2011 20/01
Эўрапарлямэнт

Эўрапарлямэнт

Эўрапарлямэнт патрабуе правядзеньня новых выбараў прэзыдэнта Беларусі ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі. Аб гэтым гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 20 студзеня на сэсыі ЭП у Стразбуры.

Дакумэнт “рашуча асуджае жорсткія рэпрэсыі з боку паліцыі й КДБ у дзень выбараў” і заклікае “правесьці незалежнае й бесстаронняе разсьледваньне таго, што адбылося” пад эгідай Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ), паведамляе прэс-служба Эўрапарлямэнту.

Эўрапарлямэнт таксама заклікаў Раду Эўразьвязу неадкладна ўвесьці санкцыі ў дачыненьні кіраўніцтва Беларусі. Прынятая рэзалюцыя заклікае Раду ЭЗ увесьці забарону на выдачу візаў вышэйшым беларускім службоўцам, прадстаўнікам судовых і праваахоўных ворганаў, датычным да фальсыфікацыяў вынікаў выбараў і рэпрэсыяў у дачыненьні апазыцыі, актывістаў грамадзянскай супольнасьці й журналістаў, і замарозіць іхныя рахункі ў краінах Эўразьвязу.

У дакумэнце падкрэсьліваецца: гэтыя санкцыі павінны дзейнічаць датуль, пакуль беларускія ўлады не вызваляць усіх палітвязьняў і затрыманых падчас акцыяў пратэсту, а таксама не зьнімуць зь іх абвінавачваньня.

Акрамя таго, рэзалюцыя прапаноўвае разгледзець магчымасьць эканамічных санкцыяў у дачыненьні да беларускага ўраду, у прыватнасьці замаражваньня любой фінансавай дапамогі, якая прадстаўляецца празь Міжнародны валютны фонд, Эўрапейскі інвэстыцыйны банк і Эўрапейскі банк рэканструкцыі й разьвіцьця.

Пры гэтым у дакумэнце адзначаецца: ЭЗ павінен палегчыць працэдуру атрыманьня візаў для беларускіх грамадзянаў, павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасьці й незалежных масмэдыяў Беларусі. Згадваюцца, у прыватнасьці, такія СМІ, як тэлеканал “Белсат”, радыёстанцыі “Эўрапейскае радыё для Беларусі” і “Радыё Рацыя”. Адначасова прапаноўваецца прыпыніць супрацоўніцтва з дзяржаўнымі СМІ. Няўрадавыя арганізацыі, якім адмоўлена ў рэгістрацыі ў Беларусі, павінны быць зарэгістраваныя ў краінах ЭЗ і мець магчымасьць атрымліваць дапамогу ў рамках эўрапейскіх праграмаў.

Эўрапарлямэнт выяўляе адмысловую занепакоенасьць сытуацыяй з трохгадовым сынам экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саннікова і журналісткі Ірыны Халіп, пытаньне аб опекунстве над якім пакуль не вырашана.

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Европарламент требует проведения новых выборов президента Беларуси

Европарламент требует проведения новых выборов президента Беларуси в соответствии с международными стандартами. Об этом говорится в резолюции, принятой 20 января на сессии ЕП в Страсбурге.

Документ “решительно осуждает жесткие репрессии со стороны полиции и КГБ в день выборов” и призывает “провести независимое и беспристрастное расследование произошедшего” под эгидой Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе (ОБСЕ), сообщает пресс-служба Европарламента.

Европарламент также призвал Совет Евросоюза немедленно ввести санкции в отношении руководства Беларуси. Принятая резолюция призывает Совет ЕС ввести запрет на выдачу виз высшим белорусским чиновникам, представителям судебных и правоохранительных органов, причастным к фальсификациям результатов выборов и репрессиям в отношении оппозиции, активистов гражданского общества и журналистов, и заморозить их счета в странах Евросоюза.

В документе подчеркивается: эти санкции должны действовать до тех пор, пока белорусские власти не освободят всех политзаключенных и задержанных в ходе акций протеста, а также не снимут с них обвинения.

Кроме того, резолюция предлагает рассмотреть возможность экономических санкций в отношении белорусского правительства, в частности заморозку любой финансовой помощи, предоставляемой через Международный валютный фонд, Европейский инвестиционный банк и Европейский банк реконструкции и развития.

При этом в документе отмечается: ЕС должен облегчить процедуру получения виз для белорусских граждан, увеличить поддержку гражданского общества и независимых массмедиа Беларуси. Упоминаются, в частности, такие СМИ, как телеканал “Белсат”, радиостанции “Еўрапейскае радыё для Беларусі” и “Радыё Рацыя”. Одновременно предлагается приостановить сотрудничество с государственными СМИ. Неправительственные организации, которым отказано в регистрации в Беларуси, должны быть зарегистрированы в странах ЕС и иметь возможность получать помощь в рамках европейских программ.

Европарламент выражает особую обеспокоенность ситуацией с трехлетним сыном экс-кандидата в президенты Беларуси Андрея Санникова и журналистки Ирины Халип, вопрос об опекунстве над которым пока не решен.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>