2010 25/10
Тарас Сурган

Тарас Сурган

Камітэт па правах чалавеку ААН прыняў да разгляду скаргу віцебскага грамадзкага актывіста Тараса Сургана, які вывесіў на мосьце бел-чырвона-белы сьцяг.

У сваёй скарзе Т.Сурган паведаміў: “16 ліпеня 2009 году я быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі й дастаўлены ў РУУС Чыгуначнага раёну г. Віцебску, дзе на мяне быў складзены пратакол па ч.1 ст. 23.34 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэньнях.

Паводле пратаколу, мне ставілася ў віну парушэньне ўстаноўленага парадку арганізацыі й правядзеньня пікетаваньня. Дадзены пратакол 11 жніўня 2009 году быў разгледжаны судзьдзём суда Чыгуначнага раёну г. Віцебску У. Шыкарэвым, які вынес рашэньне аб пакараньні мяне штрафам у памеры 175 000 рублёў. Акрамя таго, па рашэньні суда ва ўласнасьць дзяржавы быў канфіскаваны мой асабісты сьцяг бела-чырвона-белага колеру.

Я абскардзіў рашэньне суда Чыгуначнага раёну г. Віцебску ў Віцебскі абласны суд і ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, аднак мае скаргі не былі здаволеныя.

Лічу, што пры разглядзе ў судзе не было ўстаноўлена, што 16.07.2009 у 20-20 на мосьце ім. Блахіна ў г. Віцебску я ўдзельнічаў у несанкцыянаваным пікетаваньні. Больш таго, на мой погляд, нельга лічыць вывешваньне на мосьце нацыянальнага сьцягу бела-чырвона-белай расфарбоўкі, які ў пэрыяд з 1991 па 1995 год меў статус дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь, пікетаваньнем. Мэтай маіх дзеянняў было жаданьне публічна выказаць свае палітычныя погляды, бо ў гэты дзень у Беларусі адзначаўся Дзень салідарнасьці з рэпрэсаванымі. Такое права (свабода меркаваньняў) мне гарантаванае артыкулам 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Маё знаходжаньне на мосьце з сьцягам было непрацяглым (ня больш за дзесяць хвілінаў), пасьля чаго я быў затрыманым супрацоўнікамі міліцыі. З-за сваёй кароткачасовасьці й безканфліктнасьці мае дзеяньні не ўшчамілі правы іншых асобаў, не нанесьлі шкоды, паколькі ніхто з грамадзянаў альбо арганізацыяў і ўстановаў гораду не зьвярнуўся да мяне з пазовам аб ейнай кампэнсацыі.

Відавочна, што з-за супярэчнасьці маіх палітычных поглядаў з цяперашнімі ідэалягічнымі ўстаноўкамі беларускіх уладаў я падвергся пакараньню. Гэтая акалічнасьць прымусіла мяне прыйсьці да меркаваньня, што маё затрыманьне й вынесены ў адносінах да мяне штраф, і канфіскацыя сьцягу зьяўляецца дыскрымінацыяй мяне па палітычных матывах”.

Тарас Сурган просіць “…прыняць рашэньне, па якім прызнаць скаргу абгрунтаванай, а Рэспубліку Беларусь парушальніцай: артыкулу 19 часткі 2, артыкулу 26 Факультатыўнага пратаколу да МПГіПП. Прапанаваць Рэспубліцы Беларусь выправіць дапушчаныя парушэньні й аднавіць мае правы, а таксама пакрыць мне маральную шкоду ў выглядзе грашовае кампэнсацыі”.

Камітэт па правах чалавеку ААН, прыняў скаргу да разгляду й зьвярнуўся да беларускай дзяржавы ў 6-месячны тэрмін даць адпаведныя тлумачэньні па справе.

З словаў віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка, на працягу 2010 году Камітэтам па правах чалавеку ААН было зарэгістравана 9 скаргаў зь Віцебску.

Паводле праваабарончай разсылкі,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Паведамленьне камітэту аб рэгістрацыі скаргі

Паведамленьне камітэту аб рэгістрацыі скаргі

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>