2010 07/12
Леанід Судаленка, Гомель

Леанід Судаленка, Гомель

Напрыканцы лістапада гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка й Анатоль Паплаўны накіравалі заяўку на правядзеньне ў горадзе 10 сьнежня, у Дзень правоў чалавека, пікета. Мэтаю правядзеньня масавага мэрапрыемства ставілася інфармаваньне жыхароў гораду аб праве не хадзіць на датэрміновае галасаваньне. (далей – правапіс першакрыніцы)

«Датэрміновае галасаванне – адзін з інструментаў фальсіфікацый. Мы збіраліся растлумачыць гэта гамяльчанам і заклікаць іх не ісці на датэрміновае галасаванне і тым самым не садзейнічаць фальсіфікацыям», – патлумачыў Судаленка.

Па яго словах, гарвыканкам адмовіў у правядзенні масавага мерапрыемства на той падставе, што заяўнікі не аплацілі паслугі міліцыі, «хуткай дапамогі» і камунальных службаў, а таксама месцам правядзення пікета вызначылі плошчу Паўстання. Нагадаем, што ў амаль 500-тысячным Гомелі для правядзення масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца не па ініцыятыве ўлады, дазволена толькі адна пляцоўка – каля ДК «Віпра» Беларускага таварыства глухіх.

Праваабаронцы лічаць, што як адмова ўладаў, так і само рашэнне гарвыканкама супярэчаць Канстытуцыі і міжнародным прававым актам. На думку Судаленкі, гарадскія ўлады паставілі пад пагрозу сам прынцып права на свабоду правядзення мірных сходаў грамадзян.

«Прымаючы да ўвагі той факт, што мірныя сходы грамадзян з’яўляюцца адной з асноў дзеючай дэмакратыі, а абарона свабоды сходаў неабходная для стварэння талерантнага грамадства, у якім могуць мірна існаваць групы з рознымі перакананнямі, нормамі паводзін або прынцыпамі, адмову гарвыканкама лічу недапушчальным абмежаваннем нашых правоў на свабоду выказвання свайго меркавання і правядзення масавых мерапрыемстваў па сэнсу артыкулаў 23, 33 і 35 Канстытуцыі», – пракаментаваў Паплаўны.

Нагадаем, што за правядзення несанкцыянаваных уладай масавых мерапрыемстваў арганізатараў чакаюць буйныя штрафы ці арышт. За апошнія два гады ў Гомельскім рэгіёне суды больш за 40 разоў прыцягвалі актывістаў да розных адміністратыўных санкцый за спробы правядзення мірных сходаў без атрымання на гэта санкцыі ўладаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомель: Городские власти не разрешили пикет правозащитников против досрочного голосования

В конце ноября гомельские правозащитники Леонид Судаленко и Анатолий Поплавный направили заявку на проведение в городе 10 декабря, в День прав человека, пикета. Целью проведения массового мероприятия ставилось информирование жителей города о праве не идти на досрочное голосование.

«Досрочное голосование – один из инструментов фальсификаций. Мы собирались объяснить это гомельчанам и призвать их не идти на досрочное голосование и тем самым не способствовать фальсификациям », – пояснил Судаленко.

По его словам, горисполком отказал в проведении массового мероприятия на том основании, что заявители не оплатили услуги милиции, «скорой помощи» и коммунальных служб, а также местом проведения пикета определили площадь Восстания. Напомним, что в почти 500-тысячном Гомеле для проведения массовых мероприятий, которые проводятся не по инициативе власти, разрешена только одна площадка – у ДК «Випра» Белорусского общества глухих.
Правозащитники считают, что как отказ властей, так и само решение горисполкома противоречат Конституции и международным правовым актам. По мнению Судаленко, городские власти поставили под угрозу сам принцип права на свободу проведения мирных собраний граждан.

«Принимая во внимание тот факт, что мирные собрания граждан являются одной из основ действующей демократии, а защита свободы собраний необходима для создания толерантного общества, в котором могут мирно существовать группы с разными убеждениями, нормами поведения или принципами, отказ горисполкома считаю недопустимым ограничением наших прав на свободу выражения своего мнения и проведения массовых мероприятий по смыслу статей 23, 33 и 35 Конституции», – прокомментировал Поплавный.

Напомним, что за проведение несанкционированных властями массовых мероприятий организаторов ожидают крупные штрафы или арест. За последние два года в Гомельском регионе суды более 40 раз привлекали активистов к различным административным санкциям за попытки проведения мирных собраний без получения на это санкции властей.

Паводле spring96.org,
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>