2010 29/10
Андрэй Зубра, Жодзіна

Андрэй Зубра, Жодзіна

У сувязі з непаўнатой і недаказанасьцю высунутых абвінавачваньняў Жодзінскі суд вярнуў адміністратыўны матэрыял абратна ў ГАЎС.

29.10.2010 з 10-00 па 10-45 у Жодзінскім судзе адбылося другое паседжаньне па адміністратыўнай справе Андрэя Зубры, якога Жодзінскі ГАЎС абвінавачваў па ч.2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь у незаконным распаўсюдзе незалежнае прэсы ў Жодзіне, за што меркавалася пакараць актывіста адміністратыўным штрафам у памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў.

Праводзіў разьбіральніцтва судзьдзя Грынкевіч І.І. На паседжаньні прысутнічаў праваабаронца Аляксей Лапіцкі.

На пачатку працэса падсудны А.Зубра заявіў шэраг хадайніцтваў і на гэты раз яны былі задаволеныя. У выніку падсудны змог азнаёміцца са зьместам матэрыялаў справы і ўважліва праглядзець усе працэсуальныя дакумэнты. У выніку бок падсуднага вылучыў шэраг пытаньняў па зьмесьце прасдтаўленых у суд дакумэнтаў, а таксама адносна дакладнасьці выкладзенай у іх інфармацыі.

Андрэй Зубра змог таксама прапанаваць суду сваё бачаньне сытуацыі й прадставіць праўнае абаснаваньне таго, што ён дзейнічаў у межах дадзеных яму Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь (арт. 8, арт. 33) і Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 18, арт.19) агульнапрызнаных правоў і свабодаў.

Разам з тым, была зьвернута ўвага суда на тое, што арт. 29. 2 КоАП, на якім грунтуецца абвінавачваньне Жодзінскага ГАЎС, не прадугледжвае пакараньня за тое, што было зафіксавана ў міліцыі й прадстаўлена ў судовым паседжаньні ў выглядзе адміністратыўнага матэрыялу.

Было адзначана, што ў ч.2 арт. 22.9 КаАП размова ідзе пра выраб і распаўсюд друкаванай прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, як сукупнасьць дзеяньняў, за парушэньне ўтаноўленага парадку якіх прадугледжваецца адпаведнае адміністратыўнае пакараньне.

Андрэй Зубра зазначыў, што тыя канстытуцыйныя правы й свабоды, якімі ён мае гонар карыстацца як грамадзянін Беларусі (права на свабоду перакананьняў і іх выказваньня, на распаўсюд інфармацыі, думак і меркаваньняў) згодна арт. 23 Канстытуцыі Беларусь і адпаведных палажэньняў МПГіПП (арт.4, арт 18 п.3, арт. 19 п.3) за выключэньнем абставінаў і ўмоваў у гэтых артыкулах апісаных – ня могуць быць свавольна абмяжоўвацца й тым больш падаўляцца. Іншае азначала б дыскрымінацыю за перакананьні, а таксама па прыкмеце нацыянальна-моўнай прыналежнасьці.

Суд рыхтаваў пастанову прыкладна напрацягу 10 хвілінаў.
У выніку пастановай Жодзінскага суда было фактычна пацьверджана, што разглядаемы ў судзе адміністратыўны матэрыял аб распаўсюдзе А.Зубрам друкаванага выданьня без выходных дадзеных падрыхтаваны Жодзінскім ГАЎС адпаведна ч.2 арт.22.9 КаАП у рэдакцыі ад 19 ліпеня 2005 г. – не адпавядае сутнасьці выкладзенага ў ч.2 арт. 22.9 КаАП ад 28 сьнежня 2009 г. правапарушэньня.

У пастанове аб вяртаньні справы адзначаецца, што “у адпаведнасьці з ч.2 арт. 22.9 КаАП у новай рэдакцыі парушэньнем заканадаўства аб СМІ лічыцца незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.

“Разам з тым, не ўстаноўлена й не пазначана ў пратаколе аб адміністратыўным правапарушэньні, хто зьяўляецца вытворцам друкаванага выданьня “Тут і цяпер”, ці зьяўляецца гэткім Зубра А.В.”, – гаворыцца ў пастанове.

У сувязі з гэтым адзначаецца, што “службовай асобай, складаўшай пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні, не выкананыя патрабаваньні па ягоным зьмесьце.”

Такім чынам, 29.10.2010 пасьля разьбіральніцтва па адміністратыўным матэрыяле Жодзінскі суд не знайшоў магчымым выносіць абвінавачвальнага рашэньня, а перадаў матэрыялы справы А.Зубры абратна ў Жодзінскі ГАЎС для дапрацоўкі.

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

ПАСТАНОВА СУДА ад 29.10.2010 - арк.1

ПАСТАНОВА СУДА ад 29.10.2010 - арк.1

ПАСТАНОВА СУДА ад 29.10.2010 - арк.2

ПАСТАНОВА СУДА ад 29.10.2010 - арк.2

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>