2008 11/12

… правы чалавека!?Сьвяткаваньне 60-годзьдзя прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека ў Беларусі завяршылася масавымі, а часам і грубымі затрыманьнямі …

У Гародні ранкам былі затрыманыя 4 удзельнікі акцыі: Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч, Ян Роман, Алег Калінкоў. У Магілёве затрыманыя юрысты Аляксандар Каралёў і Аляксандар Падалян, у Берасьці адвезьлі ў РАУС маладафронтаўцаў Андрэя Шарэнду й Юрася Бакура, у Кобрыне – Станіслава Кучынскага й актывіста “Маладога фронту”, прозьвішча якога высьвятляецца.

У Менску каля будынку КДБ былі затрыманыя 8 актывістаў ініцыятывы “Маладая Беларусь” начале з Артурам Фінькевічам (Алесь Круткін, Алесь Сьцепаненка, Сяржук Клюеў, Валер Саковіч, Раман Багдановіч, Ніка Лазоўская і Вольга Бурневіч., апранутыя ў турэмную вопратку. Крыху пазьней каля Гуму пераапранутыя амапаўцы затрымалі праваабаронцаў, якія прэзентавалі менчукам тэксты Дэклярацычў. У Цэнтральны РУУС Менску былі дастаўленыя праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Ўладзімір Лабковіч, Алег Мацкевіч, Марына Статкевіч, Сяргей Сыс ды Ірына Тоўсьцік.

Практычна праз некалькі хвілінаў у цэнтры Менску затрымалі яшчэ некалькіх актывістаў “Моладзі БНФ”, сярод якіх вядомыя прозьвішчы Сяржука Карповіча, Франака Вячоркі, Антона Койпіша, Сяржука Семянюка. Пакуль яшчэ застаецца нявысьветленым прозьвішча яшчэ аднаго ўдзельніка акцыяў, якога таксама даставілі ў Цэнтральны РУУС Менску.

Пры затрыманьні праваабаронцаў у дачыненьні да Алеся Бяляцкага ды Ірыны Тоўсьцік выкарыстоўвалася грубая фізычная сіла, у дзяўчыны адабралі тэлефон і незаконна завалодалі СІМ-картаю.

Па няпоўнай інфармацыі цягам дня 10 сьнежня было затрымана 28 актывістаў грамадзкіх рухаў і арганізацыяў і праваабаронцаў. Усе яны зараз на волі.

Такім чынам афіцыйная Беларусь “адзначыла” Дзень правоў чалавека, які, дарэчы, зьяўляецца адным з дзяржаўных памятных дзён.

Паводле “Вясны”

Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>