2011 04/01

dbg

Нямецка-беларускае таварыства, арганізатар міжнароднай канфэрэнцыі “Менскі форум”, надзвычай заклапочана актуальным разьвіцьцём падзеяў у Беларусі, абурана эскалацыяй гвалту ў Менску ў вечар падчас выбараў.

Нямецка-беларускае таварыства зьвяртаецца да беларускіх ворганаў улады з патрабаваньнем неадкладна спыніць праяўленьні гвалту й перасьледу апазыцыі. Нямецка-беларускае таварыства патрабуе неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных. Старшыня нямецка-беларускага таварыства й канфэрэнцыі “Менскі форум” Райнэр Лінднэр заяўляе: (далей – правапіс першакрыніцы)

“Арыштаваныя мусяць мець магчымасць скарыстацца сваімі правамі. Параненым неабходна прапанаваць неадкладную дапамогу і медыцынскі дагляд”.

Нямецка-беларускае таварыства ацэньвае падзеі ўвечары падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі як правал у развіцці краіны і ў збліжэнні з Еўрапейскім Звязам. Улічваючы гвалтоўныя дзеянні, учыненныя службамі бяспекі у вечар выбараў і падзеі пасля, можна сцвярджаць, што спадзяванні на перамены ў палітычнай культуры краіны не спраўдзіліся. Нямецка-беларускае таварыства выступае з патрабаваннем незалежнага расследавання крывавых падзей у дзень выбараў. “Ні з аднаго боку гвалт не можа разглядацца як сродак рашэння канфлікту. Грамадзян, якія карыстаюцца правам на свабоду меркавання, не павінны выстаўляць крымінальнымі элементамі”, – працягвае Лінднэр. “Прэзідэнт, за якога па афіцыйных дадзеных прагаласавала 80 % насельніцтва Беларусі, не павінен баяцца дэманстрацый”.

Адсутнасць празрыстасці пры падліку выбарчых галасоў, забарона дэманстрацый, масіўны ціск на апазіцыю, ужыванне гвалту, блакіроўка інтэрнэт сайтаў у дзень выбараў і пасля – усё гэта, на погляд Нямецка-беларускага таварыства, не можа быць дапасавана да каштоўнасцей Еўрапейскага Звязу.

“Усе, хто клапоціцца пра беларусаў і еўрапейскую будучыню краіны, перажываюць зараз складаныя дні”, – працягвае спадар Лінднэр. У той жа час, Нямецка-беларускае таварыства выступае са спробай працягнуць дыялог і звяртаецца да заходніх палітыкаў з наступным: “Гэта было б вялізнай памылкай адвярнуцца зараз ад краіны”, кажа старшыня канферэнцыі “Мінскі форум” Райнэр Лінднэр. Нямецка-беларускага таварыства заклікае ў першую чаргу ЕЗ да таго, каб спрасціць візавыя прадпісанні для звычайных беларускіх грамадзян і адмовіцца ад завышанага падатку на візу. Неабходна урэшце пайсці на такі крок, незалежна ад падзей падчас выбараў.

У нядзелю (19.12.2010) беларускі прэзідэнт Аляксандар Лукашэнка, па афіцыйных дадзеных атрымаў 80 % галасоў і быў зацверджаны як кіраўнік дзяржавы. Ніводны з дзевяці кандыдатаў у прэзідэнты, кожны з якіх змог сабраць больш за 100 000 подпісаў яшчэ падчас сбору подпісаў для балатавання, не атрымаў на выбарах больш за 3 % галасоў. Пасля абвяшчэння першых вынікаў тысячы грамадзян сабраліся ўвечары ў цэнтры Мінску, каб выказаць свой пратэст супраць магчымых маніпуляцый з вынікамі выбараў. Пры гэтым было выкарыстана гвалтоўнае прымяненне сілы з боку службаў бяспекі, што прывяло да шматлікіх траўм і раненняў. Некалькі соцен крытыкаў рэжыму былі арыштаваны, сярод якіх і амаль усе дзевяць апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Нягледзячы на тое, што Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) адзначыла, у параўнанні з мінулымі выбарамі, некаторы прагрэс у выбарчым працэсе, але прызнала прэзідэнцкія выбары ўцэлым недэмакратычнымі, чарговым расчараваннем. Асабліва падлік галасоў адбыўся са шматлікімі парушэннямі.

Бюро Мінскага Форума
Нямецка-беларускае таварыства
Берлін

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>