2010 10/12
Supolny zvarot pravaabaroncau

Supolny zvarot pravaabaroncau

10 сьнежня, у Дзень правоў чалавеку, Беларускі Дом правоў чалавеку ў Вільні сумесна з шэрагам эўрапейскіх праваабарончых і грамадзкіх арганізацыяў аб’яўляе пра пачатак электроннага збору подпісаў пад зваротам да дзеючага й будучага абранага прэзыдэнта Беларусі на старонцы http://www.belarus-petition.org/. (далей – правапіс першакрыніцы)

Ініцыятарамі праекту таксама з’яўляюцца арганізацыі Amnesty International, Libereco, Маладыя еўрапейскія федэралісты, Civil Rights Defenders, Фундацыя дамоў правоў чалавека, Таварыства па правах чалавека ў Беларусі, Ostgruppen, Belarus Watch, People in Need, Codap і “Вольная Беларусь”.

Петыцыя змяшчае заклік да выканання Беларуссю правоў, якія з’яўляюцца базавым падмуркам функцыянавання сучаснага грамадства. У прыватнасці, у звароце пералічваюцца наступныя рэкамендацыі:

– увядзенне мараторыя і скасаванне смяротнай кары;

– захаванне права ўсіх беларускіх грамадзян на свабоду слова, сходаў, аб’яднанняў, СМІ і веравызнання;

– дазвол на правядзенне мірных дэманстрацый;

– ахова ўдзельнікаў мірных сходаў ад адміністрацыйнага пераследу;

– забеспячэнне права журналістаў, праваабаронцаў і іншых грамадскіх актывістаў на дзейнасць без пераследу і запалохвання;

– спрашчэнне працэдуры рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў;

– скасаванне артыкула 193.1 КК, які прадугледжвае турэмнае зняволенне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Падпісацца пад онлайн-петыцыяй можна да дня інаўгурацыі абранага прэзідэнта Беларусі. Усе подпісы будуць перададзеныя беларускім уладам і дыпламатычным прадстаўніцтвам за мяжой.

Любая арганізацыя, якая хоча падтрымаць петыцыю, можа звярнуцца на адрас info@belarus-petition.org (на ангельскай або нямецкай мовах). Падпісацца можа і кожны чалавек – па адрасе http://www.belarus-petition.org/.

Заклікаем падтрымаць і распаўсюдзіць петыцыю!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*