Не забірай жыцьцё!
2011 16/01

bhk-logo

Беларускі Гэльсынскі камітэт” зьвярнуўся ў Вярхоўны Суд з скаргай аб прызнаньні выбараў Прэзыдэнта Беларусі 2010 года несапраўднымі.

На 24 старонках пералічваюцца факты, якія сьведчаць аб найгрубейшых парушэньнях заканадаўства пры фармаваньні тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісыяў, зборы подпісаў для вылучэньня кандыдатаў у Прэзыдэнты, асьвятленьні выбараў у СМІ й агітацыі, датэрміновым галасаваньні ды ў асноўны дзень выбараў, паведамляе газэта “Народная воля”.

РПГА “Беларускі Гэльсынскі камітэт” лічыць, што шматлікія выпадкі парушэньня заканадаўства, зафіксаваныя місыяй нацыянальнага назіраньня, паўплывалі на вынікі выбараў у цэлым па краіне. А таму, кіруючыся Канстытуцыяй і палажэньнямі Выбарчага кодэксу, просіць Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаць прэзыдэнцкія выбары 2010 года несапраўднымі.
Што й казаць, факты, прыведзеныя ў скарзе РПГА “Беларускі Гэльсынскі камітэт”, абуральныя. Так, шматлікія назіральнікі адзначылі выпадкі сур’ёзнага разыходжаньня дадзеных аб колькасьці выбарнікаў, якія прагаласавалі за пяць дзён датэрміновага галасаваньня, абвешчаных участковымі камісыямі. Пры гэтым у бок павелічэньня гэтых дадзеных. У той жа час, паводле “Зьвестак аб ходзе датэрміновага галасаваньня на 18.12.2010 г.”, апублікаваных на афіцыйным сайце Цэнтральнай камісыі 19 сьнежня 2010 года, агульная колькасьць выбарнікаў, якія атрымалі бюлетэні за ўсе пяць дзён датэрміновага галасаваньня (14-18 сьнежня), склала 1.629.191 чалавек.

Аднак “Зьвесткі аб выніках галасаваньня па выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 19 сьнежня 2010 года”, апублікаваныя Цэнтральнай камісыяй 20 сьнежня 2010 года, утрымліваюць інфармацыю аб тым, што колькасьць выбарнікаў, якія прынялі ўдзел у датэрміновым галасаваньні (гэта значыцца тых, якія атрымалі бюлетэні), склала 1.798.075 чалавек. Розніца паміж першай і другой лічбамі складае 168.884 чалавекі й можа быць растлумачаная альбо тым, што такая колькасьць бюлетэняў была ўкінута ў урны для датэрміновага галасаваньня ўжо пасьля завяршэньня датэрміновага галасаваньня (гэта значыцца пасьля 19.00 18 сьнежня), альбо была проста прыпісаная выбарчымі камісыямі.

У дакумэнце БГК падкрэсліваецца, што пры фармаваньні тэрытарыяльных і ўчастковых камісыяў дапушчаліся відавочныя перакосы ў карысць праўрадавых партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў, дзяржслужачых, якія наўпрост залежаць ад кіраўніка дзяржавы, які быў вылучаны кандыдатам у Прэзыдэнты на чацьвёрты тэрмін, і ворганаў выканаўчае ўлады, кіруемых ім. Вось пэўны прыклад. Ад ляяльных дзейснаму Прэзыдэнту партый (КПБ, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці, ЛДПБ, Аграрная партыя, Беларуская сацыяльна-спартовая партыя), якія не высоўвалі сваіх кандыдатаў у Прэзыдэнты, у складзе 155 тэрытарыяльных камісыяў увайшлі 106 чалавек (87,6% ад агульнай колькасьці высунутых гэтымі партыямі), а ад 92 прадстаўнікоў партыяў, што ўваходзяць у дэмакратычныя сілы, якія падтрымлівалі на дадзеных выбарах кандыдатаў у Прэзыдэнты Някляева, Саннікава, Раманчука, Міхалевіча, Статкевіча, Кастусёва, Уса ўвайшлі толькі 14 або 3,4% ад колькасьці высунутых у склад камісыяў. Яны склалі ўсяго 0,7% ад агульнай колькасьці сябраў ТВК. А ва ўчастковых камісыях іхны адсотак апынуўся яшчэ ніжэй – усяго толькі 0,25% ад агульнай колькасьці сябраў камісыяў.

Прыведзеныя дадзеныя дазволілі БГК прыйсьці да высновы, што зфармаваныя выбарчыя коммісыі ўсіх узроўняў апынуліся пад поўным кантролем з боку дзяржаўнай адміністрацыі й служылі інтэрасам дзейснага Прэзыдэнта.

Праваабаронцы адзначылі шматлікія выпадкі прымусу грамадзянаў і выкарыстаньня адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў у падтрымку вылучэньня А.Лукашэнкі. Так, у шэрагу выпадкаў подпісы за вылучэньне А.Лукашэнкі зьбіраліся непасрэдна на працоўных месцах і ў працоўны час. Да прыкладу, у СШ №12 г.Віцебску завуч арганізавала такі збор за дзейснага прэзыдэнта. У Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Ф.Скарыны подпісы зьбірала намесьніца начальніка кіраваньня па выхаваўчай працы з моладдзю Сьвятлана Мілехіна ў будзёныя дні з 8.00 да 18.00, па суботах – у першай палове дня. Падобныя факты задакумэнтаваныя ў Менску, Брерасьці, Баранавічах і шматлікіх іншых гарадах.

Агульнае кіраваньне працэсам збору подпісаў за вылучэньне Лукашэнкі ўзялі на сябе выканкамы. Так, намесьнік старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэту па пытаньнях сацыяльнай сфэры і ідэалягічнае працы Пятро Даўгучый на нарадзе ідэалягічных працаўнікоў раёну абмяркоўваў толькі адно пытаньне – працэс збору подпісаў на прадпрыемствах за дзейснага прэздэнта. У г.Бабруйску на сход, які адбыўся ў адміністрацыі Першамайскага раёну, былі запрошаныя настаўнікі школаў і кожнаму даведзены плян – 300 подпісаў за Лукашэнку. Падобны плян быў даведзены й да настаўнікаў у г.Баранавічы.

7 кастрычніку 2010 года намесьнік начальніку кіраваньня адукацыі Баранавіцкага гарвыканкаму правяла тэрміновую нараду з настаўнікамі, на якой у катэгарычнай форме запатрабавала сабраць як мінімум па 200 подпісаў за вылучэньне дзейснага прэзыдэнта. Дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва І.Пятровіч – сябра Слуцкай раённай выбарчай камісыі, правяла нараду, на якой запатрабавала ад падпарадкаваных падпісвацца толькі за Лукашэнку. Галоўны лекар Глубокскай цэнтральнай раённай лякарні (Віцебская вобласьць) З.Пеўняў і асобы адміністрацыйнага персаналу лякарні праводзілі агітацыйныя гутаркі з падпарадкаванымі аб неабходнасьці прадстаўленьня подпісаў толькі за вылучэньне Лукашэнку. Дырэктар Полацкай вячэрняй школы №1 У.Буленкоў забараніў настаўнікам расьпісвацца не за Лукашэнку пад пагрозай звальненьня.

Гэтыя дадзеныя давалі праўныя падставы Цэнтральнай камісыі для адмовы ў рэгістрацыі А.Лукашэнкі кандыдатам у Прэзыдэнты (ч.8 ст.61 ВК). Аднак Цэнтральная камісыя не скарысталася прадстаўленымі ёй законам паўнамоцтвамі, прадэманстраваўшы сваімі дзеяньнямі поўную залежнасьць ад дзейснага кіраўніка дзяржавы і ўзначальваемых ім ворганаў улады й кіраваньня.

Пералік парушэньняў заканадаўства можна працягваць. Поўны тэкст скаргі БГК, адпраўленай у Вярхоўны Суд, можна паглядзець тут.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

БХК требует признать выборы президента недействительными

«Белорусский Хельсинкский комитет» обратился в Верховный Суд с жалобой о признании выборов Президента Беларуси 2010 года недействительными.

На 24 страницах перечисляются факты, свидетельствующие о грубейших нарушениях законодательства при формировании территориальных и участковых избирательных комиссий, сборе подписей для выдвижения кандидатов в Президенты, освещении выборов в СМИ и агитации, досрочном голосовании и в основной день выборов, сообщает газета “Народная воля”.

РПОО “Белорусский Хельсинкский комитет” считает, что многочисленные случаи нарушения законодательства, установленные миссией национального наблюдения, повлияли на итоги выборов в целом по стране. А потому, руководствуясь Конституцией и положениями Избирательного кодекса, просит Верховный Суд Республики Беларусь признать президентские выборы 2010 года недействительными.

Что и говорить, факты, приведенные в жалобе РПОО “Белорусский Хельсинкский комитет”, вопиющие. Так, многие наблюдатели отметили случаи серьезного расхождения данных о числе избирателей, проголосовавших за пять дней досрочного голосования, объявленных участковыми комиссиями. При этом в сторону увеличения этих данных. В то же время, согласно “Сведениям о ходе досрочного голосования на 18.12.2010 г.”, обнародованным на официальном сайте Центральной комиссии 19 декабря 2010 года, общее число избирателей, получивших бюллетени за все пять дней досрочного голосования (14—18 декабря), составило 1.629.191 человек. Однако “Сведения о результатах голосования по выборам Президента Республики Беларусь 19 декабря 2010 года”, обнародованные Центральной комиссией 20 декабря 2010 года, содержат информацию о том, что число избирателей, принявших участие в досрочном голосовании (то есть получивших бюллетени), составило 1.798.075 человек. Разница между первой и второй цифрами составляет 168.884 человека и может быть объяснена либо тем, что такое количество бюллетеней было вброшено в урны для досрочного голосования уже после завершения досрочного голосования (то есть после 19.00 18 декабря), либо было просто приписано избирательными комиссиями.

В документе БХК подчеркивается, что при формировании территориальных и участковых комиссий допускались явные перекосы в пользу проправительственных партий, общественных объединений, госслужащих, прямо зависящих от главы государства, выдвинувшегося кандидата в Президенты на четвертый срок, и органов исполнительной власти, руководимых им. Вот конкретный пример. От лояльных действующему Президенту партий (КПБ, Республиканская партия труда и справедливости, ЛДПБ, Аграрная партия, Белорусская социально-спортивная партия), которые не выдвигали своих кандидатов в Президенты, в составе 155 территориальных комиссий вошли 106 человек (87,6% от общего количества выдвинутых этими партиями), а от 92 представителей партий, входящих в демократические силы, которые поддерживали на данных выборах кандидатов в Президенты Некляева, Санникова, Романчука, Михалевича, Статкевича, Костусева, Усса вошли только 14 или 3,4% от числа выдвинутых в составы комиссий. Они составили всего 0,7% от общего числа членов ТИК. А в участковых комиссиях их процент оказался еще ниже — всего-навсего 0,25% от общего числа членов комиссий.

Приведенные данные позволили БХК прийти к выводу, что сформированные избирательные коммиссии всех уровней оказались под полным контролем со стороны государственной администрации и служили интересам действующего Президента.

Правозащитники отметили многочисленные случаи принуждения граждан и использования административного ресурса при сборе подписей в поддержку выдвижения А.Лукашенко. Так, в ряде случаев подписи за выдвижение А.Лукашенко собирались непосредственно на рабочих местах и в рабочее время. К примеру, в СШ №12 г.Витебска завуч организовала такой сбор за действующего президента. В Гомельском государственном университете имени Ф.Скорины подписи собирала заместитель начальника управления по воспитательной работе с молодежью Светлана Милехина в будние дни с 8.00 до 18.00, по субботам — в первой половине дня. Подобные факты задокументированы в Минске, Бресте, Барановичах и многих других городах.

Общее управление процессом сбора подписей за выдвижение Лукашенко взяли на себя исполкомы. Так, заместитель председателя Слуцкого районного исполнительного комитета по вопросам социальной сферы и идеологической работы Петр Долгучиц на совещании идеологических работников района обсуждал только один вопрос — процесс сбора подписей на предприятиях за действующего президента. В г.Бобруйске на собрание, которое состоялось в администрации Первомайского района, были приглашены учителя школ и каждому доведен план — 300 подписей за Лукашенко. Подобный план был доведен и до учителей в г.Барановичи.

7 октября 2010 года заместитель начальника управления образования Барановичского горисполкома провела срочное совещание с учителями, на котором в категорической форме потребовала собрать как минимум по 200 подписей за выдвижение действующего президента. Директор Территориального центра социального обслуживания населения И.Петрович — член Слуцкой районной избирательной комиссии, провела совещание, на котором потребовала от подчиненных подписываться только за Лукашенко. Главный врач Глубокской центральной районной больницы (Витебская область) С.Петухов и лица административного персонала больницы проводили агитационные беседы с подчиненными о необходимости проставления подписей только за выдвижение Лукашенко. Директор Полоцкой вечерней школы №1 В.Буленков запретил учителям расписываться не за Лукашенко под угрозой увольнения.

Эти данные давали правовые основания Центральной комиссии для отказа в регистрации А.Лукашенко кандидатом в Президенты (ч.8 ст.61 ИК). Однако Центральная комиссия не воспользовалась предоставленными ей законом полномочиями, продемонстрировав своими действиями полную зависимость от действующего главы государства и возглавляемых им органов власти и управления.

Перечень нарушений законодательства можно продолжать. Полный текст жалобы БХК, отправленной в Верховный Суд, можно посмотреть здесь.

Паводле charter97.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>