2008 09/12

Дэклярацыя - гуманістычны здабытак …10 сьнежня 2008 года ўсё чалавецтва адзначае шасьцідзесятыя ўгодкі прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Пасьля Другой сусьветнай вайны дзяржавы ўсяго сьвету вырашылі стварыць сусьветную арганізацыю дзеля прадухіленьня злачынстваў, якія мелі месца ў нядаунім мінулым, для сумеснай працы на карысьць Mipy й супрацоўніцтва паміж краінамі. У чэрвені 1945 году гэтая арганізацыя была створаная, яна атрымала назву Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Беларусь зьяўлялася адной з краінаў-заснавальніцаў ААН.

Адной з галоўных задачаў ААН стала абарона правоў чалавека, а першым прынятым у гэтым накірунку адмысловым дакумэнтам – Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека, абвешчаная 10 сьнежня 1948 года. Дэклярацыя стала першым міжнародным афцыйным прызнаньнем таго, што ўсе людзі маюць роўныя правы й свабоды.

У Прэамбуле да Дэклярацьі адзначаецца: “Грэбаваньне і пагарда да правоў чалавека прывялі да варварскіх актаў, якія абураюць сумленьне чалавецтва, i стварэньне такога сьвету, у якім людзі будуць мець свабоду слова й перакананьняў, будуць свабодньмі ад страху й нястачы, абвяшчаецца як высокае імкненьне людзей”. Важна, каб “правы чалавека ахоўваліся упадай закону ў мэтах забесьпячэньня таго, каб чалавек ня быў вымушаным зьвяртацца ў якасьці апошняга сродку да паўстаньня супраць тыраніі й прыгнёту”. Адной з 18 крыніцаў, прадстаунікі якіх разпрацоўвалі дадзены дакумэнт, была Беларусь.

Дэклярацыя й сёньня не згубіла сваёй актуальнасьці. На ейных прынцыпах заснаваныя міжнародныя дамовы па правах чалавека, якія маюць абавязковую юрыдычную сілу. Дэклярацыя застаецца асноўным зводам стандартаў у галіне правоў чалавека, якія атрымалі сваё разьвіцьцё й замацаваньне ў нацыянальных кан-стытуцыях i асноўных законах.

На сёньняшні дзень Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека зьяўляецца дакумэнтам, які прызнаецца yciмi дзяржавамі сьвету, у тым ліку – Рэспублкай Беларусь. Наша дзяржава абавязалася паважаць, абараняць i забяспечваць нашыя з вамі правы. Аднак ці выконвае яна свае абавязальніцтвы? На жаль, прыходзіцца канстатаваць: у Беларусі захоўваецца сытуацыя непавагі да правоў чалавека й асноўных свабодаў. Спынімся талькі на некаторых артыкулах Дэклярацыі.

Артыкул 3. Кожны чалавек мае права на жыцьцё, на свабоду й на асабістую недатыкальнасьць.
Права на жыцьцё зьяўляецца неад’емным, i ніхто ня можа пазбавіць чалавека жыцьця, нават ад імя дзяржавы. Разам з тым, Беларусь – адіная ў Эўропе краіна, дзе захоўваецца сьмяротнае пакараньне. Беларусь застаецца апошняй з постсавецкіх дзяржаваў, дзе выносяцца й прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды.

Да гэтага часу невядомы лёс бепарускіх апазыцыйных палітыкаў Biктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, бізнэсмэна Biктара Красоўскага, гвалтоўна выкрадзеных у 1999 годзе; з 2000 году невядомы лёс журналіста Дзмітрыя Завадзкага. Міжнародная й беларуская су-польнасьць падазраюць у датычнасьці да выкраданьняў i магчымых забойстваў гэтых людзей вышэйшых службовых асобау Беларусі.

Артыкул 19. Кожны чалавек мае права на свабоду пераканань¬няў i на свабоднае выказваньне ix …
Увядзеньне й навязваньне дзяржаунай ідэалёгіі да імнімуму абмежавала свабоду перакананьняў, стала ідэйным падмуркам перасьледу іншадумцаў. Пачынаючы з 1996 году, за выказваньне свайго меркаваньня людзі аказваліся за кратамі, у краіне ўсталяваўся інстытут палітычных зьняволеных.

У Бeлapyci створаны татальны кантроль над інфармацыйнай прастораю, дзяржава манапалізавала падаўляючую большасьць сродкау масавай інфармацыі. CMI фактычна пераўтварыліся ў прапагандыстаў дзяржаўнай палггыкі: з экранаў тэлебачаньня, дзяржаўных газетаў, радыё немагчыма пачуць альтэрнатыўнага пункту гледжаньня на нутраную й зьнешнюю палітыку, сацыяльныя, эканамічныя й культурныя праблемы. Адначасова недзяржаўныя выданьні апынуліся на мяжы выжываньня, страціўшы магчымасьць друкавацца ў Беларусі, распаўсюджвацца праз падпіску й кіёскі “Белсаюздруку”; многія зь ix у такіх умовах проста перасталі існаваць.

Артыкул 20. Кожны чалавек мае права на свабоду мірных сходаў i асацыацыяў.
Кожны з нас мае права выказаць сваё меркаваньне па грамадзка-значных пытаньнях шляхам правядзеньня мірных сходаў, аднак рэалізаваць гэтае права на практыцы ў Беларусі амаль немагчыма. У выніку штогод сотні беларусаў арыштоўваюцца, перасьледуюцца у крымінальным i адміністратыўным парадку, пры гэтым сам факт выхаду ў публічнае месца з мэтаю выказваньня cваіх поглядаў, меркаваньняў i перакананьняу расцэньваецца ўладаю як парушэньне. Пачынаючы з 2006 году, у краіне замацавалася практыка прэвентыўных затрыманьняу грамадзянаў напярэдадні масавых мерапрыемстваў з традыцыйна абразьлівым абвінавачаньнем у “дробным хуліганстве”.

Права на асацыацыю з аднадумцамі значна абмежаванае ў Бeлapyci. Асноўную ўвагу дзяржава надае стварэньню праўладных грамадзкіх аб’яднаньняў, абмяжоўваючы дзейнасьць незалежных. Масавая “зачыстка” недзяржаўных арганізацыяў, якая пачалася ў 2003 годзе, нанесла вялікія страты грамадзянскай супольнасьці: праз суды былі ліквідаваныя сотні незалежных няўрадавых арганізацыяў, сярод якіх моладзевыя, праваабарончыя, асьветніцкія ды іншыя. Гэта прывяло да дэлегалізацьі значнай часткі грамадзкага сэктару, што выклікае асаблівую занепакоенасьць у сувязі з наяўнасьцю крымінальнай адказнасьці за прыналежнасьць i дзейнасьць ад імя незарэгістраванай грамадзкай арганізацьі (артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу). За два гады па абвінавачваньні ў падобным “злачынстве” было асуджана 14 чалавек, пяцёра зь якіх былі пазбаўленыя волі.

Артыкул 8. Кожны чалавек мае права на эфэктыўнае аднаўленьне ў правах кампэтэнтньмі нацыянальньмі судамі! у выпадках парушэньня ягоных асноўных правоў, прадстаўленых яму Канстытуцыяй ці законам.

На сёньняшні дзень у Беларусі адсутнічае незалежная судовая сыстэма як самастойная галіна ўлады. Гэта робіць фактычна немагчымай абарону парушаных правоў грамадзянаў у судовым парадку, пазбауляе грамадзянаў краіны права на незалежнае й спра-вядлівае судовае разьбіральніцтва, аб-мяжоўвае доступ да правасудзьдзя.

За сыстэматычныя й грубыя парушэньні правоў чалавека кіраўніцтва Беларусі на працягу многіх гадоў зьяўляецца аб’ектам жорсткай крытыкі з боку ўплывовых міжнародных арганізацыяў. Пачынаючы з 2003 году, Генэральная Асамблея ААН прыняла пяць рэзалюцыяў па сытуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне, настойліва заклжаючы беларускі ўрад выправіць сытуацыю й забясьпечыць выкананьне ўзятых на сябе абавязальніцтваў у гэтай галіне. За масавыя парушэньні правоў чалавека супраць вышэйшых службовых асобаў Беларусі, уключаючы прэзыдэнта, былі ўжытыя санкцьі, у тым ліку – забарона на ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу.

Пасьлядоўная пазыцыя міжнароднай супольнасьці вымусіла беларускі ўрад зрабіць канкрэтныя крокі дзеля паляпшэньня сытуацьі з правамі чалавека. На волю выйшлі палітычныя зьняволеныя, адносна дзьвюх недзяржауных газетаў зьнятая забарона на распаўсюд праз “Белпошту” i “Белсаюздрук”, IM дазволена вярнуцца ў беларускія друкарні. Улічваючы гэта, Эўрапейскі Зьвяз прыняў рашэньне аб скасаваньні на паўгады візавых санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі, за выключэньнем тых асобаў, якія падазраюцца ў арганізацьі выкраданьняў ды магчымым забойстве палітыкаў i журналіста, візавыя абмежаваньні захаваліся таксама ў адносінах да старшыні Цэнтральнай выбарчай Kaмісыі.

У гэтай сытуацыі зьявіўся асьцярожны аптымізм, што рэальныя крокі па паляпшэньні сытуацьі з правамі чалавека й дэмакратьі ў краіне працягнуцца.

Мы, грамадзяне Беларусі, хочам жыць у дзяржаве, якая паважае, абараняе й забясьпечвае нашыя правы, выконвае свае міжнародныя абавязальніцтвы.

Віншуем Вас з шасьцідзесятай гадавінаю прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека!

Чалавечая годнасьць i справядлівасьць для ўcix нас!

Паводле матэрыялаў свабоднага друку

Алесь Лета,
Licviny-INFA

2 thoughts on “10 сьнежня – 60 год Усеагульнай Дэклярацыі Правоў Чалавека!”

  1. RRJoseph says:

    Классно, вещь полезная!

  2. JohnIQ says:

    Прочитала с большим интересом, очень интересная статья. Начинаю себя вспоминать, в блоге тоже с подобных статей начиналось…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>