2010 19/11
Пікеты ў Менску забараняюцца

Пікеты ў Менску замінаюць дарожнаму руху?!

Суд Маскоўскага раёну Менску 18 лістапада не задаволіў скаргу на адмову Менгарвыканкаму на правядзеньне пікету. Заяўнікі мелі на мэце зьвярнуць увагу на масавыя парушэньні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў дачыненьні да грамадзянаў, у прыватнасьці на безпадстаўныя затрыманьні й перазатрыманьні шэрагу сацыяльных актывістаў напачатку верасьня гэтага году. (далей – правапіс першакрыніцы)

Яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка заяўнікі Уладзь Валодзін, Аляксандр Ярашэвіч і Наста Лойка падалі заяўку на правядзенне пікету ў раёне Камароўскага рынку. У сваім адказе 30 кастрычніка намеснік старшыні Менгарвыканкама М. Ціцянкоў спаслаўся на немагчымасьць правядзедзя пікету ва ўказаным месцы, паколькі: “ правядзеньне пікетаваньня на тэрыторыі паміж дамамі №№2 і 6 па вуліцы Харужай будзе ствараць перашкоды для пешаходнага і транспартнага руху”.

Суддзя суду Маскоўскага раёну Вольга Гусакова не прыняла да ўвагі аргументы прадстаўніка грамадскасці юрыста Гары Паганяйлы аб міжнародных стандартах і аспрэчыў довады пра фармальнасць падставаў для адмовы ў правядзеньні пікету.

Прадстаўнік Менгарвыканкама патлумачыў суду працэдуру атрыманьня дазволу на правядзенне пікету, згодна з якой кожная заяўка праходзіць экспертызу у ГУУСе, якая мае прыярытэтнае значэньне пры прыняцьці адпаведнага рашэньня, маўляў, калі міліцыя не дае “дабро” на пікет, дык гарадскія ўлады бяруць іх бок.

Аднак той факт, паведамляе праваабаронца Наста Лойка, што заяўнікі прасілі ў выпадку перашкод для правядзеньня дадзенага масавага мерапрыемтсва (час, месца, дата) прапанаваць альтэрнатыўныя час, месца альбо дату згодна заканадаўству Рэспублікі Беларусь Менгарвыканкамам быў цалкам ігнараваны.

Гэтае рашэньне будзе абскарджана ў касацыйным парадку. Пасьля таго, як будуць скарыстаныя ўсе нацыянальныя механіхмы абароны правоў на свабоду мірных сходаў, гарантаваных грамадзянам Канстытуцыяй і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, праваабаронцы плануюць абскардзіць парушэньне права на свабоду мірных сходаў у дачыненьні да заяўляльнікаў з боку беларускіх уладаў у Камітэце па правах чалавека ААН.

Паводле spring97.org,
падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>