2010 22/12
Міжнародныя арганізацыі

Міжнародныя арганізацыі

“Спадар Прэзідэнт,

Мы, арганізацыі-партнёры Сеткі Дамоў правоў чалавека, асуджаем разгон дэманстрантаў, арышты і збіццё журналістаў, праваабаронцаў і апазіцыйных кандыдатаў, якія мелі месца пасля прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь 19 снежня 2010 года. Мы таксама выказваем занепакоенасць у сувязі з магчымымі гвалтоўнымі дзеяннямі АМАПа ў дачыненні да мірных акцый пратэсту, якія могуць працягнуцца ў бліжэйшыя дні.

У нядзелю, 19 снежня, тысячы грамадзян Беларусі сабраліся ў Мінску на плошчы Незалежнасці, каб выказаць свой пратэст супраць парушэнняў падчас выбараў. Высілкамі ўладаў дэманстрацыя была жорстка разагнаная з непрапарцыйным ужываннем сілы супраць дэманстрантаў, апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты і журналістаў, якія выконвалі свой прафесійны абавязак. Гвалтоўны разгон мірнай дэманстрацыі з’яўляецца прамым парушэннем правоў чалавека – такіх як права на свабоду сходаў і свабоду выказвання, замацаваных у артыкулах 21 і 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага Рэспублікай Беларусь.

Сотні людзей, у тым ліку, кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў былі збітыя. Па афіцыйных дадзеных, арыштавана больш за 600 чалавек. Сямёра з дзесяці кандыдатаў былі затрыманыя, а восьмы кандыдат, Уладзімір Някляеў, выкрадзены з лякарні людзьмі ў цывільным. У дачыненні да дэманстрантаў пачаліся закрытыя адміністратыўныя судовыя разборы, заведзеныя крымінальныя справы на кандыдатаў у прэзідэнты і членаў іх афіцыйных штабоў. Дзесяткі людзей ужо асуджаныя на 10-15 сутак пазбаўлення волі. Нас таксама турбуе лёс кіраўніка Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака, які быў арыштаваны і з тых часоў аб яго месцазнаходжанні нічога невядома (заўв.: Пасля прыняцця заявы, увечары 20 снежня, стала вядома, што А. Гулак вызвалены).

Каля 3 гадзін ночы 20 снежня служачыя структур Міністэрства ўнутраных спраў і невядомыя асобы (як мяркуецца, супрацоўнікі КДБ) зрабілі ператрус у офісах Хартыі’97 і Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Дзесяць чалавек, якія на той момант знаходзіліся ў офісе, былі арыштаваныя, а дакументацыя і абсталяванне – канфіскаваныя. Каля 7 гадзін раніцы некалькі чалавек у цывільным спрабавалі ўварвацца ў офісы вышэйзгаданых арганізацый. Праваабарончы цэнтр “Вясна”, які з’яўляецца членам Сеткі Дамоў правоў чалавека, удзельнічаў у правядзенні незалежнага назірання за выбарамі, мэтай якога было забеспячэнне права грамадзян Беларусі “галасаваць і быць абраным на сапраўдных перыядычных выбарах”, замацаванага Артыкулам 25 (б) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Ператрусы, праведзеныя супрацоўнікамі міліцыі ў офісах Хартыі’97 і Праваабарончага цэнтра “Вясна” кажуць аб тым, што ў Беларусі праваабаронцы і журналісты падвяргаюцца сістэматычнаму ціску і пераследу, нягледзячы на абавязацельствы Рэспублікі Беларусь па захаванні і абароне правоў чалавека, а таксама на абяцанні прытрымлівацца патрабаванняў Еўрасаюза. Дзеянні, накіраваныя супраць Праваабарончага цэнтра “Вясна”, з’яўляюцца прамым парушэннем права праваабаронцаў “імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях”, замацаванага ў Дэкларацыі ААН аб праве і абавязку асобных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды (Дэкларацыя ААН аб праваабаронцах).

У сувязі з гэтым заклікаем вас:

• Неадкладна вызваліць журналістаў і праваабаронцаў і спыніць пераслед асобаў, затрыманых за мірнае выказванне свайго меркавання;

• Неадкладна вызваліць кандыдатаў у прэзідэнты і дэманстрантаў;

• Спыніць ужыванне гвалту супраць дэманстрантаў, правесці бесстаронняе расследаванне інцыдэнтаў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці;

• Гарантаваць абарону мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў ад адміністратыўных абвінавачванняў альбо незаконных затрыманняў;

• Забяспечыць захаванне справядлівасці і міжнародных стандартаў падчас правядзення крымінальных судовых працэсаў;

• Даць грамадзянам Беларусі магчымасць без пагрозы для сябе карыстацца грамадзянскімі і палітычнымі правамі, гарантаванымі Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі, у прыватнасці, Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, падпісаным Беларуссю;

• Засцерагчы праваабаронцаў, каб яны маглі працаваць, не сутыкаючыся з пагрозамі і пераследам, як гарантуе Дэкларацыя ААН аб праваабаронцах”.

Сетка Дамоў правоў чалавека (www.humanrightshouse.org)

Сетка Дамоў правоў чалавека – форум супрацоўніцтва паміж Дамамі правоў чалавека, ужо створанымі альбо ствараемымі, якія аб’ядноўваюць 70 грамадскіх арганізацый у Заходне-Балканскім, Усходнееўрапейскім і Паўднёва-Каўказскім рэгіёнах, Усходняй Афрыцы і Заходняй Еўропе. Мэта СДПЧ – абараняць, умацоўваць і падтрымліваць праваабаронцаў і іх арганізацыі. Сакратарыятам Сеткі з’яўляецца Фонд ДПЧ ў Осла.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

20 декабря 2010 г.

«Господин Президент,

Мы, организации-партнёры Сети Домов прав человека, осуждаем разгон демонстрантов, аресты и избиения журналистов, правозащитников и оппозиционных кандидатов, имевшие место после президентских выборов в Республике Беларусь 19 декабря 2010 года. Мы также выражаем беспокойство в связи с возможными насильственными действиями ОМОНа в отношении мирных акций протеста, которые могут продолжиться в ближайшие дни.

В воскресенье, 19 декабря, тысячи граждан Беларуси собрались в Минске, на площади Независимости, чтобы выразить свой протест против нарушений в ходе выборов. Усилиями властей демонстрация была жестко разогнана с непропорциональным применением силы против демонстрантов, оппозиционных кандидатов в президенты и журналистов, выполнявших свой профессиональный долг. Насильственный разгон мирной демонстрации является прямым нарушением прав человека, таких как право на свободу собраний и свободу выражения, закрепленных в Статьях 21 и 19 Международного пакта о гражданских и политических правах, ратифицированного Республикой Беларусь.

Сотни людей, в том числе – кандидаты в президенты Владимир Некляев, Виталий Рымашевкий и Андрей Санников – были избиты. По официальным данным, арестовано более 600 человек. Семеро из десяти кандидатов были задержаны, а восьмой кандидат, Владимир Некляев – похищен из больницы людьми в штатском. В отношении демонстрантов начались закрытые административные судебные разбирательства, заведены уголовные дела на кандидатов в президенты и членов их официальных штабов. Десятки людей уже осуждены на 10-15 суток лишения свободы. Нас также беспокоит судьба руководителя Белорусского Хельсинкского комитета Олега Гулака, который был арестован и с тех пор о его местонахождении ничего неизвестно (прим. – после принятия заявления вечером 20 декабря стало известно, что О.Гулак освобожден).

Около 3 часов ночи 20 декабря служащие Министерства внутренних дел и неизвестные лица (предположительно сотрудники КГБ) произвели обыск в офисах Хартии’97 и правозащитного центра “Вясна”. Десять человек, в тот момент находившихся в оффисе, были арестованы, а документация и оборудование – конфискованы. Около 7 часов утра несколько человек к штатском пытались вломиться в офисы вышеупомянутых организаций. Правозащитный центр “Вясна”, являющийся членом Сети Домов прав человека, участвовал в проведении независимого наблюдения за выборами, целью которого было обеспечение права граждан Беларуси “голосовать и быть избранным на подлинных периодических выборах”, закреплённого Статьёй 25 (б) Международного пакта о гражданских и политических правах.

Обыски, произведённые сотрудниками милиции в офисах Хартии’97 и правозащитного центра “Вясна” говорят о том, что в Беларуси правозащитники и журналисты подвергаются систематическому давлению и преследованию, несмотря на обязательства Республики Беларусь по соблюдению и защите прав человека, а также на обещания следовать требованиям Евросоюза. Действия, направленные против правозащитного центра “Вясна”, являются прямым нарушением права правозащитников “стремиться защищать и осуществлять права человека и основные свободы на национальном и международном уровнях”, закрепленного в Декларации ООН о праве и обязанности отдельных лиц, групп и органов общества поощрять и защищать общепризнанные права человека и основные свободы (Декларация ООН о правозащитниках).

В связи с этим призываем вас:

* Немедленно освободить журналистов и правозащитников и прекратить преследование лиц, задержанных за мирное выражение своего мнения;
* Немедленно освободить кандидатов в президенты и демонстрантов;
* Прекратить применение насилия против демонстрантов, провести беспристрастное расследование инцидентов и привлечь виновных к ответственности;
* Гарантировать защиту мирных демонстрантов, правозащитников и журналистов от административных обвинений либо незаконных задержаний;
* Обеспечить соблюдение справедливости и международных стандартов в ходе проведения уголовных судебных процессов;
* Предоставить гражданам Беларуси возможность без угрозы для себя пользоваться гражданскими и политическими правами, гарантированными Конституцией Республики Беларусь и междунарожными соглашениями, в частности, Международным пактом о гражданских и политических правах, подписанным Беларусью;
* Обезопасить правозащитников, чтобы они могли работать, не сталкиваясь с угрозами и преследованием, как гарантирует Декларация ООН о правозащитниках».

Копии обращения направлены в:

* Генеральный директорат по правам человека и правовым отношениям Совета Европы, Страсбург
* Офис Комиссара по правам человека Совета Европы, Страсбург
* Спецдокладчику ООН по положению правозащитников, Женева
* Спецдокладчику ООН по продвижению и защите права на свободу мнения и слова, Женева
* БДИПЧ ОБСЕ, Варшава
* Делегацию ЕС в Республике Беларусь, Минск
* Подкомитет по правам человека Европейского Парламента, Брюссель
* МИД Норвегии
* Постоянный комитет по иностранным делам Парламента Норвегии
* Посольство Норвегии в Киеве
* Делегацию Норвегии в ОБСЕ
* МИД Швейцарии
* Миссию Республики Беларусь в офисе ООН в Женеве
* Южнокавказскую сеть правозащитников

О Сети Домов прав человека (www.humanrightshouse.org)
Сеть Домов прав человека – форум сотрудничества между Домами прав человека, уже созданными либо создаваемыми, объединяющими 70 общественных организаций в Западно-Балканском, Восточноевропейском и Юго-Кавказском регионах, Восточной Африке и Западной Европе. Цель СДПЧ – защищать, укреплять и поддерживать правозащитников и их организации. Секретариатом Сети является Фонд ДПЧ в Осло.

Паводле spring96.org,
Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>