Не забірай жыцьцё!
2010 19/10
У.Кацора і Л.Судаленка

У.Кацора і Л.Судаленка, Гомель

Як паведаміў БЕЛАПАНу праваабаронца Леанід Судаленка, які рыхтаваў зварот у Камітэт ААН па правах чалавеку, камітэт прызнаў, што Беларусь парушыла права гамяльчаніна сябра партыі АГП Уладзімера Кацоры на распаўсюд інфармацыі.

Такая выснова ўтрымліваецца ў дакумэнце, які Кацора атрымаў з камітэту 18 кастрычніка ў адказ на свой зварот.

Кацора скардзіўся на тое, што ў 2004 годзе міліцыя забрала ў яго ўлёткі выбарчага блёку “V-плюс”. Пасьля суд Жлобінскага раёну прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў дзейнасьці незарэгістраванай грамадзкай асацыяцыі й пакараў штрафам у 30 базавых велічыняў. 14 тыс. улётак “Пяць крокаў да лепшага жыцьця” па рашэньні суду былі зьнішчаныя.

Апазіцыянэр не прызнаў сябе вінаватым і палічыў, што рашэньне суду было несправядлівым, бо парушана ягонае права на распаўсюд інфармацыі, а таксама на роўную абарону па законе ад дыскрымінацыі па палітычных перакананьнях. Вычарпаўшы ўсе сродкі нутранай праўнай абароны, гэта значыцца абскардзіўшы рашэньне ў абласным і Вярхоўным судах, Кацора зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавеку.

Нагадаем, што да моманту рэгістрацыі ў КПЧ ААН й выніковага станоўчага рашэньня камітэту, адразу пачатковы зварот у КПЧ ААН па дадзенай справе не быў зарэгістраваным.

Першапачаткова зварот меў пэўныя недахопы й падаваўся ад імя іншага аўтара, грамадзкага актывіста Каратчэнкі, сябра каманды У.Кацоры. Пасьля абмеркаваньня на спэцыялізаваным форуме Беларускага Праўнага Парталу скарга ў КПЧ ААН была дапрацаваная Леанідам Судаленкам з улікам выказаных на форуме заўвагаў з боку правабаронцаў, удзельнікаў і выпускнікоў адукацыйна-практычнай Праграмы Дома Правоў Чалавеку (Вільня), скіраванай на імплемэнтацыю міжнародных нормаў права ў нацыянальнае заканадаўства й судовую практыку Беларусі.

Алексей Лапікі, камэнтуе:
– Дадзены станоўчы досьвед толькі надхняе. Ён служыць прыкладам правабарончай салідарнасьці й паказвае, што калектыўная праца над любымі падобнага роду пытаньнямі й дакумэтамі ў выніку прыносіць свой плён. Праваабаронцы працягваюць камунікаваць, абменьвацца прафэсыйным досьведам, меркаваньнямі, вучацца на практычных прыкладах адзін аднаго, на канкрэтных зваротах у КПЧ ААН. І разам з гэтым – расьце ўзровень падаваемых у камітэт дакумэнтаў, агульная праўная культура, новае асэнсаваньне вартасьці грамадзянскіх правоў і свабодаў для кожнага асобнага чалавека, для грамадзтва цалкам у нашай краіне. Без гэтага прафэсыйнага самаўдасканаленьня, як і пастаянных мэтанакіраваных намаганьняў – не дасягнуць адпаведнага мэнтальнага прарыву, прагрэсу ці хоць колькі-небудзь эфэктыўнага ўплыву на цяперашнія пазыцыі ўладаў, каб у выніку рэальна нешта зьмяніць да лепшага ў выкарыстаньні міжнародных стандартаў права ў галіне правоў чалавеку ў нацыянальным заканадаўсте й судовай практыцы Беларусі.

Сапраўды адбываецца так, што мы дапамагаем адзін аднаму, а таксама пры гэтым працягваем вучыцца на прыкладах сваіх сяброў і калегаў, правабаронцаў, расьцём у прафэсыйным пляне разам зь імі.

Таму, рэгістрацыя новага паведамленьня ў КПЧ ААН, якое было складзена праваабронцам з Гомеля, Леанідам Судаленкам, а таксама выніковае прызнаньне камітэтам парушэньня правоў Уладзімера Кацоры, успрымаецца з пачуцьцём сапраўднага задавальненьня.

Віншую Леаніда Судаленку, Уладзімера Кацору, усіх калегаў, якія прымалі ўдзел у дыскусыях. Упэўнены – кірунак абраны правільны. І адно ўжо разуменьне гэтага на нялёгкім шляху да праўнай і дэмакратычнай Беларусі, надае новыя сілы й значна павялічвае шанцы на дасягненьне пастаўленай перад усімі намі высакародных мэтаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет ООН по правам человека признал нарушение прав гомельчанина Владимира Кацоры

Как сообщил БелаПАН правозащитник Леонид Судаленко, который готовил обращение в Комитет ООН по правам человека, комитет признал, что Беларусь нарушила право гомельчанина члена партии ОГП Владимира Кацоры на распространение информации. Такой вывод содержится в документе, который Кацора получил из комитета 18 октября в ответ на свое обращение.

Кацора жаловался на то, что в 2004 году милиция изъяла у него листовки избирательного блока “V-плюс”. Впоследствии суд Жлобинского района признал его виновным в участии в деятельности незарегистрированной общественной ассоциации и наказал штрафом в 30 базовых величин. 14 тыс. листовок “Пять шагов к лучшей жизни” по решению суда были уничтожены.

Оппозиционер не признал себя виновным и посчитал, что решение суда было несправедливым, так как нарушено его право на распространение информации, а также на равную защиту по закону от дискриминации по политическим убеждениям. Исчерпав все средства внутренней правовой защиты, то есть обжаловав решение в областном и Верховном судах, Кацора обратился в Комитет ООН по правам человека.

Напомним, что до момента регистрации в КПЧ ООН и итогового положительного решения комитета, сразу начальное обращение в КПЧ ООН по данному делу не было зарегистрировано.

Первоначально обращение имело определённые недостатки и подавалось от имени другого автора, грамадзкого активиста Коротченко, члена команды В.Кацоры. После обсуждения на специализированном форуме Беларуского Правового Портала жалоба в КПЧ ООН была доработана Леонидом Судаленко с учетом высказанных на форуме замечаний со стороны правозащитникова, участников и выпускников образовательно-практической Программы Дома Прав Человека (Вильня), направленной на имплементацию международных норм права в национальное законодательство и судебную практику Беларуси.

Алексей Лапицки, комментирует:
– Данный положительный опыт только воодушевляет. Он служит примером правозащитной солидарности и показывает, что коллективная работа над любыми подобного рода вопросами и документами в результате приносит свои плоды. Правозащитники продолжают общаться, обмениваться профессиональным опытом, мнениями, учатся на практических примерах друг друга, на конкретных обращениях в КПЧ ООН. И вместе с этим – растёт уровень подаваемых в комитет документов, общая правовая культура, новое осмысление ценности гражданских прав и свобод для каждого отдельного человека, для общества вцелом в нашей стране. Без этого профессионального самоусовершенствования, как і без постоянных целенаправленных усилий – не достигнуть соответствующего ментального прорыва, прогресса или хотя бы сколько-нибудь эфективного влияния на сегодняшние позиции властей, чтобы в результате реально что-то изменить к лучшему в использовании международных стандартов права в области прав человека в национальном законодательстве и судебной практике Беларуси.

Действительно получается так, что мы помогаем друг другу, а также при этом продолжаем учиться на примерах своих друзей и сослуживцев, правозащитников, растём в профессиональном плане вместе с ними.

Поэтому, регистрация нового сообщения в КПЧ ООН, которое было составлено правозащитником из Гомеля, Леонидом Судаленко, а также итоговое признание комитетом нарушения прав Владимера Кацоры, воспринимается с чуством настоящего удовлетворения.

Поздравляю Леанида Судаленка, Владимера Кацору, всех коллег, которые принимали участие в дискуссиях. Уверен – направление выбранно правильное. И одно уже понимание этого на нелегком пути к правовой и демократической Беларуси, придает новые силы и значительно увеличивает шансы на достижение поставленных перед всеми нами благородных целей.

Паводле naviny.by,

падрыхтаваў Алесь Вольны,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

2 thoughts on “Камітэт ААН па правах чалавеку прызнаў парушэньне правоў гамяльчаніна Ўладзімера Кацоры”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>