2011 24/01
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

24.01.2011 а 17-00 да праваабаронцы з Жодзіна Аляксея Лапіцкага тэлефанавалі з УУС Менаблвыканкаму й запрашалі на сустрэчу з мэтаю атрыманьня тлумачэньняў па пададзенай ім 27.12.2010 заяве.

Нагадаем, што заява падавалася прааабаронцамі Аляксеем і Сьвятланай Лапіцкімі па фактах неправамерных дзеяньняў міліцыянтаў з Жодзінскага ГАЎС учасе ўтрыманьня ў Жодзінскім ІЧУ Турмы №8 вялікай колькасьці грамадзянаў, асуджаных да адміністрацыйнага арышту пасьля падзеяў 19.12.2010 на плошчы ў Менску. Зварот датычыўся ўмоваў утрыманьня грамадзянаў і неправамерных паводзінаў міліцыянтаў пры гэтым, адсутнасьці належнай рэакцыі на звароты з боку кіраўніцтва мясцовага ГАЎС.

Аляксей Лапіцкі адмовіўся сустракацца з прадстаўніком УУС Менаблвыканкаму і адзначыў, што заяўнікі разьлічвалі на апэратыўнае, сваечасовае рэагаваньне й тэрміновае выпраўленьне сытуацыі, зьвязанай з масавым парушэньнем правоў адміністратыўна асуджаных у Жодзіне менавита тады, калі гэта было яшчэ надзвычай актуальным. Патрабавалася неадкладна спыніць парушэньні й палепшыць умовы ўтрыманьня асуджаных, якія несьлі й без таго цалкам неабгрунтаванае, несправядлівае пакараньне ўсяго толькі за рэалізацыю свайго права на мірную акцыю пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19.12.2010. Таксама, трэба было неадкладна спыніць парушэньне элемэнтарных правоў жодзінцаў на безперашкодны зварот да кіраўніцтва Жодзінскага ГАЎС і да адпаведнай дзяржаўнай правааховы.

Напрацягу прыкладна 20-хвіліннай тэлефоннай размовы Аляксей Лапіцкі чарговы раз пацьвердзіў выкладзеныя ў адзначанай заяве факты. Ён зноў даходліва, на жывых прыкладах нядаўняга ўтрыманьня зьняволеных у Жодзінскім ІЧУ, зноў патлумачыў сваю пазыцыю з пункту гледжаньня абавязковых для выкананьня ў краіне патрабаваньняў Канстытуцыі й міжнародных стандартаў права.

Прадстаўнік МУС, Уладзімер Шляхцёнак, які рыхтуе адказ па заяве, пагадзіўся ўлічыць праведзеную па тэлефоне размову й прагучаўшыя ў ёй пацьверджаньні фактаў для далейшага належнага разьбіральніцтва. Афіцэр міліцыі адзначыў, што ён асабіста знаходзіўся ў Жодзіне й удзельнічаў у мэрапрыемствах па ўтрыманьні грамадзянаў пад арыштам. Адначасова, ён патлумачыў выкладзеныя ў заяве абставіны ўтрыманьня зьняволеных наяўнасьцю адмысловых загадаў і інструкцыяў, а таксама палажэньняў дзейснага заканадаўства. Пры гэтым, міліцыянт паабяцаў аб’ектыўна ўва ўсім разабрацца й сваечасова даслаць заяўнікам пісьмовы адказ па выніках праведзенага разьбіральніцтва.

Толькі вось не зусім зразумела, якім чынам аб’ектыўна й з пункту гледжаньня стандартаў права, дзеяньні міліцыянтаў па ўтрыманьні арыштаваных у Жодзіне будзе ацэньваць службовая асоба, якая фактычна сама кіравала гэтым працэсам і такім чынам зьяўляецца непасрэдна зацікаўленым бокам у дадзенай справе.

У сувязі з адзначаным варта таксама заўважыць, што на заявы праваабаронцаў ад 23-24.12.2010, накіраваныя адпаведна начальніку Жодзінскага ГАЎС А.Чынкіну ды Пракурору горада У.Небоські, ужо атрыманыя адказы аб тым, што аніякіх парушэньняў пры ўтрыманьні адміністрацыйна арыштаваных у Жодзіна не было, бо “скаргаў на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ад асобаў, якія ўтрымліваліся ва ўмовах ізалятару, а таксама іншых грамадзянаў, не паступала” (А.Чынкін, адказ ад 15.01.2011 на расейскай мове), а падчас пракурорскай праверкі “фактаў парушэньня заканадаўства не было выяўлена” (У.Небоська, адказ ад 04.01.2011 на беларускай і расейскай мовах).

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитника из Жодино Алексея Лапицкого вызывали в УВД Миноблисполкома

24.01.2011 в 17-00 правозащитнику из Жодино Алексею Лапицкому звонили из УВД Миноблисполкома и приглашали на встречу с целью получения объяснений по заявлению от 27.12.2010. Напомним, что заявление подавалось правозащитниками Алексеем и Сьветланой Лапикими по фактам неправомерных действий милиционеров Жодинского ГОВД во время содержания в Жодинском ИВС Тюрьмы №8 большого количества граждан, осужденных к административному аресту после событий 19.12.2010 на площади в Минске. Обращение касалось условий содержания граждан и неправомерного поведения работников милиции при этом, отсутствия надлежащей реакции на обращения со стороны руководства местного ГОВД.

Алексей Лапицкий отказался встречаться с представителем УВД Миноблисполкома и отметил, что заявители расчитывали на оперативное, своевременное рэагирование и срочное исправление ситуации, связанной с массовым нарушением прав административно осуждённых в Жодино именно тогда, когда это было ещё чрезвычайно актуальным. Требовалось немедленно остановить нарушения и улучшить условия содержания осужденных, которые несли и без того совершенно необоснованное, несправедливое наказание только лишь за реализацию своего права на мирную акцию протеста против фальсификации итогов выборов 19.12.2010. Также, необходимо было немедленно остановить нарушение элементарных прав жодинцев на беспрепятственное обращение к руководству Жодинского ГОВД в целях соответствующей государственной правозащиты.

Напротяжении примерно 20-минутного телефонного разговора Алексей Лапицкий в очередной раз подтвердил изложенные в отмеченном заявлении факты. Он опять доходчиво, на живых примерах недавнего содержания заключённых в Жодинском ИВС, опять пояснил свою позицию с точки зрения обязательных для исполнения в стране требований Конституции и международных стандартов права.

Представитель МВД, Владимер Шляхтёнок, который готовит ответ по заявлению, согласился учесть проведенную по телефону беседу и прозвучавшие в ней подтверждения фактов для дальнейшего надлежащего разбирательства. Офицер милиции отметил, что он сам непосредственно находился в Жодино и участвовал в мероприятиях по содержанию граждан под арестом. Одновременно, он пояснил изложенные в заявлении обстоятельства содержания заключённых наличием специальных приказов и инструкций, а также положений действующего законодательства. При этом милиционер пообещал объективно во всем разобраться и своевременно прислать заявителям письменный ответ по итогам проведенного разбирательства.

Хотелось бы верить в обещания ответственного сотрудника УВД. Только вот не совсем понятно, каким образом объективно и с точки зрения стандартов права, действия милиционеров по содержанию арестованных в Жодино будет оценивать служебное лицо, которое фактически само управляло этим процессом и таким образом является непосредственно заинтересованной стороной в данном деле.

В связи с отмеченным стоит также заметить, что на заявления правозащитников от 23-24.12.2010, направленные соответственно начальнику Жодинского ГОВД А.Чинкину и Прокурору города В.Небосько, уже получены ответы о том, что никаких нарушений при содержании административно арестованных в Жодино не было ввиду того, что “жалоб на действия сотрудников милиции от лиц, которые содержались в условиях изолятора, а также других граждан, не поступало” (А.Чинкин, ответ от 15.01.2011 на русском языке), а в ходе прокурорской проверки “фактов нарушения законодательства не было выявлено” (В.Небосько, ответ от 04.01.2011 на беларуском и русском языках).

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>