Не забірай жыцьцё!
2008 09/12

Стэфановіч - адносна прысуду …Актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Аляксандар Баразенка, як і астатнія асуджаныя на «Працэсе 14-ці, павінен быць цалкам апраўданы, лічыць вядомы праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

«Яшчэ калі «справа 14-ці» толькі была ўзбуджаная, беларускія праваабаронцы заявілі, што гэтая справа была палітычна матываванай. Гэтая акцыя прадпрымальнікаў насіла мірны характар, яна не нанесла аніякай шкоды ні жыцьцю грамадзянаў, ні іхняму здароўю, ні маёмасьці, таму й сьведкі на судзе над Аляксандрам Баразенка – і дырэктар прадпрыемства «Другі дзень» Раман Булычаў, і дырэктар ААТ «МД-Экспрэс» Сяргей Грыдзюшка, якія займаюцца пасажыраперавозкамі, – давалі паказаньні, што ніхто не панёс стратаў. Аб гэтым яны заяўлялі яшчэ падчас слуханьня «справы 14-ці», – тлумачыць Валянцін Стэфановіч.

«Гэтыя людзі рэалізоўвалі сваё канстытуцыйнае права на свабоду мірнага пратэсту, таму ўсе яны павінны быць апраўданыя судом. Я ня ведаю, якім чынам дзяржава вырашыць гэтую праблему. Гэта можа быць датэрміновае вызваленьне альбо нешта іншае», – адзначыў праваабаронца.

Стэфановіч таксама нагадаў, што адной з умоваў спыненьня дзеяньня санкцыяў супраць беларускіх службоўцаў Эўразьвяз называў спыненьне палітычных перасьледаў.

«Зь іншага боку, Эўразьвяз заяўляў, што адменіць санкцыі супраць беларускіх службоўцаў толькі пры адсутнасьці палітычных пераследаў. А на сёньняшні дзень усе ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» адбываюць пакараньне. Цяпер яны фактычна знаходзяцца пад хатнім арыштам, пад вельмі строгім назіраньнем, і пры мінімальным парушэньні ў любы момант могуць быць пазбаўленыя волі», – падкрэсліў Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, сёньня актывіст грамадзянскае кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Аляксандар Баразенка быў асуджаны судом Цэнтральнага раёну Менску да 1 году абмежаваньня волі без скіраваньня ў выпраўленчую ўстанову. Прысуд вынесла судзьдзя Натальля Вайцэховіч. Палітвязень быў вызвалены ў зале суду.

Аляксандар Баразенка быў арыштаваным 27 кастрычніка наўпрост у будынку Сьледчага камітэту папярэдняга расьследваньня ГУНС Менгарвыканкаму, куды ён прыйшоў на допыт. Апазыцыянэр зьяўляецца адным з асужданых па «справе 14-ці» – крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая мінула ў Менску 10 студзеня 2008 года. Характэрна, што арышт адбыўся фактычна адразу пасьля адмены Эўразьвязам санкцыяў у дачыненьні высокапастаўленых беларускіх службоўцаў.

(Паведамленьн, рас.)

Активист гражданской кампании «Европейская Беларусь» Александр Борозенко, как и остальные осужденные на «Процессе 14-ти», должен быть полностью оправдан, считает известный правозащитник Валентин Стефанович.

«Еще когда «дело 14-ти» только было возбуждено, белорусские правозащитники заявили, что это дело было политически мотивированно. Эта акция предпринимателей носила мирный характер, она не нанесла никакого ущерба ни жизни граждан, ни их здоровью, ни имуществу, поэтому и свидетели на суде над Александром Борозенко – и директор ОДО «Второй день» Роман Булычев, и директор ООО «МД-Экспресс» Сергей Гридюшко, которые занимаются пассажироперевозками, – давали показания, что никто не понес убытков. Об этом они заявляли еще во время слушания «дела 14-ти», – объясняет Валентин Стефанович.

«Эти люди реализовывали свое конституционное право на свободу мирного протеста, поэтому все они должны быть оправданы судом. Я не знаю, каким образом государство решит эту проблему. Это может быть досрочное освобождение или что-то другое», – отметил правозащитник.

Стефанович также напомнил, что одним из условий прекращения действия санкций против белорусских чиновников Евросоюз называл прекращение политических преследований.

«С другой стороны, Евросоюз заявлял, что отменит санкции против белорусских чиновников только при отсутствии политических преследований. А на сегодняшний день все участники «Процесса 14-ти» отбывают наказание. Сейчас они фактически находятся под домашним арестом, под очень строгим наблюдением, и при малейшем нарушении в любой момент могут быть лишены свободы», – подчеркнул Валентин Стефанович.

Напомним, сегодня активист гражданской кампании «Европейская Беларусь» Александр Борозенко был приговорен судом Центрального района Минска к 1 году ограничения свободы без направления в исправительное учреждение. Приговор вынесла судья Наталья Войтехович. Политзаключенный был освобожден в зале суда.

Александр Борозенко был арестован 27 октября прямо в здании Следственного комитета предварительного расследования ГУВД Мингорисполкома, куда он пришел на допрос. Оппозиционер является одним из осужденным по «делу 14-ти» – уголовному делу, возбужденному по ст. 342 УК Республики Беларусь в отношении участников мирной акции протеста предпринимателей, которая прошла в Минске 10 января 2008 года. Примечательно, что арест произошел фактически сразу после отмены Евросоюзом санкций в отношении высокопоставленных белорусских чиновников.

Паводле charter97.org

Алесь Лета,
Licviny-INFA

One thought on “Валянцін Стэфановіч: «Усе ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» павінны быць апраўданыя»”

  1. IVSergio says:

    Зер гуд ставлю 5 балов.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>