Не забірай жыцьцё!
2010 17/11
Адзьдзел адукацыі, Жодзіна

Адзьдзел адукацыі, Жодзіна

А можа й так, што перад наведваньнем Жодзінскага выканкаму Генэральным пракурорам Беларусі, Рыгорам Васілевічам, кіраўніцтва гораду вырашыла чарговы раз перастрахавацца дый адначасна – папрактыкавацца ў размовах з грамадзянамі “па-чалавецку” …

Сапраўды, “новая сытуацыя” нечым вельмі нагадвае ўжо вядомы нядаўні (з 2009 году) “стары выпадак”, калі Камісыя па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму вынесла станоўчае рашэньне аб аднаўленьні беларускамоўнага навучаньня для Яна Лапіцкага ў Гімназыі №1, аднак гэтае “аднаўленьне” працягнулася 4 дні й было спынена адным «таямнічым» тэлефонным званком зь Менску (!?) …

Як кажуць – камэнтары залішнія. У любым выпадку, цяперашнія падзеі разьвіваліся наступным чынам …

15.11.2010 назіральніку на выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у Жодзінскім Гарвыбаркаме, Аляксею Лапіцкаму, на мабільны тэлефон затэлефанаваў першы намесьнік старшыні выканкаму, Юры Шары, які прапанаваў праваабаронцу сустэрэцца ў выканкаме ў любы зручны для яго час. Пры гэтым, ён ухіліўся ад адказу на пытаньне наконт тэмы сустрэчы й сказаў толькі, што яна важная й прадстаўляе інтарэс для абодвух бакоў. А таксама ён паведаміў, што абмеркаваньне пытаньня ня зойме больш за 20 хвілінаў.

16.11.2010 а 14-30 дадаткова для ўзгадненьня часу сустрэчы тэлефанавала сакратарка, Тамарам Мацюшонак. Зацікаўлены прапановаю кіраўніцтва выканкаму Аляксей Лапіцкі вырашыў пайсьці на сустрэчу разам з жонкаю Сьвятланай. Адной зь верагодных тэмаў чакаемай размовы магло быць абмеркаваньне пытаньня спыненьня перашкодаў у беларускамоўным навучаньні й вяртаньні ў Гімназыю №1 беларускамоўнага 15-ці гадовага сына, Яна Лапіцкага, які пасьля дыскрымінацыйнага Рашэньня № 923 Жодзінскага выканкаму летам 2009 году быў пазбаўлены навучаньня па-беларуску й не атрымлівае належных адукацыных паслугаў на базе гімназыі з 2009-2010 навучальнага году. Пры такім раскладзе ў сустрэчы маглі б прысутнічаць і іншыя прадстаўнікі гарадзкой адміністрацыі, да якіх у бацькоў беларускамоўнага вучня ёсьць сур’ёзныя пытаньні.

Так яно й адбылося. На сустрэчы, якая распачалася а 15-00 й праходзіла да 15-40 у кабінэце Ю.Шарага, прысутнічаў новы кіраўнік Жодзінскага ГАА В.Шульжык, а таксама былы кіраўнік ГАА, цяперашні старшыня Гарадзкой Рады дэпутатаў, Яўген Гарыд. У прыймальні таксама была заўважана прадстаўніца кіраўніцтва Камісыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму, якая ў дадзенай сытуацыі, верагодна, вырашыла не ўваходзіць у кабінэт да Ю.Шарага.

Юры Шары, Жодзіна

Юры Шары, Жодзіна

У пачатку размовы адказны за ідэалёгію першы намесьнік выканкаму Ю.Шары адразу выказаў намер вырашыць існуючую праблему, як ён выказаўся, «па-чалавецку». Пасьля чаго сп. Шульжык у трэці раз з пачатку 2010-2011 навучальнага году, прапанаваў бацькам Яна Лапіцкага свой погляд на кампрамісны варыянт, які прадугледжваў бы працяг навучаньня беларускамоўнага вучня на базе Гімназыі №1, але па сьмешанай беларуска-расейскамоўнай праграме.

Бацькі ў чарговы раз запярэчылі, што чакаюць адмены дыскрымінацыйнай пастановы й вяртаньня навучаньня сына па паўнавартаснай гімназычнай праграме зь мінулай спэцыялізацыяй на ангельскую мову й цалкам па-беларуску. Яны паказалі ўсю неправамернасьць пастановы №923 і практыкі дыскрымінацыйнага ўціску, зьдзяйсьняемага ў мэтах прымусіць іх як грамадзянаў Беларусі адмовіцца ад уласных перакананьняў, натуральных нацыянальных адметнасьцяў і запатрабаваньняў па навучаньні сына на роднай мове, па-беларуску.

Было заяўлена пра вымушаныя матэрыяльныя страты й маральную шкоду сямьі Яна ў штучна створанай выканкамам дыскрымінацыйнай сытуацыі. Аляксеем Лапіцкім перад прысутнымі зноў было востра пастаўлена пытаньне адсутнасьці ў горадзе запатрабаванага Праграмай Міністэрства адукацыі Беларусі беларускамоўнага навучаньня (прынятай яшчэ пры Міністры адукацыі, сп. Стражаве), а таксама ўсялякай ініцыятывы з боку ГАА па стварэньні «стабільных і прыярытэтных беларускамоўных адукацыйных плыняў» у навучальных установах гораду, ініцыятываў ГАА па стварэньні беларускамоўных клясаў як канкрэтных «аб’ектаў выбару» для непасрэднага набору ў іх усіх жадаючых навучацца па-беларуску. Было ў чарговы раз заяўлена, што без зьмены падыходаў і стварэньня дзяржаўнай прыярытэтнасьці для разьвіцьця адукацыі на дзяржаўнай мове – ва ўмовах «двухмоўя» праблема з беларускамоўным навучаньнем ніколі ня вырашыцца сама сабою. У адваротным выпадку, можна толькі імітаваць спробы ў вырашэньні гэтых пытаньняў, тым самым, фактычна, толькі паглыбляючы ды ўскладняючы сытуацыю.

Аляксей Лапіцкі

Аляксей Лапіцкі

Аляксей Лапіцкі:
Прыйшлось нагадаць высокапастаўленым службоўцам, што маючыя высокія паўнамоцтвы й адпаведныя дзяржаўныя абавязкі кіраўнікі «вэртыкалі ўлады» «па-чалавецку» могуць размаўляць з грамадзянамі толькі ва ўмовах гарантаванага дзяржаваю канстытуцыйна-праўнага поля й забесьпячэньня адпаведных канстытуцыйных правоў і свабодаў. Усім зразумелы, але не рэалізуемы на практыцы прынцып, – не чалавек (народ) для ўлады, а ўлада для чалавека (народу), – можа быць рэалізаваным толькі тады, калі ўлада рэальна абіраемая й кантралюемая грамадзянамі-выбарнікамі, а таксама дзейнічае ў межах узятых на сябе абавязкаў – у строгай адпаведнасьці з Канстытуцыяй і міжнароднымі абавязкамі краіны па падпісаных ёй міжнародных дамовах. Толькі ў такім выпадку дзяржава гарантавана забясьпячвае наяўнасьць належных умоваў і дзейсныя практычныя сродкі для рэалізацыі грамадзка-палітычных правоў і свабодаў на ўласнай нацыянальнай тэрыторыі.

Праўны падыход да праблемы, калі б яго прытрымліваліся службоўцы ва ўладзе, не дазволіў бы зьявіцца на сьвет падобнай дыскрымінацыйнай пастанове, якой фактычна распачаты перасьлед беларускамоўных грамадзянаў у Жодзіне, калі зьдзяйсьняецца прымус над бацькамі й вучнем, навязваецца расейскамоўнае навучаньне, спэцыфічная «гвалтоўная сацыялізацыя» ў цалкам расейскамоўную, манапольна ідэалягізаваную прастору, дзе няма месца каштоўнасьцям ні нацыянальна-культурнай і гістарычнай спадчыны, ні агульнапрызнаных правоў чалавека на свабоду слова, сумленьня й перакананьняў і г. д. …

Сьвятлана Лапіцкая

Сьвятлана Лапіцкая

У выніку абмена думкамі й зноў выказанай Аляксеем Лапіцкім і Сьвятланай Лапіцкай пазыцыі, з боку старшыні Гарадзкой Рады Яўгена Гарыда ўрэшце прагучала прынцыпова новая прапанова, зь якой вынікала, што мясцовыя ўлады згодныя прыняць усе агучаныя патрабаваньні бацькоў і фактычна аднавіць працэс беларускамоўнага навучаньня Янкі Лапіцкага на базе Гімназыі №1 па мінулай беларускамоўнай гімназычнай праграме.

Бацькі ў адказ на дадзеную кансалідаваную рашучасьць прадстаўнікоў улады зазначылі, што практыка 2004-2005, а таксама 2009-2010 навучальных гадоў, калі пэрыядычна й пасьлядоўна ўладамі ўжываліся дыскрымінацыйныя захады па пазбаўленьні права на бясплатную беларускамоўную адукацыю іхнага сына, – прымушае іх абачліва ставіцца да ўсіх, на першы погляд, заманлівых прапановаў.

Таму яны адзначылі, што любыя ўзгадненьні канкрэтных пазыцыяў і далейшыя перамовы ня маюць пэрспэктываў, пакуль кіраўніцтва гораду пісьмова не аформіць свае, агучаныя ўчасе сустрэчы ў выканкаме прапановы й гарантыі аб забесьпячэньні нармальных, безканфліктных, стабільных умоваў для далейшага (да сканчэньня гімназыі ў 2013 годзе) беларускамоўнага навучаньня Яна Лапіцкага ў Гімназыі №1 па ягонай мінулай гімназычнай праграме (без аніякіх скарачэньняў і вытрымак, зь вяртаньнем абратна ў навучальную ўстанову звольненай з працы маладой беларускамоўнай настаўніцы ангельскай мовы, Тацяны Здончык).

У выніку, прадстаўнікі гарвыканкаму пагадзіліся тэрмінова распачаць працэдуру падрыхтоўкі адпаведнай пастановы з адзначанымі пісьмовымі гарантыямі з боку выканкаму, па якой будзе праведзена тэрміновае ўзгадненьне з бацькамі й прынята канчатковае рашэньне.

Такім чынам, так атрымалася, што літаральна за суткі да дня прыёма Генпракурора Беларусі, Рыгора Васілевіча, якое было прызначанае на 17.11.2010 з 09-00 да 13-00 гадзінаў у Жодзінскім выканкаме, адказныя асобы мясцовае “вэртыкалі” адмовіліся ад тактыкі сілавога адміністрацыйнага ўзьдзеяньня на мясцовых праваабаронцаў і ўсё ж вырашылі пайсьці на сустрач іхных законных бацькоўскіх патрабаваньняў.

Што атрымаецца ў выніку, калі выказаныя пажаданьні й прапановы, а таксама чакаемыя дзяржаўныя гарантыі для ўстойлівага разьвіцьця беларускамоўнага навучаньня ў Жодзіне будуць пакладзеныя на паперу й атрымаюць вагу палажэньняў афіцынага дакумэнта, – пакуль казаць заўчасна.

Ян Лапіцкі

Ян Лапіцкі

Сапраўды, вельмі абнадзейваючай і правільнай была пастанова Камісыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму ад 20.10.2009 году, якой кіраўніка ГАА (на той час – Яўгена Гарыда) абавязалі аднавіць гімназычнае беларускамоўнае навучаньне Яна Лапіцкага ў 5-ці дзённы тэрмін, а ўжо праз 4 дні такога “аднаўленьня”, пасьля “таямінчага званка зь Менску” навучаньне па-беларуску зноў было гэтак жа раптоўна спынена, як і распачалося. Пры гэтым кіраўніцтва ГАА і гімназыі не стала “выдаваць” асобу тэлефанаваўшага й патлумачыла сытуацыю тым, што фармальна “літара” адзначанай пастановы была выкананая, бо ў 5-ці дзённы тэрмін вучань вярнуўся да навучаньня (!?). У астатнім – усё далей адбывалася так, як адбывалася. І трэба ж было такому здарыцца! Беларускі падлетак быў проста гвалтоўна пазбаўлены права на адукацыю ў сваім беларускім горадзе Жодзіна з прычыны сваёй “невыпраўляльнай беларускамоўнасьці” …

Таму, нажаль, пакуль прыходзіцца канстатаваць, што гульня лёсамі беларускамоўных беларусаў у Беларусі не спынілася. «Футбольны азарт» дагэтуль “усё яшчэ” расейскамоўных службоўцаў у беларускім кіраўніцтве перамагае здаровы сэнс і лёгіку права. У таткіх умовах усе спадзяваньні на сапраўды «чалавецкі падыход» па вырашэньні падобных (важных для краіны) ня проста гуманітарных, але й нацыянальных, грамадзка-палітычных пытаньняў – выглядае надта ўжо праблематычным.

І самае цікавае, што ў дадзеных абставінах, ніхто з службоўцаў не знаходзіць сьмеласьці й нават не імкнецца кардынальна выправіць ганебную для краіны сытуацыю, прызнаць зробленыя парушэньні ды ўласныя памылкі.

Але, для новага падыходу да вырашэньня падобных патаньняў і сапраўды новых, «чалавецкіх» адносінаў, варта было б найперш навучыцца не ствараць гэткіх «невырашальных праблемаў» для грамадзянаў.

Думаецца, што беларуская ўлада, канешне, калі яна сапраўды яшчэ здольная асэнсаваць сябе гэткай у Беларусі, урэшце, павінна сасьпець і да кардынальна новага разуменьня прыярытэтнасьці агульнапрызнаных нормаў права ў галіне правоў чалавеку, і да рэалізацыі на практыцы ўласных абавязальніцтваў перад грамадзянамі Беларусі – ня толькі перад «беларускім народам» агулам, але й перад кожным ягоным канкрэтным прадстаўніком, у прыватнасьці.

Алесь Вольны,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

One thought on “У справе рэпрэсаванага беларускамоўнага вучня ў Жодзіне запалена … сьвятло? Ці ўлады проста чарговы раз вырашылі “падсыпаць солі …”?!”

  1. Хвала Хрысту!
    Ужо некалькі год актыўна прымаю ўдзел у грамадска-палітычным жыцці.
    У сувязі з гэтым у маёй “сямьі ” склалася адмоунае стауленне да мяне.
    Малодшую сястру ўзялі на працу, прадаўцом, у г.Жодзіне,(магазін “Белмаркет”) хаця да гэтага часу, яна некалькі год немагла знайсці працу.
    Мы ў хаце карыстаемся агульным кампутарам і сястра ведала код уваходу у кампутар – распавяла яго працаўнікам спэцслужбаў, – пасля гэтага ён перастаў добра працаваць.
    Цяпер вось прыходзіцца карыстацца інтернетам у іншых месцах.
    Бацьку таксама дапамаглі з працай гэбісты, працуе ахоўнікам ў г.Смалявічах, ужо каля 1 году,
    нават не кажа (хіба суткі праз двое – рабіць навогул нічога ня трэба).
    Супраць мяне ўжываюцца сродкі псіхалягічнага ўціску.
    Знікаюць мае рэчы (зніклі дзве кепкі) думаю, што гэта робіцца каб ўжываць супраць мяне сродкі
    магіі і калдаўства.
    Над нашай квартэрай у г.Жодзіне ніхто ўжо 4-5 гадоў не пражывае, магчыма там ёсць кватэра спэцслужбаў. Бо калі мяне арыштавалі, за абразу цыганскага дыктатара ў нашай квартэры зрабілі капітальны рамонт, зьмянілі ўсю праводку і ў той квартэры, над нашай, адначасова адбываўся капітальны рамонт.
    А яшчэ магчыма і таму – што мой прадзед ў 1920-1930 гадах агітаваў супраць савецкай улады,
    (у мяне гены майго прадзеда).
    І за гэтае быў растраляным, а яго сямью выслалі на поўнач, у тайгу.
    Ўсе робіцца толькі для таго – каб ўсіх у сямьі настроіць супраць мяне.
    Пішу гэта, каб ўсе ведалі на што здольны цяперашні рэжым у Беларусі, робіцца ўсё,
    каб рабіць перашкоды моладзі займацца тым, чым яна жадае.
    Усім усяго найлепшага.
    Кашэўскі Андрэй Чэслававіч.

    *
    *
    *

    admin: калі тое, што вы выказаліся тут прынясе вам палёгку … – калі ласка. Аднак, калі вы верыце ў Бога пастарайцеся канцэнтраваць увагу на лепшым у сябе і людзях, на тым боскім, што нас аб’ядноўвае, а не разьмяжоўвае. Не судзіце! Перадайце ў волю Госпада ўсё тое, чаго баіцеся, асьцерагаецеся, што вас знутры разбурае й непакоіць …, i – не думайце больш ні хвіліны пра гэта. Супакой у сэрцы й сапраўдная вера … – добрыя лекі й ахова ад большасьці небясьпекаў. Трымацеся ў сьвятле Любові – пад ейнай аслонаю – ацаліцеся й прыйдзе выратаваньне …!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>