2011 14/01
Гары Паганяйла, БГК

Гары Паганяйла, БГК

Сотні актывістаў пасьля ператрусаў і допытаў у КДБ далі падпіску аб разгалошваньні таямніцы сьледзтва.

Ці абавязаныя яны былі даваць такую падпіску? Што пагражае за ейнае парушэньне? Як паводзіць сябе, калі патрабуюць даць такую падпіску?

Для Радыё Свабода на гэтыя пытаньні адказвае юрыст, прадстаўнік Беларускага Гэльсынскага камітэту Гары Паганяйла.

– Сапраўды, у нашым дзейсным крымінальна-працэсуальным заканадаўстве ёсьць такая магчымасьць патрабаваць ад сьведкі, пацярпелага, экспэрту, адмыслоўца, іншых удзельнікаў судовага працэсу падпіску аб нявыдачы дадзеных дазнаньня, сьледства альбо закрытага судовага паседжаньня. Аднак размова тут павінна ійсьці менавіта аб таямніцы сьледства, а не аб чым іншым. У нас нідзе не прапісана, ШТО зьяўляецца таямніцаю сьледства. Таму папярэджаньне аб крымінальнай адказнасьці за разгалошваньне таямніцы сьледства – гэта цалкам праблематычная рэч.

Хоць ёй спрабуюць скарыстацца. Я на месцы грамадзянаў проста адмаўляўся б даваць такую падпіску. Калі дапытваюць сьведку, ён, па-першае, можа не даваць ніякіх тлумачэньняў супраць сябе й сваіх блізкіх сваякоў, спасылаючыся на артыкул 27 Канстытуцыі (“Нікога нельга прымушаць даваць паказаньні й тлумачэньні супраць самога сябе, сябраў сваёй сямьі, блізкіх сваякоў. Доказы, атрыманыя з парушэньнем закону, ня маюць юрыдычнае сілы”). І зь іншага боку – адмаўляцца ад дачы такой падпіскі, не падпісваць. Пратакол аб допыце ён мае права падпісаць, а такую падпіску аб невыдачы зьвестак не даваць. І нічога зь ім ня зробяць, абсалютна. Гэта права грамадзяніна даваць падпіску аб неразгалошваньні.

Напрыклад, да адвакатаў, зь якіх таксама патрабуюць такую падпіску, іншых удзельнікаў працэсу, напрыклад экспэрта, які мае пасаду ў дзяржаўнай установе, могуць ужыць рэпрэсыі, нават звольніць, альбо забраць ліцэнзыю ў адваката. Але простаму ўдзельніку, грамадзяніну, якога выклікаюць на допыты, я бы раіў проста не даваць такіх падпісак.

- 12 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі чарговы ператрус у кватэры Андрэя Санникова і Ірыны Халіп, а потым правялі ператрус у кватэры бацькоў Ірыны Халіп. Маці журналісткі Люцыя Юр’еўна прысутнічала падчас абодвух ператрусаў, але яна не паведаміла аб выніках, спасылаючыся на падпіску аб нявыдачы зьвестак. Што ў дадзеным выпадку яна можа казаць, а што ня можа казаць?

– Калі яна дала падпіску, дык яна спакойна можа казаць аб тым, што сьледчыя дзеяньні, такія як ператрус, у яе адбываліся, што яны адбыліся з санкцыі пракурора (імя), назваць імя сьледчага, які праводзіў, і адзінае, што не выдаваць – што было забрана сьледчымі, што было прадметам іхнае цікавасьці падчас сьледчага дзеяньня. Вось і ўсё, таму што, выкарыстоўваючы гэткія бляклыя фармулёўкі ў нашым законе, неразкрытыя абсалютна, улады спрабуюць іх ужываць і закрываць навогул усе дадзеныя аб тым, што адбывалася. Таму я раю проста не даваць такіх падпісак.

- Вы кажаце аб крымінальнай адказнасьці за нявыдачу. Што пагражае людзям за гэта?

– Я агучу артыкул чатырыста сёмы – Разгалошваньне дадзеных дазнаньня, папярэдняга сьледства альбо закрытага судовага паседжаньня.

Першая частка. Наўмыснае разгалошваньне дадзеных дазнаньня, папярэдняга сьледзтва альбо зачыненага судовага паседжаньня асобай, якую папярэдзілі ва ўстаноўленым законам парадку аб недапушчальнасьці іх разгалошваньня, без дазволу асобы, якое праводзіла дазнаньні, сьледчага, пракурора альбо судзьдзі – караецца штрафам альбо арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў.

Другая частка. Тое ж дзеяньне, якое здзейсьніла асоба, што мела доступ да матэрыялаў крымінальнае справы па службе, – караецца штрафам, альбо арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, альбо абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленьнем права займаць вызначаныя пасады ці займацца вызначанай дзейнасьцю альбо без пазбаўленьня волі.

Але гэты матэрыял вельмі рэдка ўжываецца. І я думаю, што ў цяперашні час ён выкарыстоўваецца выключна для запалохваньня й для таго, каб як мага менш было інфармацыі аб тым, што адбываецца ў краіне, аб характары дзеяньняў, якія прадпрымаюць улады ў сувязі з справай 19-20 сьнежня. Такія справы не будуць заводзіцца … Хоць ад дурной улады чакаць нармаьных дзеяньняў таксама не прыходзіцца.

– Ці былі прэцэдэнты, калі людзей каралі за парушэньне падпіскі аб неразгалошваньні?

– Не. Па простым чыньніку, напрыклад, на допыце грамадзянін ведаў аб тых акалічнасьцях, аб якіх ведалі яшчэ дзясяткі грамадзянаў, так што захаваць таямніцу сьледства немагчыма. Малая колькасьць інфармацыі, якую ворганы дазнаньня альбо сьледства атрымалі ў выніку допыту таго альбо іншага грамадзяніна ў якасьці сьведкі, па сутнасьці не стварае склад злачынства, бо для складу злачынства патрэбныя сур’ёзныя наступствы для самога разсьледваньня справы, для сыстэмных стратаў. Гэта спроба з дапамогай такіх нормаў закону паўплываць на сытуацыю ў краіне, закрыць інфармацыйную прастору, нагнаць страху, паралізаваць структуры грамадзянскай супольнасьці.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Что делать, когда требуют подписку о неразглашении

Сотни активистов после обысков и допросов в КГБ дали подписку о неразглашении тайны следствия.

Обязаны ли они были давать такую подписку? Что грозит за ее нарушение? Как вести себя, когда требуют дать такую подписку?

Для Радыё Свобода на эти вопросы отвечает юрист, представитель Белорусского Хельсинкского комитета Гарри Погоняйло.

– Действительно, в нашем действующем уголовно-процессуальном законодательстве есть такая возможность требовать от свидетеля, потерпевшего, эксперта, специалиста, других участников судебного процесса подписку о неразглашении данных дознания, следствия или закрытого судебного заседания. Однако речь здесь должна идти именно о тайне следствия, а не о чем другом. У нас нигде не прописано, ЧТО является тайной следствия. Поэтому предупреждение об уголовной ответственности за разглашение тайны следствия – это совершенно проблематичная вещь.

Хотя ей пытаются воспользоваться. Я на месте граждан просто отказывался бы давать такую подписку. Если допрашивают свидетеля, он, во-первых, может не давать никаких объяснений против себя и своих близких родственников, ссылаясь на статью 27 Конституции («Никого нельзя принуждать давать показания и объяснения против самого себя, членов своей семьи, близких родственников.
Доказательства, полученные с нарушением закона, не имеют юридической силы ».). И с другой стороны – отказываться от дачи такой подписки, не подписывать. Протокол о допросе он имеет право подписать, а такую подписку о неразглашении не давать. И ничего с ним не сделают, абсолютно. Это право гражданина давать подписку о неразглашении.

Например, к адвокатам, с которых также требуют такую подписку, других участников процесса, например эксперта, который имеет должность в государственном учреждении, могут применить репрессии, даже уволить, или забрать лицензию у адвоката. Но простому участнику, гражданину, которого вызывают на допросы, я бы советовал просто не давать таких подписок.

- 12 января сотрудники КГБ провели очередной обыск в квартире Андрея Санникова и Ирины Халип, а потом провели обыск в квартире родителей Ирины Халип. Мать журналистки Люция Юрьевна присутствовала во время обоих обысков, но она не сообщила о результатах, ссылаясь на подписку о неразглашении. Что в данном случае она может говорить, а что не может говорить?

– Если она дала подписку, то она спокойно может говорить о том, что следственные действия, такие как обыск, у нее происходили, что они произошли с санкции прокурора (имя), назвать имя следователя, который проводил, и единственное, что не разглашать – что было изъято, что было предметом их интереса в ходе следственного действия. Вот и все, потому что, используя такие тусклые формулировки в нашем законе, нераскрытые абсолютно, власти пытаются их применять и закрывать вообще все данные о том, что происходило. Поэтому я советую просто не давать таких подписок.

- Вы говорите об уголовной ответственности за неразглашение. Что грозит людям за это?

– Я озвучу статью четыреста седьмую – Разглашение данных дознания, предварительного следствия или закрытого судебного заседания.

Первая часть. Умышленное разглашение данных дознания, предварительного следствия или закрытого судебного заседания личностью, которую предупредили в установленном законе порядке о недопустимости их разглашение, без разрешения лица, которое проводило дознания, следователя, прокурора или суда – наказывается штрафом или арестом на срок до шести месяцев.

Вторая часть. То же действие, которое совершило лицо, имеющее доступ к материалам уголовного дела по службе, – наказывается штрафом, или арестом на срок до шести месяцев, либо ограничением свободы на срок до трех лет с лишением права занимать определенные должности или заниматься определенной деятельностью или без лишения.

Но этот материал крайне редко применяется. И я думаю, что в настоящее время он используется исключительно для запугивания и для того, чтобы как можно меньше было информации о том, что происходит в стране, о характере действий, которые предпринимают власти в связи с делом 19-20 декабря. Такие дела не будут заводиться … Хотя от глупой власти ждать нормальных действий также не приходится.

- Были ли прецеденты, когда людей наказывали за нарушение подписки о неразглашении?

– Нет. По простой причине, например, на допросе гражданин знал о тех обстоятельствах, о которых знали еще десятки граждан, так что сохранить тайну следствия невозможно. Малое количество информации, которую органы дознания или следствия получили в результате допроса того или иного гражданина в качестве свидетеля, по существу не создает состав преступления, так как для состава преступления нужны серьезные последствия для самого расследования дела, для системных потерь. Это попытка с помощью таких норм закона повлиять на ситуацию в стране, закрыть информационное пространство, нагнать страху, парализовать структуры гражданского общества.

Паводле сharter97.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>