2008 18/12

ВаршаваГэльсынскі Фонд па Правах Чалавека абвяшчае набор на 20-ю Міжнародную летнюю школу па правах чалавека, якая адбудзецца ў Варшаве-Мядзешыне з 20 па 27 чэрвеня 2008 году.

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца актывісты праваабарочых няўрадавых арганізацыяў, супрацоўнікі ВНУ, а таксама прадстаўнікі ворганаў публічнай улады й установаў, якія дзейнічаюць у галіне правоў чалавека, з краінаў Цэнтральнай, Усходняй Эўропы і СНД, якія раней прымалі ўдзел у летніх і зімовых школах па правах чалавека, арганізаваных Гэльсынскім Фондам па Правах Чалавека. Кандыдаты мусяць мець вышэйшую адукацыю альбо быць на апошнім курсе ў вышэйшай навучальнай установе. У праграму ўключаныя лекцыі й практычныя заняткі па тэмам: гісторыя й філязофія правоў чалавека, нутраныя й міжнародныя сыстэмы абароны правоў чалавека.

Каб прыняць удзел у школе, неабходна выслаць па электроннай пошце: 20summer@hfhrpol.waw.pl альбо па звычайнай пошце: Helsinska Fundacja Praw Czlowieka, ul. Zgoda 11, 00-018 Warszawa, POLSKA наступныя дакумэнты:

– запоўненую форму заяўкі http://www.hfhrpol.waw.pl/pliki/aplikacja20ISSHR.rtf,
– кароткае рэзюмэ (CV),
– рэкамэндацыйны ліст з арганізацыі альбо месца працы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 21 лютага 2009 году.

Падрабязную інфармацыю чытайце ў файле “Summer school” альбо на сайце: http://www.hfhrpol.waw.pl/news196-ru.html.

Паводле belngo.org

Алесь Вольны,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>