2011 25/01
Валянцін Стэфановіч, Менск

Валянцін Стэфановіч, Менск

Асобам, якія знаходзяцца пад вартай у сьледчым ізалятары КДБ, забясьпечаны ва ўстаноўленым парадку доступ адвакатаў і сваякоў. Пра гэта ў прыватнасьці паведамілі БелаПАН у Генэральнай пракуратуры Беларусі, спаслаўшыся на вынікі праведзенай 24 студзеня праверкі ўмоваў утрыманьня асобаў, якія знаходзяцца ў СІЗА, у тым ліку й абвінавачаных у масавых беспарадках у Менску ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў. (далей – правапіс першакрыніцы)

Праваабарончы цэнтр “Вясна”, які пільна адсочвае лёсы фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках, не можа пацвердзіць інфармацыю Генпракуратуры.

- Па-першае, на цяперашні момант не вядомы выпадкі, калі б сваякі мелі спатканні з асобамі, якія знаходзяцца пад вартай у СІЗА КДБ. Па-другое, адвакаты працягваюць скардзіцца ў органы пракуратуры на тое, што не маюць магчымасці спаткацца сам-насам са сваімі падабароннымі, як тое гарантуе ім Крымінальна-працэсуальны кодэкс, – звяртае ўвагу Валянцін Стэфановіч.

Артыкул 48 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь надзяляе абаронцаў правам “бесперашкодна мець стасункі са сваімі падабароннымі сам-насам і канфідэнцыйна без абмежавання колькасці і працягласці гутарак”.

- Адвакаты прысутнічаюць толькі пры працэсуальных дзеяннях падчас допытаў, але, наколькі я ведаю, фактычна ніхто з іх такіх спатканняў са сваімі падабароннымі не мае, – тлумачыць сітуацыю юрыст “Вясны”. – І гэта нягледзячы на тое, што пракуратура Мінска звярталася на імя начальніка СІЗА КДБ з тым, каб знайсці магчымасці па арганізацыі такіх сустрэчаў.

Праваабаронца выказвае здзіўленне наконт вынікаў праверкі Генпракуратуры.

- Можа быць, яны напішуць у такім выпадку, хто з вязняў меў спатканне са сваімі сваякамі. Таму што, напрыклад, ні Міхалевіч, ні Саннікаў, ні Халіп, ні Някляеў, ні Радзіна – ніхто з іх не меў ніякіх спатканняў са сваякамі. І дазволу на спатканне следчыя ім не даюць. Таму я не ведаю, што піша пракуратура, дзе і што яна правярала – таму што сітуацыя зусім іншая.

Інфармацыю Генпракуратуры праваабаронцы расцэньваюць як спробу ўвесці ў зман і беларускае грамадства і міжнародную супольнасць, заявіў Валянцін Стэфановіч.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Генпрокуратура вводит в заблуждение белорусское общество и международное сообщество

Лицам, находящимся под стражей в следственном изоляторе КГБ, обеспечен в установленном порядке доступ адвокатов и родственников. Об этом в частности сообщили БелаПАН в Генеральной прокуратуре Беларуси, сославшись на итоги состоявшейся 24 января проверки условий содержания лиц, находящихся в СИЗО, в том числе и обвиняемых в массовых беспорядках в Минске в день президентских выборов.

Правозащитный центр “Вясна”, который внимательно отслеживает судьбы фигурантов уголовного дела о массовых беспорядках, не может подтвердить информацию Генпрокуратуры.

- Во-первых, на данный момент не известны случаи, когда бы родственники имели свидания с лицами, находящимися под стражей в СИЗО КГБ. Во-вторых, адвокаты продолжают жаловаться в органы прокуратуры на то, что не имеют возможности встречаться один на один со своими подзащитными, как это гарантирует им Уголовно-процессуальный кодекс, – обращает внимание Валентин Стефанович.

Статья 48 Уголовно-процессуального кодекса Республики Беларусь наделяет защитников правом “беспрепятственно общаться со своими подзащитными наедине и конфиденциально без ограничения количества и продолжительности разговоров”.

- Адвокаты присутствуют только при процессуальных действиях во время допросов, но, насколько я знаю, фактически никто из них таких свиданий со своими подзащитными не имеет, – объясняет ситуацию юрист “Вясны”. – И это несмотря на то, что прокуратура Минска обращалась на имя начальника СИЗО КГБ с тем, чтобы найти возможности по организации таких встреч.

Правозащитник выражает удивление по поводу результатов проверки Генпрокуратуры.

- Может быть, они напишут в таком случае, кто из заключенных имел свидание со своими родственниками. Потому что, например, ни Михалевич, ни Санников, ни Халип, ни Некляев, ни Радина – никто из них не имел никаких свиданий с родственниками. И разрешения на свидание следователи им не дают. Поэтому я не знаю, что пишет прокуратура, где и что она проверяла – ситуация совсем другая.

Информацию Генпрокуратуры правозащитники расценивают как попытку ввести в заблуждение и белорусское общество и международное сообщество, заявил Валентин Стефанович.

Крыніца: spring96.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>