Не забірай жыцьцё!
2011 25/01
Алег Мацкевіч, Барысаў

Алег Мацкевіч, Барысаў

У кастрычніку 2010 г. Мацкевічам Алегам і Статкевіч Марынай былі пададзеныя скаргі ў КПЧ ААН на парушэньне Рэспублікай Беларусь арт.19 і арт.21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (па факце забароны на правядзеньне мірных масавых мэрапрыемстваў).

Такім чынам, праваабаронцы скардзяцца на парушэньне Рэспублікай Беларусь права грамадзянаў на мірныя сходы. Гэта праявілася ў неабгрунтаванай забароне пікетаваньня, замоўленага праваабаронцамі ў Барысаве з нагоды гадавіны Дня правоў чалавеку ў 2009 годзе. Для правядзеньня гэтага мэрапрыемства згодна зь дзейсным заканадаўствам Марынай Статкевіч і Алегам Мацкевічам падавалася адпаведная заяўка.

Пасьля безпадстаўнай забароны мэрапрыемства мясцовымі ўладамі, праваабаронцы спрабавалі абараніць сваё права ў межах нацыянальная судовай сыстэмы, але безвынікова.

Такім чынам, зьвяртаючыся да міжнародных праўных інстытуцыяў, якія дасягальныя сёньня для грамадзянаў Беларусі, яны спадзяюцца адстаяць сваё права і паўплываць на выпраўленьне сытуацыі з сыстэматычным парушэньнем ўладамі грамадзянскіх і палітычных правоў у краіне.

Заяўнікі адзначаюць, што скарга была пададзеная ў 2-х экзэмплярах – ад імя кожнага праваабаронцы (гл. у далучаным файле).

Ад рэдакцыі:

Наконт таго ці варта было падаваць дзьве асобныя заявы ад фактычна адной групы заяўнікоў, якія аспрэчвалі дадзенае відавочна неправамернае рашэньне мясцовых уладаў, узьнікае вялікае сумненьне. Практыка паказвае, што падобны спосаб не зьяўляецца рацыянальным і стварае пэўныя складанасьці для працы Камітыту.

У сувязі з гэтым, падаецца зусім не залішнім нагадаць аўтарам скаргаў у КПЧ ААН, што добра адпрацаваныя звароты – гарантыя іхнай хуткай рэгісрацыі й эфэктыўнага разгляду Камітэтам. Таму, прадстаўляецца вартым і зусім незалішнім не сьпяшацца з адпраўкай падобных індывідуальных паведамленьняў адразу ў КПЧ ААН, а, як і было прапанавана арганізатарамі праграмы “International law in advocacy”, скарыстацца магчымасьцю дадаткова абмеркаваць праекты скаргаў на спэцыялізавана-прадметным форуме by.prava-by.info/forum.

Для гэтага неабходна папярэдне прайсьці адпаведную рэгістрацыю на форуме й партале. Альбо проста даслаць паведамленьне з пазнакаю “для абмеркаваньня на форуме” па адрэсе wwwBPP@gmail.com і ў далейшым зарэгістравацца на нашым сайце, каб мець магчымасьць удзельнічаць у абмеркаваньні, атрымліваць канкрэтныя парады калегаў, а таксама экспэртаў права ў гэтай сфэры дзейнасьці …

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Борисовские правозащитники отправили жалобы в КПЧ ООН

В октябре 2010 г. Мацкевичем Олегом и Статкевич Мариной были поданны жалобы в КПЧ ООН на нарушение Республикой Беларусь ст. 19 и ст. 21 Международного пакта о гражданских и политических правах (по факту запрета на проведение мирных массовых мероприятий).

Таким образом, правозащитники жалуются на нарушение Республикой Беларусь права граждан на мирные собрания. Это проявилось в необоснованном запрете пикетирования, заявленного правозащитниками в Борисове по поводу годовщины Дня прав человека в 2009 году. Для проведения этого мероприятия согласно с действующим законодательством Мариной Статкевич и Олегом Мацкевичем подавалась соответствующая заявка.

После безосновательного запрета мероприятия местными властями, правозащитники пытались защитить своего право в пределах национальной судебной системы, но безрезультатно.

Таким образом, обращаясь к международных правовых институтам, которые доступны сегодня гражданам Беларуси, они надеются отстоять своё право и повлиять на исправление ситуации с систематическим нарушением властями гражданских и политических прав в стране.

Заявители отмечают, что жалоба была подана в 2-х экземплярах – от имени каждого правозащитника (см. в приложенном файле).

От редакции:

Насчёт того стоило или нет подавать два отдельных заявления от фактически одной группы заявителей, которые оспаривали данное очевидно неправомерное решение местных властей, возникает большое сомнение. Практика показывает, что подобный способ не является рациональным и создает определенные трудности для работы Комитета.

В связи с этим, представляется совсем не излишних напомнить авторам жалоб в КПЧ ООН, что хорошо отработанные обращения – гарантия их скорой регистрации и эфективного рассмотрения Комитетом. Потому, представляется стоящим и совсем нелишним не спешить с отправкой подобных индивидуальных сообщений сразу в КПЧ ООН, а, как и было предложено организаторами программы “International law in advocacy”, воспользоваться возможностью дополнительно обсудить проекты жалоб на специализированно-предметном форуме by.prava-by.info/forum.

Для этого необходимо предварительно пройти соответствующую регистрацию на форуме и на портале. Либо просто прислать сообщение с пометкою “для обсуждения на форуме” по адресу wwwBPP@gmail.com и в дальнейшем зарегистрироваться на нашем сайте, чтобы иметь возможность участвовать в обсуждении, получать конкретные рекомендации коллег, а также экспертов права в этой сфере деятельности …

Заява А.Мацкевіча ў КПЧ ААН (Барысаў)

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>