2010 21/10

Скарга ў КПЧ ААН адносна парушэньня Беларусьсю арт.6 і арт.7 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах падавалася Марыяй Стаселовіч, якую прадстаўляла адвакатка сп-ня Тацьцяна Процька. Камітэт прызнаў парушэньне Рэспублікай Беларусь арт. 7 МПГіПП. Рашэньне КПЧ ААН, апісаньне парушанага артыкулу і актуальны камэнтар праваабаронцы – прыводзяцца ніжэй.

Паведамленьне №887/1999, Ляшкевіч супраць Беларусі* (Стаселевіч супраць Беларусі) (рас.)

Сообщение №887/1999, Ляшкевич против Беларуси* (Стаселевич против Беларуси) (рус.)

Статья 7
Никто не должен подвергаться пыткам или жестоким, бесчеловечным или унижающему его достоинство обращению или наказанию. В частности, ни одно лицо не должно без его свободного согласия подвергаться медицинским или научным опытам.

___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

***    ***   ***

 

А.Лапіцкі

А.Лапіцкі

Камэнтар Аляксея Лапіцкага:
– Як паказвае практыка прывядзеньня ў дзеяньне сьмяротных пакараньняў на тэрыторыі Беларусі, улады абсалютна не прыслухоўваюцца да высноваў КПЧ ААН.

Спакойна й мэтадычна, ледзь не дэманстратыўна, яны працягваюць парушаць свае абавязкі па Міжнародным Пакце, а разам з тым – правы чалавеку, у прыватнасьці, датычныя арт. 7 МПГіПП. У Беларусі бацькам пакараных сьмерцю асуджаных нават не паведамляюць пра час пакараньня й месца пахаваньня іхных дзяцей.

Невядома з-за якіх матываў і меркаваньняў, але сыстэма забесьпячэньня сьмяротнага пакараньня, скіраваная на прывядзеньне ў дзеяньне падобных прысудаў, пашырае сваё дзеяньне й пачынае працаваць як існтрумэнт аказаньня псыхалягічнага ўціску на блізкіх і родных, на сем’і  асуджаных да пазбаўленьня жыцьця.

І ў гэтым выпадку дзейсны карны мэханізм, цалкам абапіраючыся на палажэньні адпаведнага нацыянальнага закону, неяк ужо па інэрцыі працуе і далей як сапраўдная прадуманая сыстэма катаваньняў. Апошняе праяўлецца ў безчалавечным абыходжаньні ўжо зь іншымі, неасуджанымі й зусім невінаватымі грамадзянамі Беларусі. Пры гэтым, ахвярамі дзяржаўнай машыны пазбаўленьня жыцьця, як бачым, становяцца бацькі й блізкія асуджаных да сьмяротнага пакараньня ды іхныя сем’і.

У сувязі з гэтым паўстае абсалютна лягічнае й правамернае патрабаваньне зьмены такога закону й падобнай практыкі. Сапраўды, закон, які забараняе выдаваць целы расстраляных і інфармаваць родных пра месца пахаваньняў, павінены быць безумоўна адменены. А падобная безчалавечная практыка – спыненая.

Але толькі прызнаючы свае абавязкі па падпісаных міжнародных дамовах і адпаведныя стандарты права, толькі пераасэнсаваўшы свае прыярытэты ў карысьць гуманістычных прынцыпаў і правоў чалавека, для рэалізацыі іх на практыцы для сваіх грамадзянаў, Беларусь здолее прывесьці ўласнае заканадаўства й судавытворчую практыку да агульнапрызнаных нормаў цывілізаванай і дэмакратычнай краіны, асновай якой ёсьць чалавек, ягонае неад’емнае права жыць і быць свабодным ад любога роду прыніжэньняў, катаваньняў і тыраніі.

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
www. prava-by.info

Фота: А.Лапіцкага,
Licviny-INFA

One thought on “Паведамленьне №887/1999, Ляшкевіч супраць Беларусі* (прынята 3 красавіка 2003г. на 77 сэсыі)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>