2008 19/12

КРАМА - заўсёды ЗА БЕЛАРУСЬ!Жодзінскія БРСМ-аўцы сталі ў апазыцыю … – да ўсяго беларускага!? А можа яны не разумеюць, як можна танчыць пад NRM, ACDC … ULIS альбо КРАМУ!? У любым выпадку,”прымусь дурня Богу маліцца, дык ён і лоб разабье!” – пад прыкрыцьцём “гора-ідэолягаў” з БРСМ і пэдкалектыву … дырэкцыя Гімназыі №1 забараніла адзіную школьную “Беларускую карнавальную Ялінку” на Раство Хрыстова зь беларускай дыскатэкаю!? Што ж адкажа на гэта спадар Радзькоў зь “Белай Русі” і Мінадукацыі РБ …!?

Сапраўды аказалася так, што пачынаючы ўжо з 7-е клясы сытуацыю ў школах горада цалкам кантралюе ідэалягічны актыў БРСМ …, які разам з адпаведным пэдкалектывам пры дырэктары Гімназыі №1 утварае сёньня сапраўдную “апазыцыю беларускамоўным бацькам і вучням”, любым нацыянальна і культурніцкі зарыентаваным ініцыятывам, масавым сьвяточным і забаўляльным мерапрыемствам у сыстэме адукацыі.

У сваім пісьмовым адказе ад 11.12.2008г. на заяўленую ініцыятыву бацькоў ад 25.11.2008г. з прапановаю правядзеньня сіламі школы й грамадзкасьці традыцыйнай ужо Беларускай Ялінкі з карнавальнай танцавальна-музычнай вечарынаю і забаўляльнай праграмаю з конкурсамі й віктарынамі для вучняў 7-х клясаў Гімназыі №1, Дырэктар школы Г.У.Каршун – адмовіў заяўнікам у гэтым іхным праве.

Акрамя таго, спасылаючыся на недастатковыя памеры актавай залы ў Гімназыі №1 (якія, трэба думаць, “па камандзе зь верху” за апошні час ня зьменшыліся, нават ва ўмовах “сусьветнага фінансавага крызысу”) ён фактычна забараніў запрашаць на плянуемае заяўнікамі беларускамоўнае сьвяткаваньне Раства Хрыстова юнакоў і бацькоў зь іншых школаў (што пасьпяхова практыкавалася заяўнікамі ў мінулыя гады ў тым жа памяшканьні – !?).

І на гэты раз, дырэктар Гімназыі №1 у Жодзіне Генадзь Каршун патлумачыў сваю адмову правесьці адзінае беларускамоўнае сьвяточнае мерапрыемства як заўсёды проста … – адсутнасьцю дадзенага (замоўленага беларускамоўнымі бацькамі й падлеткамі) мерапрыемства сярод тых 10-ці расейскамоўных, якія былі зацьверджаныя пэдкалектывам і “вучнёўскім атывам” …, а таксама незапатрабаванасьцю беларускамоўнага сьвяткаваньня, быццам бы, выяўленай шляхам нейкага масавага апытаньня … (пра якое ніхто з заяўнікоў нічога не чуў).

Пры гэтым, у тэлефоннай размове з аднім з заяўнікоў, Аляксеем Лапіцкім, кіраўнік Гімназыі №1 прызнаў, што ў апазыцыю да права беларускамоўных бацькоў і дзяцей (а такіх, натуральна – меншасьць ва ўмовах мэтавай дэбеларусызацыі й адпаведнай ідэалягічнай прапаганды ў сыстэме адукацыі) стаў ідэалягічны актыў БРСМ (“бо раней, да 7-е клясы, была піянэрская арганізацыя, а зараз – ужо гэтая …”).

У сувязі з гэткім “характэрным паказальным антыбеларускім дэмаршам” дырэкцыі Гімназыі №1 (якая, дарэчы, разам зь ліквідацыяй адзінай на горад беларускамоўнай клясы ў 2003 годзе пасьпешліва зьмяніла й статус Жодзінскай Беларускай Гімназыі на статус звычайнай Гімназыі) ды гэткім непрыхавана дыскрымінацыйным крокам у дачыненьні да нозьбітаў ці прыхільнікаў роднае мовы, бацькі Янкі Лапіцкага, Сьвятлана Лапіцкая і Аляксей Лапіцкі ў чарговы раз вымушаныя былі зьвярнуцца да Міністра адукацыі Аляксандра Радзькова (кіраўнік праўладнае ідэалягічнае структуры “белая русь”) і кіраўніцы Галоўнага Ўпраўленьня адукацыі па Менскае вобласьці Таісы Данілевіч … (гл. далучаны матэрыял).

Чым завершыцца чарговая “сеча пад Воршаю” ці змаганьне за натуральнае неад’емнае права быць сабою ўва ўласнае Бацькаўшчыне (бо гэта, па сутнасьці – “змаганьне за права быць Беларусам у Беларусі”) у асобна ўзятай “ужо небеларускай” (пасьля зьмены статусу) Гімназыі №1 у Жодзіне для аднаго з беларускамоўных падлеткаў, Янкі Лапіцкага, ды ягоных бацькоў у Жодзіне – пакажа бліжэйшы час …

Але, маўчаньне кіраўнікоў вышэйшых адукацыйных “босаў” (з установаў Мінадукацыі і Галоўнага ўпраўленьня адукацыі), куды заяўнікі загадзя, 25.11.2008г., падавалі папераджальныя звароты з прозьбамі спыніць сыстэматычную дыскрымінацыю па нацыянальна-моўнай прыкмеце ў Гімназыі №1 … – кажа пра перарастаньне звычанага (здавалася) пытаньня ў сапраўдную праблему дзейснай сыстэмы адукацыі, ейнай зсутнасьці антыбеларускамоўнай ідэалягічнай скіраванасьці, парушаючай Канстытуцыйныя правы й свабоды беларускамоўных грамадзянаў (ды іхных дзяцей), дыскрымінуючай іх па нацыянальна-моўнай прыкмеце, па праву на думку, на ўласную чалавечую, грамадзянскую годнасьць і сумленьне.

Дык можа актыўныя БРСМ-аўцы разам з большасьцю пэдактыву … тут, як заўсёды, моцна “перагінаюць палку”!? Яна ж, як кажуць, відавочна – “а двух канцах”!

Ці сапраўды, “прымусь дурня Богу маліцца, дык ён і лоб разабье!”

Дадатковыя дакумэнтальныя матэрыялы:
1) Заява ў Гімназыю №1 ад 25.11.08;
2) Заява ў Мінадукацыі РБ і Галоўнае Ўпраўленьне адукацыі па Менскай вобласьці ад 25.11.08;
3) Апошні адказ дырэктара Гімназыі №1 (ад 11.12.08, перададзены заяўнікам 18.12.08);
4) Апошні паўторны і дадатковы зварот у Мінадукацыі РБ і Галоўнае Ўпраўленьне адукацыі па Менскай вобласьці ад 18.12.08

Алесь Лета,
Licviny-INFA

4 thoughts on “У Жодзіне зноў спрабуюць забараніць Беларускую Ялінку на Раство Хрыстова!”

  1. USJerry says:

    Увлекательно написано. Все-таки, для того, чтобы вести по-настоящему интересный блог нужно не только просто постить в него о чем-то, но и делать это с душой

  2. BXBrian says:

    5ка! Отличный пост!

  3. Alaksiej says:

    У выніку – Мінадукацыі ўпершыню за апошнія гады – адказала, што пераслала рашэньне пытаньня ў Галоўнае Ўпраўленьне Адукацыі па Менскай вобласьці (то бок – да Т.Данілевіч).

    А апошняе парушыўшы ЗАкона аб зваротах грамадзянаў – проста не адказала.

    Радасная адміністрацыя Гімназыі №1 – першы раз адпразнавала сваю перамогу над беларускамоўнымі бацькамі й вучнем 7-е беларускае клячы, Янкам Лапіцкім …

    Ну калі такія перамогі й сапраўды ідуць “у залік” тлустазадым прарасейскім чыноўнікам і БРСМаўскаму актыву ў беларукіх школах … – хай сабе павесяляцца …

    Прыйдзе час, які выставіць ім свой “незалік” і гэтым асобам за падобны зьдзек і дыскрымінацыю нозьбітаў беларушчыны ў Жодзіне …

    Аднак, прыкметы падобнай “лібэралізацыі” (як і кантралюемай і стабільнай дэмакратызацыі) ужо сёньня шмат аб чым кажуць …

    Прафанацыя любой ідэі пачынаецца са звычайных прадажных “шасьцёрак” у выглядзе рэспэктабэльных дэпутатаў ці адміністратараў на месцы … і – прафанаў з дыплёмамі там – уверсе …

    А НАВОГУЛ, ДАДЗЕНЫЯ АБСТАВІНЫ ТОЛЬКІ ДЭМАСКІЯВАЛІ антыбеларускую, антыдзяржаўніцкую сутнасьць прысьпешнікаў дзейснага антынароднага рэжыму ў Беларусі, які дзейнічае толькі дзеля ўласнае карысьці й па ўказцы ПРАВІЛЬНАГА ВЯЛІКАГА СУСЕДА …

    ЗА ПАДОБНУЮ АДДАНАСЬЦЬ – ІХ, канешне, адзначаць … чарговай “зорачкай” … – бо “АЙЧЫНЕ СЛУЖАЦЬ” …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>