімі выбарамі. У рэкамэндацыях сьцвярджалася, што заканадаўства па выбарах і самі выбарчыя працэдуры зьяўляюцца недэмакратычнымі, непразрыстымі, несвабоднымі. Гэтыя сьцвярджэньні не дарэмныя: усе беларускія выбары за апошнія 10 гадоў праводзіліся з найгрубейшымі парушэньнямі й не прызнаваліся міжнароднай супольнасьцю. Аднак улады перакананыя, што ў Беларусі “адсутнічае неабходнасьць у рэфармаваньні выбарчага заканадаўства”. Улады спасылаюцца на тое, што такія зьмены адбыліся, і яны забясьпечылі вялікую дэмакратызацыю. На самой справе, беларускія праваабарончыя арганізацыі, якія праводзілі назіраньне за выбарамі ў мясцовыя Рады ўвесну гэтага году, дайшлі да процілеглай высновы: зьмены, занесеныя ў выбарчае заканадаўства ў студзені 2010 года, мала што зьмянілі, мелі касмэтычны характар і амаль не паўплывалі на паляпшэньне празрыстасьці й дэмакратычнасьці выбараў.

Падсумоўваючы адказы беларускага боку, адзначу, што 18 рэкамэндацыяў, прапанаваных на разгляд беларускім уладам, цалкам прызнаныя імі непрыймальнымі, 12 рэкамэндацыяў нібы рэалізаваныя, адна знаходзіцца на стадыі рэалізацыі й 3 былі прынятыя да выкананьня. Гэты аналіз паказвае, што, па вялікім рахунку, улады праігнаравалі заўвагі міжнароднай супольнасьці й ніякіх зьменаў у практыцы пашырэньня свабодаў і дэмакратычных прынцыпаў чакаць пакуль не прыходзіцца.

Такія адказы ніякім чынам ня могуць задаволіць беларускіх праваабаронцаў. У тым, што праблемы з правамі чалавеку маюць у беларускай дзяржаве такія велізарныя памеры, і Беларусь на сёньняшні дзень зьяўляецца фактычна краінай трэцяга гатунку – вінаватыя беларускія ўлады. Нажаль, беларускія ўлады не спрыяюць у аздараўленьні сытуацыі, а наадварот, паглыбляюць грамадзкі, палітычны й сацыяльны крызыс, у якім знаходзіцца беларускі народ.

*
*
(Паведамленьне, рас.)


Алесь Беляцкий: «Власти не сделали никаких выводов из жесткой критики ООН»

Беларусь проигнорировала большую часть рекомендаций, адресованных стране при рассмотрении универсального периодического обзора (УПО), Совета по правам человека ООН.

Это стало известно из Соображений и ответов Республики Беларусь по выводам, принятых для дальнейшего рассмотрения компетентными органами в ходе УПО 15 мая 2010 года. О содержании и принципиальном значении для гражданского общества страны этих рекомендаций пойдет речь в интервью с председателем правозащитного центра «Вясна» Алесем Беляцким, опубликованном на сайте кампании «Правозащитники за свободные выборы».

– Насколько ответы белорусских властей на рекомендации, содержащиеся в универсальном периодическом обзоре, указывают на стремление властей начать диалог с европейским сообществом по улучшению ситуации с правами человека?

– Внимательно ознакомившись с ответами, к сожалению, приходишь к выводу, что это действительно всего лишь мнение белорусской стороны, так как реальных ответов, реального желания что-либо изменить, исходя из тех, очень серьезных, рекомендаций, которые были сделаны национальными делегациями разных стран, нет. Ответы не имеют конкретных формулировок и напоминают формальную отписку, несмотря на серьезность вопросов.

Очевидно, что белорусские власти не сделали никаких выводов из жесткой критики международного сообщества по тотальных нарушениях в области гражданских и политических свобод в Беларуси, не смогли честно, серьезно отнестись к этим предложениям и фактически все спустили на тормозах.

Более того, мне кажется, что сам документ со стороны белорусского правительства, несмотря на то, что он написан сдержанным дипломатическим языком, выражает циничный характер этих ответов, поскольку почти ни на один вопрос, поставленный национальными делегациями многих стран перед белорусским правительством, принимавших участие в обсуждении рекомендаций, ответа по существу не было.
Вот, например, рекомендация 98.4, в отношении пыток и насилия. Власти в ответе утверждают, что на законодательном уровне все хорошо, что действует много инструментов защиты лиц от пыток, насилия и прочего, унижающего человеческое достоинство наказания. Поэтому этот вопрос признан неприемлемым. Якобы на самом деле в Беларуси не существует пыток и насилия и никаких дополнительных мер по их пресечению в местах содержания заключенных и во время отбывания наказания не требуется. Но факты свидетельствуют совсем о другом. И это зафиксировано в Альтернативном докладе, представленном в Совет по правам человека ООН правозащитниками. Даже само определение пыток в белорусском законодательстве до сих пор не определено.

Следующая рекомендация касается средств массовой информации. Обвинения белорусскому правительству затрагивали тему ограничения распространения и получения информации, трудностей при регистрации новых периодических изданий, преследования журналистов.
Однако в абсолютно бюрократическим ответе перечисляется количество государственных и частных зарегистрированных СМИ и сообщается, что никаких ограничений в распространении информации не существует. Это, мол, свидетельствует о благоприятных условиях для деятельности средств массовой информации и свободы слова в Беларуси.

Те, кто реально знает, что делается у нас со свободой слова, знает о многочисленных фактах нерегистрации новых изданий, неравных условиях существования для государственных и негосударственных СМИ, бесконечных финансовых проверках и предупреждениях независимым изданиям со стороны министерства юстиции, знает о преследовании и угрозах в сторону независимых журналистов. Такой ответ властей нужно считать неприкрытой ложью и издевательством над действительностью.

То же касается и права на свободу ассоциаций. Белорусские власти полностью отбрасывают рекомендации УПО. Между тем, право на создание новых общественных организаций повсеместно ограничивается, как и деятельность тех, что были зарегистрированы ранее. Опять же называется число зарегистрированных общественных организаций и политических партий и утверждается, что ограничения существуют только для общественных организаций, занимающихся пропагандой войны, экстремистской деятельностью или разжиганием социальной, религиозной или расовой вражды. Но это и так прямо прописано в Конституции.

А что говорить тогда о сотнях и сотнях незарегистрированных гражданских инициатив, в том числе и правозащитных? Например, Правозащитный центр «Вясна» трижды стучался в двери Министерства юстиции, получая отказ за отказом. А сколько попыток за спиной у «Брестской Весны», у «Маладога Фронта» и других организаций и партий? Следует отметить излишнюю сложность Законов о деятельности общественных объединений и политических партий, которые требуют специальных юридических знаний как при регистрации, так и во время деятельности неправительственных организаций. Законодательство многих других стран по этому вопросу значительно упрощено, не настолько заформализаванное как у нас, что позволяет НПО эффективно действовать в пользу гражданского общества.

То же самое и с вопросом о смертной казни, который Беларусь посчитала неприемлемым. Власти ссылаются на результаты референдума, который был проведен в поддержку смертной казни. Но, тем не менее, никаких мер к изменению ситуации, которая существенно ограничивает Беларусь в плане присоединения к международному сообществу, в частности вступления в Совет Европы, государство не делает.

Неприемлемым назван и вопрос насильственного исчезновения граждан, хотя разговор шел о конкретных пропавших политиках и журналисте в 1999 -2200 годах. В ответе говорится о том, что в Беларуси отсутствуют свидетельства о том, что госорганы и чиновники имели отношение к подобной преступной деятельности. Однако и доклад известного политика Христоса Пургуридеса, и многочисленные выступления белорусских правозащитников содержали перечень фамилий и лиц, которые реально могли иметь к этому отношение, серьезно прокуратурой восприняты не были. Лучше сделать вид, что такой проблемы в Беларуси не существует.

Среди неприемлемых и рекомендация о том, что в Беларуси к суду привлекают граждан по политическим мотивам. Власти безапелляционно отвечают, что подобные факты не подтверждаются. Но практика последних шестнадцати лет свидетельствует совсем об обратном. Это очередная ложь! Тысячи гражданских активистов, среди которых такие известные политики, как Александр Козулин, Павел Северинец, Николай Статкевич, Андрей Климов, Михаил Чигирь, Владимир Кудинов были привлечены к уголовной и административной ответственности за свою политическую деятельность, многие из них был признан узниками совести международной правозащитной организацией «Amnesty International». Такая практика преследования политических оппонентов со стороны белорусских властей, к сожалению, продолжается.

– Но ведь что-то из этих рекомендаций Беларусь все-таки приняла, либо выполняет?

– Необходимо отметить, что все ответы на 38 рекомендаций можно разделить на несколько категорий: приемлемые, неприемлемые, которые реализованы, и которые находятся на стадии реализации. Так вот даже здесь возникает много вопросов. Например, белорусские власти утверждают, что реализованы рекомендации по национальным меньшинствам, никакой дискриминации ни граждан, ни их организаций не существует, и государство финансово содействует их развитию. Опять врут. Куда тогда девать грандиозный скандал с представителями польского национального меньшинства, который состоялся в начале этого года? Неоднократно изымались польскоязычные бюллетени, журналы, многих активистов преследовали в административном порядке, проводились финансовые проверки, старался КГБ.

Также власти утверждают, что в обществе реализован принцип равенства между мужчинами и женщинами. Но мы видим, и это подтверждает даже официальная статистика, что женщины не имеют равенства в оплате труда, в профессиональной деятельности, в общественно-политической жизни. Это проблемы скрытой дискриминации, спрятанного гендерного неравенства, которые существуют во многих странах, существуют также и у нас. И здесь нужно не трубить победно в пустые трубы, а заниматься исправлением ситуации постоянно, из года в год. А вот Беларусь вмиг реализовала эту проблему «на бумаге» в ответе на рекомендации УПО.

И еще. Довольно актуальная сейчас ситуация с президентскими выборами. В рекомендациях утверждалось, что законодательство по выборам и сами избирательные процедуры являются недемократичными, непрозрачными, несвободными. Эти утверждения не напрасны: все белорусские выборы за последние 10 лет проводились с грубейшими нарушениями и не признавались международным сообществом. Однако власти убеждены, что в Беларуси «отсутствует необходимость в реформировании избирательного законодательства». Власти ссылаются на то, что такие изменения произошли, и они обеспечили большую демократизацию. На самом деле, белорусские правозащитные организации, которые проводили наблюдение за выборами в местные Советы весной этого года, пришли к противоположному выводу: изменения, внесенные в избирательное законодательство в январе 2010 года, мало что изменили, имели косметический характер и почти не повлияли на улучшение прозрачности и демократичности выборов.

Суммируя ответы белорусской стороны, отмечу, что 18 рекомендаций, предложенных на рассмотрение белорусским властям, полностью признаны ими неприемлемыми, 12 рекомендаций якобы реализованы, одна находится на стадии реализации и 3 были приняты к исполнению. Этот анализ показывает, что, по большому счету, власти проигнорировали замечания международного сообщества и никаких изменений в практике расширения свобод и демократических принципов ждать пока не приходится.

Такие ответы никоим образом не могут удовлетворить белорусских правозащитников. В том, что проблемы с правами человека имеют в белорусском государстве такие огромные размеры, и Беларусь на сегодняшний день является фактически страной третьего сорта – виноваты белорусские власти. К сожалению, белорусские власти не способствуют оздоровлению ситуации, а наоборот, углубляют общественный, политический и социальный кризис, в котором находится белорусский народ.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь Лета,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>