2011 11/01
amnesty-international

AMNESTY International

Сёньня Amnesty International заклікала беларускія ўлады вызваліць 16 беларускіх актывістаў і журналістаў, абвінавачаных у “арганізацыі масавых беспарадкаў” пасьля дэманстрацыі 19 сьнежня, і аб’вясьціла іх вязнямі сумленьня. (далей – правапіс першакрыніцы)

Дваццаць пяць актывістаў апазіцыі і журналістаў, у тым ліку шэсць кандыдатаў у прэзідэнты, былі затрыманыя па абвінавачванні за ўдзел у дэманстрацыі 19 снежня ў Менску пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яны павінны паўстаць перад судом на працягу двух-трох месяцаў.

На цяперашні момант затрыманыя ня маюць адэкватнага доступу да адвакатаў і лекараў, нягледзячы на тое, што некаторыя з іх былі сур’ёзна збітыя АМАПам у дзень дэманстрацыі.

“Шаснаццаць з гэтых затрыманых з’яўляюцца вязнямі сумлення, якім былі прад’яўленыя сфабрыкаваныя абвінавачванні за цалкам мірнае выказванне сваіх палітычных поглядаў. Яны павінны быць неадкладна і безумоўна вызвалены, а ўсе абвінавачванні павінны быць знятыя”, сказаў Джон Дэлгайзін, намеснік дырэктара Amnesty International па Еўропе й Цэнтральнай Азіі.

“Пераслед і жорсткае абыходжанне з людзьмі, якія ўдзельнічалі ў мірнай дэманстрацыі, сведчаць аб яўнай непавазе да правоў чалавека з боку беларускіх уладаў і заслугоўваюць самага рашучага асуджэння з боку міжнароднай супольнасці”.

Хаця вязням сумлення й прад’яўленыя абвінавачванні ў “арганізацыі масавых беспарадкаў”, якія суправаджаліся гвалтоўнымі атакамі й узброеным супрацівам, за што прадугледжана да 15 гадоў турэмнага зняволення,” Міжнародная Амністыя “не выявіла ніякіх доказаў таго, што яны самі ўжывалі гвалт або падбухторвалі да яго ўжывання перад дэманстрацыямі або падчас іх.

Удзельнікі дэманстрацыі ў Мінску былі ў асноўным мірнымі, акрамя невялікай колькасці маладых асоб у масках, якія прадпрынялі атаку на будынак Парламента.

Адзін з відавочцаў паведаміў, што адзін з затрыманых, кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які выступаў у той час, заклікаў натоўп спыніць напад на дзверы будынка парламента. Відэазапіс паказвае, што кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі спрабаваў спыніць прычыненне шкоды будынку дадзенымі маладымі людзьмі.

Пасля гэтага дэманстрацыя была жорстка разагнаная АМАПам.

Іншы затрыманы, кандыдат у прэзыдэнты Уладзімір Някляеў, атрымаў траўмы галавы ў выніку збіцця супрацоўнікамі АМАПу па дарозе на дэманстрацыю. Пазней ён быў выцягнуты асобамі ў цывільным з палаты рэанімацыі ў шпіталі, дзе ён праходзіў лячэнне, і быў узяты пад варту. 29 снежня ён быў не ў стане размаўляць са сваім адвакатам і выглядаў сур’ёзна хворым, аднак не быў пераведзены ў шпіталь.

Затрыманы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў быў таксама цяжка паранены падчас нападу на дэманстрантаў 19 снежня. Магчыма, у яго зламаная нага. Адвакат Андрэя Саннікава бачыў яго ў судзе 29 снежня, але не змог пагаварыць з ім.

Адвакатам часта адмаўляюць у доступе да затрыманых з тлумачэннем, што абодва пакоі для сустрэч у КДБ занятыя.

Больш за 700 чалавек былі затрыманыя за ўдзел у дэманстрацыі. Большасць з іх ужо вызваленыя пасьля адбыцьця кароткатэрміновых адміністрацыйных арыштаў, але ключавыя палітычныя дзеячы, актывісты і журналісты ўсё яшчэ знаходзяцца пад вартай, што падаецца скіраваным на падаўленне апазіцыйнай актыўнасці. Абвінавачванні ўжо былі прад’яўленыя 25 асобам, і могуць быць прад’яўленыя яшчэ 13.

16 вязняў сумлення:
• Аляксей Міхалевіч, Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Рыгор Кастусёў і Андрэй Саннікаў якія ўдзельнічалі ў выбарах у якасці кандыдатаў у прэзідэнты.
• вядомыя журналісты Наталля Радзіна (рэдактар сайта Хартыі-97), Ірына Халіп (карэспандэнт рускай “Новой Газеты”), і Сяргей Вазняк (рэдактар газеты “Таварыш”).
• Аляксандр Фядута (палітычны аглядальнік), Павел Севярынец (актывіст апазіцыі, сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага), Анатоль Лябедзька (сябар Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі), Уладзімір Кобец (сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Саннікава), Зміцер Бандарэнка (каардынатар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”), Аляксандр Арастовіч і Сяргей Марцалеў (сябры ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, і Наста Палажанка (намеснік старшыні моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”).

Віталь Рымашэўскі, які ўдзельнічаў у выбарах у якасці кандыдата ў прэзідэнты, быў вызвалены 1 студзеня, як і Анатоль Паўлаў і Алег Корбан, але абвінавачванні супраць іх застаюцца ў сіле.

“Міжнародная амністыя” таксама вывучае выпадкі іншых людзей, якія былі абвінавачаныя ў тым жа злачынстве ў сувязі з дэманстрацыяй 19 снежня, паколькі сярод іх можа быць і болей вязняў сумлення.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Аmnesty International призывает Беларусь освободить политзаключенных, которые содержатся в заключении за участие в акции протеста в день выборов

Сегодня международная правозащитная организация «Международная амнистия» призвала к безусловному освобождению 16 белорусских активистов и журналистов, обвиняемых в «организации массовых беспорядков» во время демонстрации после декабрьских выборов, и объявила их узниками совести.

25 активистов оппозиции и журналистов, в том числе шесть кандидатов в президенты, были задержаны. Им были предъявлены обвинения в участии в демонстрации в Минске после президентских выборов 19 декабря. Они должны предстать перед судом через два-три месяца.

В настоящее время, задержанным отказано в получении полноценной юридической и медицинской помощи, несмотря на то что некоторые из них серьезно пострадали от действий спецназа во время демонстрации.

«16 из задержанных являются узниками совести. Им предъявлены надуманные обвинения только за то, что они мирно выражали свои политические взгляды. Они должны быть немедленно и безусловно освобождены, все обвинения против них должны быть сняты», – заявил заместитель директора программ Европы и Средней Азии “Международной амнистии” Джон Дальхузен (John Dalhuisen).

«Преследования и жестокое обращение с участниками мирной акции демонстрирует вопиющее неуважение прав человека белорусскими властями и заслуживает сильнейшего осуждения международного сообщества».

Хотя узники совести обвиняются в «организации массовых беспорядков», отягощенных жестокими нападениями и вооруженным сопротивлением, за что им грозит до 15 лет тюрьмы, «Международная амнистия» не нашла свидетельств того, что они либо прибегали, либо призывали к насилию до или во время демонстрации.

Большинство участников демонстрации в Минске были настроены мирно, кроме нескольких молодых людей в масках, которые атаковали здание парламента.

Как рассказал очевидец, во время своего выступления один из задержанных, кандидат в президенты Николай Статкевич, призвал собравшихся перестать ломать двери здания. Видеоматериалы показывают, что кандидат в президенты Виталий Рымашевский пытался остановить людей, которые громили здание.

После этого спецназ жестко разогнал демонстрацию.

Владимир Некляев, еще одни задержанный кандидат в президенты, получил черепно-мозговые травмы от милиции, когда он шел на демонстрацию. Позже, люди в гражданском вынесли его из реанимации в больнице и задержали. 29 декабря он не мог общаться со своим адвокатом и, по-видимому, был серьезно болен, но не был госпитализирован.

Кандидат в президенты Андрей Санников также получил серьезные повреждения во время разгона демонстрации 19 декабря. Возможно, у него перелом ноги. Адвокат Андрея Санникова видел его во время предъявления обвинений 29 декабря, но поговорить с ним не удалось.

Адвокатам часто отказывают во встрече с подзащитными, мотивирую это тем, что две комнаты для встреч в СИЗО КГБ заняты.

За участие в демонстрации было задержано более 700 человек. Большинство из них были освобождены после отбытия коротких административных арестов, но ключевые политические фигуры, активисты и журналисты до сих пор находятся под стражей. Эти действия являются ужесточением мер против оппозиционной деятельности. 25 людям уже предъявлены обвинения. 13 находятся под стражей, обвинения против них скоро будут выдвинуты.

16 узников совести это:

– Алексей Михалевич, Николай Статкевич, Владимир Некляев, Рыгор Костусев и Андрей Санников, кандидаты в президенты.

– Известные журналисты Наталья Радина, редактор сайта Хартия-97, Ирина Халип, корреспондент российской «Новой Газеты», и Сергей Возняк, редактор газеты «Товарищ».

– Александр Федута, политический комментатор, Павел Северинец, оппозиционный деятель и член предвыборного штаба Виталия Рымашевского, Анатолий Лебедько, член Объединенной Гражданской партии, Владимир Кобец, член предвыборного штаба Андрея Санникова, Дмитрий Бондаренко, координатор оппозиционной кампании «Европейская Беларусь», Александр Арестович и Сергей Марцелев, члены команды Николая Статкевича, Анастасия Положанко, заместитель председателя Молодого Фронта.

Виталия Рымашевского, который выступал в качестве кандидата на выборах, отпустили под подписку о невыезде 1 января, как и Анатоля Павлова и Олега Корбана, хотя обвинения против них остались в силе.

«Международная амнистия» также рассматривает дела других людей, которые обвиняются в тех же правонарушениях в связи с демонстрацией 19 декабря, и среди них могут появиться новые узники совести.

Правозащитная организация «Международная амнистия»

Паводле charter97.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>