2010 22/12
Акцыя салідарнасьці, Кіеў

Акцыя салідарнасьці, Кіеў

У Кіеве каля будынка амбасады Беларусі 21 снежня прадстаўнікі грамадскіх і праваабарончых арганізацый, а таксама журналісты правялі акцыю салідарнасці з беларускімі калегамі, затрыманымі падчас і пасля завяршэння акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску.

У акцыі ўзялі ўдзел каля 50 чалавек. Яны вылілі на снег перад амбасадай чырвоную фарбу – як сімвал таго, што падчас акцыі пратэсту ў Мінску ўлада праліла кроў сваіх грамадзян, якія выступілі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Украінскія грамадскія актывісты, якія выступаюць супраць грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, прынялі зварот да беларускіх ўладаў з патрабаваннем вызваліць затрыманых удзельнікаў акцыі і спыніць масавыя рэпрэсіі супраць апазіцыі:

“Паважаны спадар Прэзідэнт,

Прадстаўнікі ўкраінскіх няўрадавых арганізацый і грамадскія актывісты выказваюць рашучы пратэст у сувязі з грубымі парушэннямі абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека, дапушчанымі падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Мы сур’ёзна занепакоеныя фактамі пагромаў і ператрусаў у офісах грамадскіх арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі, неабгрунтаваных затрыманняў грамадскіх актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі. Мы рашуча асуджаем прымяненне гвалту і жорсткасці праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь у дачыненні да ўдзельнікаў мірнага сходу 19 снежня 2010 г.

Мы, якія падпісаліся пад дадзеным зваротам, патрабуем ад ўладаў Рэспублікі Беларусь:

– неадкладна спыніць перашкоды ў дзейнасці журналістаў і праваабаронцаў, пераслед прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі;

– правядзення эфектыўнага расследавання і справядлівага судовага разбіральніцтва ў дачыненні да ўсіх прадстаўнікоў праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, якія праявілі неабгрунтаваную жорсткасць падчас падаўлення мірных акцый пратэсту;

– апублікавання інфармацыі пра ўсіх затрыманых, у тым ліку інфармацыі пра прычыны затрымання і месцазнаходжанне арыштаваных, і неадкладнага вызвалення ўсіх, неправамерна пазбаўленых волі”.

Удзельнікі акцыі падпісаную петыцыю хацелі перадаць у амбасаду, але з амбасады праваабаронцам праз перамоўную прыладу ў дзвярах адказалі, што ніякіх заяваў яны не прымаюць, толькі па пошце.

Усе жадаючыя таксама могуць падпісаць петыцыю ў інтэрнеце.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

В Киеве у здания посольства Беларуси 21 декабря представители общественных и правозащитных организаций, а также журналисты провели акцию солидарности с белорусскими коллегами, задержанными во время и после завершения акции протеста 19 декабря в Минске.

В акции приняли участие около 50 человек. Они вылили на снег перед посольством красную краску – как символ того, что во время акции протеста в Минске власть пролила кровь своих граждан, которые выступили против результатов президентских выборов.

Украинские общественные активисты, выступающие против грубых нарушений прав человека в Беларуси, приняли обращение к белорусским властям с требованием освободить задержанных участников акции и прекратить массовые репрессии против оппозиции:

“Уважаемый господин Президент,

Представители украинских неправительственных организаций и общественные активисты выражают решительный протест в связи с грубыми нарушениями обязательств Республики Беларусь в сфере прав человека, допущенными во время президентских выборов.

Мы серьезно обеспокоены фактами погромов и обысков в офисах общественных организаций и средств массовой информации, необоснованных задержаний общественных активистов, журналистов и представителей политической оппозиции. Мы решительно осуждаем применение насилия и жестокости правоохранительными органами Республики Беларусь в отношении участников мирного собрания 19 декабря 2010 года.

Мы, подписавшиеся под данным обращением, требуем от властей Республики Беларусь:

– немедленно прекратить препятствование деятельности журналистов и правозащитников, преследование представителей политической оппозиции;

– проведения эффективного расследования и справедливого судебного разбирательства в отношении всех представителей правоохранительных органов Республики Беларусь, проявивших необоснованную жестокость во время подавления мирных акций протеста;

– опубликования информации обо всех задержанных, включая информацию о причинах задержания и местонахождении арестованных и немедленного освобождения всех, неправомерно лишенных свободы”.

Участники акции подписали петицию и хотели передать в посольство, но из посольства правозащитникам через переговорное устройство в двери ответили, что никаких заявлений они не принимают, только по почте.

Все желающие также могут подписать петицию в интернете.

Аксцыя салідарнасьці, Кіеў

Cалідарны Кіеў

Аксыя салідарнасьці ...

Аксыя салідарнасьці ...

Паводле spring96.org,

Алесь Вольны,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>