Прапануем азнаёміцца з матэрыялам, які стаў даступным Беларускаму Праўнаму Парталу й, верагодна, выклікае пэўную зацікаўленасьць ня толькі прафэсыяналаў права, але й тых грамадзянаў, хто праяўляе актыўную жыцьцёвую пазыцыю ды ў сілу пэўных абставінаў вымушаны абараняць уласныя правы шляхам звароту да міжнародных праўных інстытуцыяў.
У матэрыяле прадстаўлены выніковы дакумэнт – рашэньне Эўрапейскага суда (Стразбур) па справе Салдаценкі супраць Украіны.
Такім чынам, мы можам убачыць ужо цалкам практычны, дзейсны мэханізм на досьведзе суседняе краіны, якая актыўна задзейнічаная ў агульнаэўрапейскі працэс абароны правоў чалавека, у тым ліку й на наднацыянальным, міжнародным экспэртна-судовым роўні …
Нагадаем толькі, што дадзены мэханізм абароны правоў чалавека працуе для краінаў, паўнавартасных удзельніцаў Рады Эўропы.
А выкананьне рашэньняў Эўрапейскага суда ва Ўкраіне забясьпечваецца заканадаўча, цалкам прапісанае працэсуальна й прымаецца да выкананьня напрацягу 3 дзён і ў абавязковым парадку як рашэньне суда адпаведнай найвышэйшай інстанцыі …
Тут глядзіце сам дакумэнт (рас.) – Рашэньне Эўрапейскага суда (Стразбур) па справе Салдаценка супраць Украіны
Алесь Лета,
Licviny-INFA
Как жаль, что мы граждане Беларуси являемся единственной страной в Европе, не подписавшей Европейской Конвенции и лишены права на обращение в Европейский Суд по правам человека.