Не забірай жыцьцё!
2008 11/12

Дзеці й Усеагульная дэклярацыя …10 сьнежна 2008 года ў Жодзіне былі праведзены сьвяточныя акцыі ВЯСНЫ ў гонар 60 годзьдзя Усеагульнай дэкалярацыі правоў чалавека. Праваабронцы й актывісты грамадзкай супольнасьці распаўсюджвалі на вуліцах горада, ва ўстановах – у пракуратуры, гарвыканкаме, моладзевым цэнтры, СШ №4 …, ля прахадной ПА “БелАЗу” інфаматэрыялы, а таксама перадалі ў рукі адміністрацыяў і кіраўніцтва афіцыйных установаў каляровыя плякаты з апісаньнем кожнага артыкулу Дэклярацыі … (далучаны фотарэпартаж)


Акцыі выклікалі выключна станоўчыя эмоцыі, асабліва ў рабочага люду, моладзі й дзяцей.

Жодзінцы з задавальненьнем рэагавалі на падзею, пагаджаліся фатаграфавацца, бралі матэрыялы й дзячылі па-беларуску. Было нават нечаканым тое, што жыхары Жодзіна адгукаючыся на звароты па-беларуску, з задавальненьнем адказвалі таксама на роднай мове, дзяквалі й за матэрыялы, абменьваліся эмоцыямі, фразамі салідарнасьці … Пры гэтым, адчувалася поўнае разуменьне сытуацыі ў грамадзтве … Асабліва рабочыя “БелАЗу” й сталыя грамадзяне пэнсыйнага ўзросту, часам пачыналі выказваць свае прэтэнзыі да рэальнага стану з правамі чалавека ў краіне … А некаторыя грамадзяне, нават, не сьпяшаліся браць прадукцыю пакуль не ўпэўніваліся, што раздаёцца яна прадстаўнікамі апазыцыі (!?). Гэта было сапраўдным прыемным і зусім нечаканым сюрпрызам для прадстаўнікоў ПБНФ у Жодзіне Сьвятланы Лапіцкай і Аляксея Лапіцкага. Апошняга, дарэчы, шмат хто пазнаваў, асабліва пасьля ягоных словаў з пажаданьнямі: “Гэта дэкларацыя правоў чалавека, чытайце пра свае правы, ведайце іх і дабівайцеся іх выкананьня … – любіце Беларусь!” Людзі звычайна адказвалі на гэта дабразычлівымі ўсьмешкамі й падзякамі. Некаторыя стрымана буркаталі: “Ага, тут даб’есься! Дзе вы іх ту бачылі ў нашай краіне? Што ня ведаеце з кім справу маем …?” і да т. п.

У Жозінскім выканкаме плякаты з Усеагульнай дэклярацыяй правоў чалавека былі перададзеныя ў прыймальні старшыні выканкаму й непасрэдна кіраўніку справамі выканкаму Сяргею Конану.

У СШ№4 плякаты з удзячнасьцю прыняла сама дэрэктарка школы. А ў моладзевым цэнтры, акрамя дырэктаркі дэклярацыі атрымалі наведвальнікі цэнтру, некаторыя супрацоўнікі …

У Жодзінскай пракуратуры матэрыялы перадаваліся пракурору горада Жодзіна Віктару Літвіненку. Дарэчы, тут адбыўся невялікі казус, які можна аднесьці толькі да пэўнай інэрцыі, прафэсінай звычцы альбо банальнай недасьведчанасьці …

Так, апошні (адзіны з усіх адказных чыноўнікаў) чамусьці выказаў жаданьне перапісаць сабе ў кнігу зваротаў дадзеныя з адрэсамі ўсіх распаўсюджвальнікаў, якія да яго зайшлі ў кабінэт зь віншавальнымі плякатамі (у выніку – запісаў аднаго А.Лапіцкага) … Пракурор горада заявіў, што гэта – ФРАНЦУЗСКАЯ ДЭКЛЯРАЦЫЯ, а пасьля тлумачэньняў, уважліва прыглядаўся да выходных дадзеных …- разглядаючы плякат, шукаў дзе ж ён усё ж вырабляўся (мабыць вельмі спадабалася якасьць падарунку жодзінскаму пракурору) …

На прапанову павесіць плякат з дэкларацыяй у бачным і даступным для прачытаньня людзьмі месцы – Літвіненка В.Д. зазначыў, што сам ужо знойдзе, дзе яго павесіць …

Напрыканцы працоўнага дня, ужо ў сяброўскім коле прадстаўнікі розных грамадзкіх асяродкаў адсьвяткавалі юбілей Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека й удала праведзеныя акцыі, паразмаўлялі й пазнаёміліся зь некаторымі новымі сябрамі, якія прыйшлі на сьвяточную сутрэчу паслухаць музыку, паразмаўляць, абменяцца эмоцыямі, ўражаньнямі, інфармацыяй і зацікаўленасьцямі, убачыць пэрспэктывы ўзаемных будучых кантактаў і узаемадзеяньня …

Ужо даволі позна, ўсе разыйшліся па дамах у добрым, сьвяточным настроі …

Дадзенымі акцыямі ў Жодзіне й па Беларусі распачаўся год, які будзе прысьвечаны 60-м угодкам Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека …

Алесь Лета,
Licviny-INFA

Фота замалёўкі 10.12.2008, Жодзіна

1

2

3

5

6

7

8

9

One thought on “Акцыі “ВЯСНЫ” ў Жодзіне сустрэтыя як даўгачаканая зьява. Усё прайшло без нейкіх эксцэсаў, з паразуменьнем і добрым настроем”

  1. silly says:

    Не плохо, очень даже не плохо. Ну это на мой взгляд, конечно.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>