2011 26/01
ААН

ААН

Камітэт ААН па правах чалавеку зарэгістраваў і прыняў да разгляду паведамленьне вядомых беларускіх праваабаронцаў Алега Воўчака й Раісы Міхайлоўскай.

Былыя кіраўнікі правабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Праўная дапамога насельніцтву” заявілі аб парушэньні свабоды асацыяцыяў, зьдзейсьненым беларускімі ўладамі ў 2003 годзе, калі гэтая праваабарончая арганізацыя была ліквідаваная судом.

Яшчэ ў верасьні 2003 году суд горада Менску прыняў рашэньне аб ліквідацыі аб’яднаньня “Праўная дапамога насельніцтву”. Падставай былі названыя парушэньні заканадаўства, якія быццам бы мелі месца ў дзейнасьці аб’яднаньня. Аднак гэтая судовая справа была толькі часткай тагачаснай хвалі судовых забаронаў няўрадавых арганізацыяў у Беларусі, якая была відавочна палітычна матываваная ды скіраваная на зьнішчэньне праваабарончага руху й структураў грамадзянскай супольнасьці ў краіне.

Неабходна адзначыць, што “Праўная дапамога насельніцтву” за час сваёй дзейнасьці з 1998 году аказала праўную дапамогу каля 4 000 маламаёмасным грамадзянам, актыўна прадстаўляла інтарэсы інвалідаў, ветэранаў, адзінокіх маці, непаўнагадовых, беспрацоўных у судах. Вядомасьці арганізацыі дадаў удзел ейных прадстаўнікоў ў гучных справах, зьвязаных з палітычна матываванымі выкраданьнямі, а таксама ў справе масавай гібелі людзей на станцыі мэтро “Няміга”.

Лідэры аб’яднаньня Раіса Міхайлоўская ды Алег Воўчак абскарджвалі ліквідацыю арганізацыі ў Вярхоўным судзе, але рашэньне не было зьменена. Скарыстаўшы ўсе сродкі аднаўленьня свабоды аб’яднаньняў унутры краіны, у 2008 годзе праваабаронцы зьвярнуліся ў Камітэт ААН па правах чалавеку, заявіўшы пра парушэньне Рэспублікай Беларусь свабоды асацыяцыяў. Прыняўшы заяву да разгляду толькі цяпер, Камітэт прыступіў да падрабязнага вывучэньня акалічнасьцяў справы праз камунікацыю з МЗС Беларусі ды аўтарамі паведамленьня.

Як адзначыў Алег Воўчак, паведамленьне з Камітэту ААН па правах чалавеку цяпер вельмі дарэчы. Справа ў тым, што аўтары заявы не спынілі сваёй актыўнай дзейнасьці на карысьць правоў чалавека: Раіса Міхайлоўская ўзначальвае менскі Цэнтар па правах чалавеку, а Алег Воўчак ажыцьцяўляе праваабарончую дзейнасьць праз зарэгістраваную ва Ўкраіне ўстанову “Праўная дапамога насельніцтву”. Пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году ў кватэрах праваабаронцаў і ў Цэнтры па паравах чалавеку адбыліся ператрусы.

Па дадзеных Праваабарончага цэнтру “Вясна”, за апошні месяц у краіне адбылося каля 150 ператрусаў у памяшканьнях грамадзкіх актывістаў. І ў шэрагу выпадкаў у сьледчых дакумэнтах былі пазначаны ў якасьці памяшканьня для ператрусу назвы незарэгістраваных альбо ліквідаваных арганізацыяў. Такім чынам, можа ізноў паўстаць небясьпека выкарыстаньня супраць праваабаронцаў артыкулу 193 -1 Крымінальнага кодэксу, які карае за дзейнасьць у складзе незарэгістраваных арганізацыяў.

Справу камэнтуе юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Юры Чавусаў: “Апошнія рашэньні Камітэту па парушэньні свабоды асацыяцыяў Беларусі былі ў 2006 і 2007 годах, і яны таксама датычыліся незаконнай ліквідацыі альбо адмовы ў рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў. Мы бачым, што Камітэт ізноў зьвярнуў увагу на стан свабоды аб’яднаньняў у нашай краіне, ізноў гэта адбываецца ў пэрыяд шалёнага ўціску на праваабаронцаў і ўзмацненьня рэпрэсыяў.”

Паводле словаў экспэрту, разгляд справы ў Камітэце можа заняць ад аднаго да некалькіх год. У выпадку, калі Камітэт зафіксуе з боку Рэспублікі Беларусь парушэньне свабоды асацыяцыяў, замацаванай у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, ураду Беларусі можа быць скіравана рэкамэндацыя выправіць парушэньне й выплаціць заяўнікам кампэнсацыю.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В ООН началось рассмотрение заявления о нарушении свободы ассоциаций в Беларуси

Комитет ООН по правам человека зарегистрировал и принял к рассмотрению сообщение известных белорусских правозащитников Олега Волчека и Раисы Михайловской.

Бывшие руководители правозащитного общественного объединения “Правовая помощь населению” заявили о нарушении свободы ассоциаций, совершенном белорусскими властями в 2003 году, когда эта правозащитная организация была ликвидирована судом.

Еще в сентябре 2003 года суд города Минска принял решение о ликвидации объединения “Правовая помощь населению”. Поводом были названы нарушения законодательства, которые якобы имели место в деятельности объединения. Однако это судебное дело было только частью тогдашней волны судебных запретов неправительственных организаций в Беларуси, которая была явно политически мотивирована и направлена на уничтожение правозащитного движения и структур гражданского общества в стране.

Необходимо отметить, что “Правовая помощь населению” за время своей деятельности с 1998 года оказала правовую помощь около 4 000 малоимущим гражданам, активно представляла интересы инвалидов, ветеранов, одиноких матерей, несовершеннолетних, безработных в судах. Известности организации добавил участие ее представителей в громких делах, связанных с политически мотивированными похищениями, а также в деле массовой гибели людей на станции метро “Немига”.

Лидеры объединения Раиса Михайловская и Олег Волчек обжаловали ликвидацию организации в Верховном суде, но решение не было изменено. Воспользовавшись всеми средствами восстановления свободы объединений внутри страны, в 2008 году правозащитники обратились в Комитет ООН по правам человека, заявив о нарушении Республикой Беларусь свободы ассоциаций. Приняв заявление к рассмотрению только сейчас, Комитет приступил к подробному изучения обстоятельств дела через коммуникацию с МИД Беларуси и авторами сообщения.

Как отметил Олег Волчек, сообщение из Комитета ООН по правам человека сейчас очень кстати. Дело в том, что авторы заявления не прекратили своей активной деятельности в пользу прав человека: Раиса Михайловская возглавляет минский Центр по правам человека, а Олег Волчек осуществляет правозащитную деятельность через зарегистрированное в Украине учреждение “Правовая помощь населению”. После событий 19 декабря 2010 года в квартирах правозащитников и в Центре по правам человека прошли обыски.

По данным Правозащитного центра “Вясна”, за последний месяц в стране прошло около 150 обысков в домах общественных активистов. И в ряде случаев в следственных документах были указаны в качестве помещения для обыска названия незарегистрированных или ликвидированной организации. Таким образом, может вновь возникнуть опасность использования против правозащитников статьи 193 -1 Уголовного кодекса, которая наказывает за деятельность в составе незарегистрированных организаций.

Дело комментирует юрист Ассамблеи неправительственных демократических организаций Юрий Чаусов: “Последние решения Комитета по нарушению свободы ассоциаций в Беларуси были в 2006 и 2007 годах, и они также касались незаконной ликвидации или отказа в регистрации общественных объединений. Мы видим, что Комитет вновь обратил внимание на состояние свободы объединений в нашей стране, опять это происходит в период бешеного давления на правозащитников и усилению репрессий.”

По словам эксперта, рассмотрение дела в Комитете может занять от одного до нескольких лет. В случае, если Комитет зафиксирует со стороны Республики Беларусь нарушение свободы ассоциаций, закрепленного в Международном пакте о гражданских и политических правах, правительству Беларуси может быть направлена рекомендация исправить нарушение и выплатить заявителям компенсацию.

Паводле charter97.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>