Не забірай жыцьцё!
2011 03/01
logobe

Праваабарончы Цэнтар “Вясна” апублікаваў заяву, у якой рашуча выказаўся адносна падзеяў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19.12.2010 году ў краіне й таго пазапраўнага шырокамаштабнага наступу, які адчуваючы сваю хісткасьць, рэжым распачаў напрыканцы асноўнага дня выбараў супраць сваіх палітычных апанэнтаў, распашырае сёньня на ўсю грамадзкую супольнасьць, груба парушаючы неад’емныя грамадзка-палітычныя правы й свабоды грамадзянаў Беларусі. (далей – правапіс першакрыніцы)

Праваабарончы цэнтр “Вясна”

ЗАЯВА

2 студзеня 2011 г.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае рашучы пратэст супраць распачатай у Беларусі кампаніі тэрору ў адносінах да іншадумцаў і палітычных апанентаў дзеючай улады.

Пачынаючы з 19 снежня 2010 года, краіну захлынула хваля палітычных рэпрэсій. 29-30 снежня былі прад’яўлены афіцыйныя абвінавачанні па ч.1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (арганізацыя і ўдзел у масавых беспрадках) 22 падазраваным, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ, у тым ліку пяці кандыдатам у прэзідэнты: Андрэю Саннікаву, Мікалаю Статкевічу, Аляксею Міхалевічу, Уладзіміру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму. Акрамя кандыдатаў у прэзідэнты, абвінавачанні прад’яўлены кіраўнікам іх перадвыбарчых штабоў, журналістам, іншы вядомым дзеячам апазіцыі. Адносна ўсіх іх абрана мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы.

Яшчэ як мінімум 9 чалавек знаходзяцца ў статусе падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, у тым ліку два кандыдаты ў прэзідэнты – Рыгор Кастусёў і Дзмітрый Ус, а таксама двое грамадзян Расійскай Федэрацыі.

Дагэтуль у ізалятары часовага ўтрымання г. Мінска знаходзяцца старшыня моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Зміцер Дашкевіч і актывіст гэтай арганізацыі Эдуард Лобаў па падазрэнні ў здзяйсненні злоснага хуліганства.

Больш за 200 чалавек працягваюць утрымлівацца ў месцах пазбаўлення волі ў якасці адміністратыўна арыштаваных за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня і наступных акцыях салідарнасці з палітзняволенымі. Усяго арыштам і штрафам на працягу апошніх дзесяці дзён падвергнуты больш за 700 чалавек.

Асаблівую занепакоенасць Праваабарончага цэнтра “Вясна” выклікае інфармацыя аб выкарыстанні катаванняў у адносінах затрыманых, неаказанні своечасовай медыцынскай дапамогі, ужыванні метадаў псіхалагічнага ціску.

З 20 снежня пачаліся масавыя вобыскі і допыты актывістаў апазіцыйных палітычных партый, грамадкіх арганізацый, незалежных СМІ. Сотні актывістаў апазіцыі, прадстаўнікоў незалежнай грамадзянскай супольнаці, журналісты падвяргаюцца пагрозам і запалохванню з боку органаў КДБ і МУС.

Падвергліся вобыскам памяшканні правааабрончых арганізацый і праваабаронцаў як у Мінску, так і ў рэгіёнах краіны. Дзейнасць праваабаронцаў спрабуюць дыскрэдытаваць у вачах грамадства.

Пад ціск уладаў патрапілі і адвакаты, якія абараняюць абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае рашучы пратэст з нагоды развязвання ўладамі Беларусі масавых палітычных рэпрэсій у краіне і заяўляе:

– Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не з’яўляліся свабоднымі і дэмакратычнымі. Вынікі выбараў, абвешчаныя ЦВК, ніякім чынам не адлюстроўваюць рэальнага волевыяўлення грамадзян Беларусі.

– Акцыя пратэсту па выніках недэмакратычных і несвабодных выбараў насіла мірны характар. Грамадзяне, якія сабраліся ў цэнтры Мінска, мелі мірныя мэты і імкнуліся мірным шляхам выказаць сваё меркаванне і пратэст.

– Інцыдэнт з біццём шыбаў у будынку Дома ўраду не быў прадухілены органамі аховы правапарадку. Дэманстратыўнае бяздзеянне органаў МУС, якія ў вялікай колькасці былі сканцэнтраваны на плошчы Незалежнасці, указвае на арганізаваную ўладамі правакацыю.

– Дзеянні органаў міліцыі пры разгоне дэманстрацыі насілі відавочна непрапарцыйны характар. Ужыванне фізічнай сілы і спецсродкаў прывяло да вялікай колькасці параненых удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту.

– Напад прадстаўнікоў спецслужбаў у цывільным на кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева і ягоных прыхільнікаў меў відавочна правакацыйны, пазапраўны характар.

– Збіццё і арышт фактычна ўсіх кандытаў у прэзідэнты, якія апаніравалі А. Лукашэнку на выбарах, з’яўляецца нічым іншым, як палітычнай расправай.

– Узбуджэнне КДБ крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі) выкарыстоўваецца выключна для працяглай ізаляцыі лідэраў апазіцыйнага дэмакратычнага руху, а таксама ў мэтах ціску і запалохвання ўсёй незалежнай грамадзянскай супольнасці краіны, незалежных журналістаў і СМІ, а таксама ўсіх іншадумцаў у краіне.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных і спынення рэпрэсій у дачыненні да апазіцыйных лідэраў і актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае салідарнасць з усімі арыштаванымі за свае погляды, членамі іх сем’яў і заклікае прадстаўнікоў беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці да салідарызацыі з усімі рэпрэсаванымі.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае ўрады краін Еўрапейскага Саюза, ЗША, міжнародныя арганізацыі асудзіць рэпрэсіі і масавыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і прадпрыняць усе магчымыя захады для іх неадкладнага спынення.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитный центр «Весна»

ЗАЯВЛЕНИЕ

2 января 2011 г.

Правозащитный центр «Весна» выражает решительный протест против проводимой в Беларуси кампании террора в отношении инакомыслящих и политических оппонентов действующей власти.

Начиная с 19 декабря 2010 года, страну захлестнула волна политических репрессий. 29-30 декабря были предъявлены официальные обвинения по ч.1 и 2 ст. 293 Уголовного кодекса Республики Беларусь (организация и участие в массовых беспорядках) 22 подозреваемым, содержащимся в СИЗО КГБ, в том числе пяти кандидатам в президенты: Андрею Санникову, Николаю Статкевичу, Алексею Михалевичу, Владимиру Некляеву и Виталию Рымашевскому. Кроме кандидатов в президенты, обвинения предъявлены руководителям их предвыборных штабов, журналистам, известным деятелям оппозиции. Относительно всех их избрана мера пресечения в виде содержания под стражей на два месяца.

Еще как минимум 9 человек находятся в статусе подозреваемых по уголовному делу о массовых беспорядках, в том числе два кандидата в президенты – Григорий Костусев и Дмитрий Усс, а также двое граждан Российской Федерации.

До сих пор в изоляторе временного содержания г. Минска находятся председатель молодежной организации «Молодой Фронт» Дмитрий Дашкевич и активист этой организации Эдуард Лобов по подозрению в совершении злостного хулиганства.

Более 200 человек продолжают содержаться в местах лишения свободы в качестве административно арестованных за участие в акции протеста в Минске 19 декабря и последующих акциях солидарности с политзаключенными. Всего арестам и штрафам в течение последних десяти дней подвергнуты более 700 человек.

Особую обеспокоенность Правозащитного центра «Весна» вызывает информация о применении пыток в отношении задержанных, неоказании своевременной медицинской помощи, использовании методов психологического давления.

С 20 декабря начались массовые обыски и допросы активистов оппозиционных политических партий, общественных организаций, независимых СМИ. Сотни активистов оппозиции, представителей независимого гражданского общества, журналисты подвергаются угрозам и запугиванию со стороны органов КГБ и МВД.

Подверглись обыскам помещения правозащитных организаций и правозащитников как в Минске, так и в регионах страны. Деятельность правозащитников пытаются дискредитировать в глазах общества.

Под давление властей попали и адвокаты, защищающие обвиняемых по уголовному делу о массовых беспорядках.

Правозащитный центр «Весна» выражает решительный протест по поводу развязывания властями Беларуси массовых политических репрессий в стране и заявляет:

– Выборы Президента Республики Беларусь не являлись свободными и демократичными. Результаты выборов, объявленные ЦИК, никоим образом не отражают реального волеизъявления граждан Беларуси.

– Акция протеста по результатам недемократичных и несвободных выборов носила мирный характер. Граждане, собравшиеся в центре Минска, имели мирные цели и стремились мирным путем выразить свое мнение и протест.

– Инцидент с битьем стекол в здании Дома правительства не был предотвращен органами охраны правопорядка. Демонстративное бездействие органов МВД, в большом количестве сконцентрированных на площади Независимости, указывает на организованную властями провокацию.

– Действия органов милиции при разгоне демонстрации носили явно непропорциональный характер. Применение физической силы и спецсредств привели к большому количеству раненых участников мирной акции протеста.

– Нападение представителей спецслужб в штатском на кандидата в президенты Владимира Некляева и его сторонников имело явно провокационный, незаконный характер.

– Избиение и арест фактически всех кандидатов в президенты, оппонировавших А. Лукашенко на выборах, является ничем иным, как политической расправой.

– Возбуждение КГБ уголовного дела по ч.1 и 2 ст. 293 Уголовного кодекса (массовые беспорядки) используется исключительно для длительной изоляции лидеров оппозиционного демократичного движения, а также в целях давления и запугивания всего независимого гражданского общества страны, независимых журналистов и СМИ, всех инакомыслящих в стране.

Правозащитный центр «Весна» требует безотлагательного освобождения всех арестованных и прекращения репрессий в отношении оппозиционных лидеров и активистов, представителей гражданского общества и независимых СМИ.

Правозащитный центр «Весна» выражает солидарность со всеми арестованными за свои взгляды, членами их семей и призывает представителей белорусской общественности и международного сообщества к солидаризации со всеми репрессированными.

Правозащитный центр «Весна» призывает правительства стран Европейского Союза, США, международные организации осудить репрессии и массовые нарушения прав человека в Беларуси и предпринять всевозможные меры для их безотлагательного прекращения.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>