Не забірай жыцьцё!
2008 17/12

Абарона правоў чалавека12-13 сьнежня Беларускі Дом правоў чалавека ладзіў трэнінг па выкарыстаньні онлайн матэрыялаў, тэматычна зьвязаных з Эўрапейскай Канвэнцыяй правоў чалавека й Эўрапейскім Судом па правах чалавека.

Трэнінг правяла Эрміна Масмэер, праграмная дырэктарка адзьдзелу Галоўнага Дырэктарату Эўрапейскай камісыі па супрацоўніцтве ў галіне правоў чалавека. Цягам двух дзён студэнты й выкладчыкі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта (Вільня), а таксама беларускія адвакаты й праваабаронцы засвойвалі магчымасьці выкарыстаньня онлайн рэсурсаў, прадстаўленых на сайце Эўрапейскай Камісыі па адукацыі правам чалавека для юрыстаў (HELP).

Накіраваны на падтрымку супольнасьцяў выкладчыкаў правоў чалавека ў Эўропе, сайт HELP прапануе шматлікія матэрыялы юрыстам і ўсім зацікаўленым ў праваабарончае дзейнасьці, карысныя як для прафэсыйнай дзейнасьці, гэтак і для індывідуальнае абароны сваіх правоў.

У часе сэмінару ў Вільні ўдзельнікам былі прапанаваныя новыя мэтады ў навучаньні правам чалавеку для юрыстаў, а таксама магчымасьці адаптаваньня заняткаў да патрэбаў кожнага асобнага навучэнца. Таксама было прадэманстравана, як ужыць тэарэтычныя веды на практыцы й як самастойна арганізаваць навучальныя заняткі.

У дадатак да новага досьведу выкладання ўдзельнікі разабралі таксама судовыя справы, што разглядаліся эўрапейскім Судом па шэрагу артыкулаў Канвэнцыі: арт. 6. Права на справядлівы суд; арт. 10. Свабода выказваньняў; арт. 11. Свабода сходаў. За мэту разглядаў ставілася лепшае разуменьне таго, чым кіраваўся Суд і як насамрэч прынцыпы правоў чалавека могуць выкарыстоўвацца ў судовых справах.

Сэмінар быў арганізаваны ў межах праграмы “Міжнароднае права ў праваабарончай і адвакацкай дзейнасьці” Сеткі Дамоў правоў чалавека пры падтрымцы Міністэрстваў замежных справаў Летувы й Нарвэгіі, АБСЭ, Эўрапейскай Камісыі й Фундацыі Дома Правоў Чалавека.

У выніку атрыманае інфармацыі й завязаўшыхся кантактаў зьявілася новае бачаньне пэрспэктываў супрацы ды ўзаемадзеяньня прафэсыяналаў права ў кірунку разьвіцьця ўзаемных кантактаў, абмену фактамі, досьведам і матэрыяламі, а таксама практыкі онлайн навучаньня з выкарыстаньнем адзначанай праграмы Нelp (працуючай у межах абалонкавай плятформы Moodle на сайце Эўрапейскай Камісыі па адукацыі правам чалавека), пашырэньня дадзенага адукацынага рэсурсу праз стварэньне на ім адмысловае старонкі – для Беларусі.

Паводле humanrightshouse.org

Алесь Лета,
Licviny-Infa

4 thoughts on “Вучыць і выкладаць Правы Чалавека онлайн”

  1. JamesXJ says:

    Хорошая статья, узнала много нового!)

  2. DannyLK says:

    Блог интересный и полезный. Разместите все-таки информацию о donations (денежных перечислений от посетителей блога). Можно указать электронные кошельки или sms копилку. Я бы перечислила.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>